?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў нашай вандроўке стала цікава дзякуючы не рэшткам палаца ці маёнтка, а рэшткам лядоўні. Якую вы б ніколі не назвалі лядоўняй калі паглядзець на фатаздымак.


Мястэчка вядома з 1473 года. За свой век гэтымі мясцінамі валодал і Гаштальды, і Радзівілы, і Есманы. У ХVIII ст. маёнтак пачаў належыць Межаеўскім, былому ўдзельніку, напаліонаўскай кампаніі, кавалеру адрэноў "Віртуці Мілітары" і "Ганаровай Легіі". Менавіта ён і пабудавалі тут аднапавярховую сядзібу, простакутную на вялікім цокале. Пазней яшчэ пры сваім жыцці ён дабудаваў сядзібу і надаў ёй выгляд які захаваўся на старых фатаздымках.

фота з сайта http://baranovichi-by.livejournal.com

Яго выява на кані і ўзганароды, захоўваліся ў сядзібе нашчадкамі да ІІ сусветнай вайны. Нажаль сядзіба была пабудавана драўляная, што і сыграла галоўны фактар у тым, што яна не дайшла да нашых дзён. Згарэла ў вайне.

фота з сайта http://baranovichi-by.livejournal.com

А вось гаспадарчыя пабудовы дайшлі да нашых дзён.


Лядоўня, якая была сховішчам усіх прыпасаў, была пабудавана надзейна.


Мела таўшчэзныя сцены каля 65 см і некалькі метраў у глыб.


Зімой, сюды калолі лёд з мясцовай рэчкі Дзвейкі.


Прадукты перакладваліся лёдам, які дзякуючы сценам не таяў нават летам, і захоўваў тут пастаянна тэмпературу каля 4 градусаў.


Вось такая цікавая цагляная лядоўня ў неагатычным стылі была пабудавана побач з драўлянай сядзібай ў стылі класіцызм.


Праз дарогу ад лядоўні захаваўся ад былых гаспадароў - флігель-кухня. Які ў наш час выкарыстоўваўся як стайня.


Вось такая прыгожая, як не фатаграфуй з усіх бакоў лядоўня Межаеўскіх у Задзвеі.


У 1872 годзе спадчына Межаеўскіх пераходзіць да сына Мацея - Леона. Нажаль ён не меў прамых нашчадкаў і ў 1891 уладанні пераходзяць да пляменніцы Марыі, апошняй прадстаўніцы роду, якая выйшла замуж за Ігнація Чачота. Кажуць, што некаторы час тут жыў вядомы паэт-фалькларыст Ян Чачот. Апошнім уладаром маёнтку быў Леон Рэгульскі, якому яно дасталося таксама праз пасаг.

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Jun. 5th, 2012 07:01 am (UTC)
"атлант" пазайздросціў бы)
azarkinm
Jun. 5th, 2012 10:20 am (UTC)
Аддаць як правобраз "Атланта" на аднаўленне. :-)
mi_ku_apx
Jun. 5th, 2012 08:03 am (UTC)
и снова спасибо за текст:)
azarkinm
Jun. 5th, 2012 10:21 am (UTC)
Калі ласка. :-)
l_z
Jun. 5th, 2012 11:18 am (UTC)
Мераеўскі альбо Мержаеўскі — так больш правільна.

"Віртуці Мілітары" і "Ганаровай Легіі".

==

Дзякуй за рэпартаж.
azarkinm
Jun. 5th, 2012 11:55 am (UTC)
Калі ласка. А адкуль такая інфа як правільна пісаць прозвішча? Паўсюль дзе не бачыла сустракаецца Межаеўскі, без літары Р
ofeliya666
Jun. 7th, 2012 07:29 am (UTC)
Ну нічога сабе...)))))
А чаму вокны такой формы.. забаўнай?
azarkinm
Jun. 7th, 2012 04:51 pm (UTC)
Не ведаю. Відаць быў прыхільнікам готыкі нейкай. Можа быў недзе і бачыў такія вокны, ці каб ні ў кога не было... гэта застаецца загадкай.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com