?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Сталовічы Баранавіцкага раёна, з'яўляецца бадай адным з самых старажытных у гэтай мясцовасці. Першыя звесткі датуюцца XIV ст., з ХVI ст. атрыала статус мястэчка і належыць Радзвілам. Якія ў 1602 годзе заснавалі тут камандорыю Мальційкага ордэна. Трэба сказаць, што гэта быў адзіны аплот ордэна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.


Спачатку быў пабудаваны драўляны касцёл, затым на яго месцы каменная капліца, а з 1736 года пачалося будаўніцтва сапраўднага касцёлу ў гонар Іаана Хрысціцеля.


Сваімі архітэктурнымі формамі касцёл сапраўды нагадвае храмы Мальційскага ардэна,


Пасля паўстання Каліноўскага, касцёл чакала такая жа доля як і большасць беларускіх касцёлаў, яго перайначылі ў праваслаўны Успенскі сабор. Што адбілася і на выглядзе храма. З яго былі прыбраны некаторыя упрыгожванні спачатку і надбудаваны праваслаўныя купала.


А пасля і яны былі зрэзаны.


У 1772 годзе каля мястэчка Сталовіч адбылася бітва паміж гетманам Рэчы Паспалітай М.Агінскім і рускім войскам на чале Суворава. У ягой перамаглі апошнія. У памяць пра бітву побач з былым касцёлам пастаўлены валун. Пра дату нажаль нічога не знайла, але відавочна, што надпіс была зроблена не так даўно.




Так як касцёлу не было ў мястэку, а значкая частка жыхароў належыла да каталіцкай веры, у 1911 годзе быў пабудаваны новы касцёл Сэрца Іесуса.


На гэты раз касцёл быў пабудаваны ў нэагатычным стылі. Тонкія амаль паветраныя вежы якога яўна разняцца з моцнымі сценамі былога касцёла.


Недзе чытала меркаванне, чаму нэаготыя так была папулярна на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Таму што на тонкія вежы даволі цяжка было б умацаваць цыбуліну праваслаўную, калі б іх зноўку захацелі забраць у католікаў.






Для любіцелей ваеннай гісторыі каля Сталовічаў знаходзяцца і ваенныя дотаў І сусветнай вайны пабудаваныя палякамі ў 1937 годзе... http://meridian28.com/report/stolovichy.html . Ой не ведалі мае мужчыны, дзе яго шукаць, а тое б яшчэ 2 гадзіны былі згублены ў вандроўцы.

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
victogan
Jun. 11th, 2012 01:09 pm (UTC)
Але гэта не перашкоджвала перадачы. Сар'я напрыклад
salasz
Jun. 11th, 2012 02:03 pm (UTC)
Цікава, хто ж у 90-я усталяваў гэты камень з шыльдай?
azarkinm
Jun. 11th, 2012 02:46 pm (UTC)
Не ведаю, але відавочна, што ўсталявана ў 90-я, ў іншыя перыяды было б не магчыма.
salasz
Jun. 11th, 2012 03:19 pm (UTC)
Проста знізу па-польску надпіс, дык думаю, што гэта сумесны праект, магчыма, нават першай паловы 90-ых - грошы крэсавян, а выкананне - мясцовае.
victogan
Jun. 11th, 2012 06:32 pm (UTC)
Ня ведаю
azarkinm
Jun. 11th, 2012 02:44 pm (UTC)
Прыкладаў шмат, калі цыбуліны не ставіліся, а проста пераходзілі ў праваслаўле. Але гэта адна з гіпотыз, пра якую чытала.
artem_ablozhei
Jun. 11th, 2012 02:09 pm (UTC)
я думаў, што цыбуліны ніколі не зразаліся) а толькі насаджваліся..
azarkinm
Jun. 11th, 2012 02:46 pm (UTC)
Вельмі мала пра гэты касцёл ёсць звестак. У мяне з'явілася дума, што можа гэта зрабілі за польскім часам, ці падчас вайны Другой.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com