AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

РАЙЦА (Гарадзенская вобласць)

Мястэчка Райца (Карэліцкага раёна) да ХVIII ст. належыла роду Раецкіх, а з пачатка XIX ст. Верашчакаў (бацькам Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча).


З гэтымі мясцінамі звязана шмат успамінаў у маладога Міцкевіча, сюды ён заяджаў са сваім сябрам Тамашам Занам, да паплечніка Міхаіла Верашчакі, брата Марылі. Тут распачалося іх каханне. Сцежкі, дрэвы ды галінкі гэтага краю атаясамліваў Адам Міцкевіч толькі з Марыляй.

Кажуць, калі сын Міцкевіча сустрэўся з ёй у Вільні ў 60-я гады ХІХ ст. "Жанчына, як жанчына, нічога прыгожана ў ёй няма". Але менавіта ёй Адам прысвяціў шмат вершаў.

Храм св. Марыі быў пабудаваны ў нэагатычным стылі ў 1817 годзе і калі глядзець на яго з боку нагадвае сваім выглядам карабель, які стаіць высока высока.


З храмам звязана шмат паданняў.
Па-першае. Будынак касцёлу нагадвае сваім выглядам храм на в. Святой Алены, дзе знаходзіўся Напалеон.

Па-другое. У храме першапачаткова быў пастаўлены арган. Але яго гук быў на столькі моцны, што падчас адкрыцця касцёла яго ігра выклікала трэшчыну ў фундаменце. Пасля гэтага на ім больш ніколі не гралі.


Па-трэццяе. Зверху на вежы стаяла статую Божай Маці з працянутымі рукамі (гэта бачна на малюнке Н. Орды). Скульптура стаяла на касцёле вельмі доўга, калі яна знікла ўжо ніхто не памятае, але з ёй звязана і містыка гэтых мясцін. Шмат разоў, маланка біла ў статую, і яна разляталася ў маленькія рэшткі, але яе вастанаўлівалі і ставілі назад. Народ пачаў казаць, што статуя не спраста пазбаўляецца галавы, як і св. Варвара, тады та і сталі называць храм у гонар гэтай святой.

Крыху пройдземся па малюнку - плябань злева захавалася, на месцы дома драўлянага дарога, аўтастаянка і крама. А вось ўсё што на халме знаходзіцца - агароджа, капліца, усё гэта згублена.

Па-чацвертае. Скультуры ў 2000-я гады спрабавалі вастанавіць і паставіць на старое месца, але яна літаральна рассыпалася перад пачаткам устаноўкі.


Храм не доўга быў каталіцкім. У 1863 годзе, пасля пастання Каліноўскага яго перадалі праваслаўнай парафіі, як паведамляюць шматлікія крыніцы “са згоды гаспадароў”, невядома як яны атрымалі гэту згоду.


У сталінскія часы, некалькі разоў спрабавалі разабраць касцёл. Прывязвалі тросы і спрабавалі расцягнуць трактарамі.

(вастаноўленая частка)

Але муры вытрымалі. У хрушчоўскія часы, вырашылі да справы падыйсці больш адказна і проста яго падарвалі. Са старой часткі захавалася толькі цэнтральная частка з вежай, усё астатняе знаходзілася ў руінах.

(частка якая захавалася ззаду касцёла, яе вырашылі не рэстаўраваць)

У 2000-я гады, касцёл вастанавілі, і што б болей не было спрэчак каму ж ён належыць выклалі з цэглы праваслаўны крыж.


Нашы любіцелі жыўнасці і тут знайшлі арыгінальныя экзэмпляры.

(у Мінску жабкі больш цёмныя, а гэтая светлая)


(проста слімак, які пасля не хацеў аддзірацца ад рукі, відаць вырашыў эміграваць у сталіцу :-))


Над уваходнай брамай у храм герб Раецкіх - лебедзь. Гэта не галава ў яго іншапланетная, гэта проста адламалася металічная парагародкая, і тонкая шыя стала тоўстай галавой.

У Райцы захаваўся і маёнтак Путкамераў (муж Марылі Верашчакі), які пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст.

фота з http://artem-ablozhei.livejournal.com

У 1897 годзе Верашчакі афіцыйна прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). А праз 13 год, праўнучка атрымала яго як пасаг пры абранні шлюбу з Адамам Жулкоўскім. А перад Другой сусветнай вайной Жултоўскія перадалі маёнтак сёстрам-палатынкам (каталіцкім місіянеркам).

фота з http://artem-ablozhei.livejournal.com
Да недаўніх часоў ён быў амаль у занядбаным стане, а зараз кажуць прадалі.

У мястэчку існуе яшчэ адно месца, якое цяжка знайсці. Слуп Раецкіх.

фота з kyzapunk.blog.tut.by

З нагоды чаго ён быў пастаўлены гісторыі не вядома. Але на ім знаходзіцца выява герба Раецкіх, і раней была шыльда, падчас паўстання 1863 года была знята, каб рускія салдаты не зламалі, але з тых часоў ніхто яе і не бачыў.

фота з kyzapunk.blog.tut.by
Яшчэ адно паданне Райца распавядае, што адзін з роду Раецкіх пад слупом пахаваў сэрца сваёй каханай жонкі, якая рана памерла.


Але самай галоўнай прыгажуняй Райца быў і будзе заставацца касцёл.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Верашчака, Гарадзенская вобласць, Карэліцкі раён
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments