?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Гарадзішча, Баранавіцкага раёна, упершыню узгадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1413 года, калі было далучана да Вялікага княжства Літоўскага. Ян Кезгайлавіч, князь Сямён Бельскі, Хадкевічы, шляхціч Мікола Бейнаровіч, Няміравічы, Керлы, Пацы, Каменскія, Зяновічы, Бухавецкія, гэта толькі тыя чые імёны я здолела знайсці ў спісе ўладароў гэтага мястэчка.


Для большасці з уладароў, гэта мястэчка давала магчымасць выстаўляць большую колькасць войска на баявыя дзеянні ВКЛ. І толькі некаторыя клапаціліся пра стан самога мястэчка. У 1494 Некраш Валадковіч будуе тут драўляны касцёл.


Каменскія ў 1640 годзе на месцы старога драўлянага касцёла падымаюць муры цаглянага касцёла Найсвяцейшай Паны Марыі.


Пры Зяновічах Гарадзішча атрымала дазвол на правядзенне двух кірмашоў у год (для таго часу гэта даволі значная падзея). Пры Пацах былі пабуданавы сінагога і драўляная ўніяцкая царква. Таксама Пацы будуюць палацава-паркавы комплекс, які да нашых дзён не захаваўся.


Пасля паўстання 1831 года мястэчка канфіскавана ў Пацаў і перададзена ў дзяржаўную скарбонку. Але праз 2 гады, ужо знаходзіцца ва ўладанне Бухавецкіх. Чарговае пастанне на нашай зямлі і ў 1866 годзе касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ператвораны ў праваслаўную царкву з мінімальнай перабудовай, хаця былі прапановы па перабудове каардынальнай, але яны не былі зацверджаны. Таму можна лічыць, што касцёлу пашансціла, і яго ўпрыгожыла цыбуліна і прыбудавана званніца. Праваслаўныя не доўга валодалі храмам, бо ў 1919 годзе пасля перадачы земляў Польшчы ён быў вернуты католікам. У пасляваенныя савецкія часы яго муры выкарыстоўваўліся як мэблевы склад.

Побач з касцёлам знаходзіцца яшчэ адзін стары будынак, на якім дарэчы аўтэнтычная чарапіца.


Калі выяджаць з Гарадзішча на поўнач у накірунак на возера Свіцязь (куды ляжаў наш шлях) вы абавязкова па дарозе сустрэнеце спачатку гарадзішча, якое датуецца ў розных крыніцах і ІІ і ХІ стагоддзямі, а пасля не абмініце яшчэ адзін вялізарны холм на якім знаходзяцца старыя нямецкія могілкі Першай сусветнай вайны.






Калі мы пабачылі могілкі, то надвор'е перастала нам спрыяць, і агляд тэрыторыі адбываўся пад моцнай залёвай, выратоўваючы тэхніку і прагнучы фотак у мяне ўсё ж такі атрымалася зрабіць пару.






Comments

( 7 comments — Leave a comment )
victogan
Jun. 14th, 2012 07:46 am (UTC)
А драўляную царку не бачылі? Тады шмат страцілі
azarkinm
Jun. 14th, 2012 09:06 am (UTC)
Ведаеце.. чамусьці цэрквы мяне не захапляюць. Яны тыповыя ў большасці сваёй (я кажу пра тыя што будаваліся самастойна, а не адбіраліся ў католіках), хаця сама праваслаўная. А чаму яна вам спадабалася?
victogan
Jun. 14th, 2012 10:00 am (UTC)
Нетыповы праект. Пафарбавана таксама нетыпова. Зблізу таксама глядзіцца вельмі добра.
azarkinm
Jun. 14th, 2012 11:36 am (UTC)
яна былая уніяцкая царква, можа таму не тыпова глядзіцца.
azarkinm
Jun. 14th, 2012 09:06 am (UTC)
Дзякуй. паглядзела. цікавы велапрабег у вас быў.
victogan
Jun. 14th, 2012 10:09 am (UTC)
Надпись на пямятнике:
"Павшим друзьям. Преданные до самой смерти"
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com