?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Калі едзеце на Маладзечна, то на вашым шляху патрапяцца ДВА ПОМНІКІ часоў вайны. Аб іх і пойдзе размова.
Самы першы гэта ДОТ які знаходзіцца на іншым баку ад Лініі Сталіна (на правы бок ад дарогі). Не абмініце!


У даждлівы дзень туды лепш не пад'яджаць блізка, а прайсціся пехам. ДОТ размешчаны на ўзвышшы і з яго вельмі добра прасочваецца агляд дарогі на Маладзечна.
Кулямётны ДОТ №275 Мінскага ўкрэптаёну.

(гэта здымала не з дота, а з поля, з дота прагляд будзе вышэй)

Вельмі вузкі ўваход у дот.


Дзвер унутры раскаражана, такое адчуванне як прарэзалі, бо адчыніць не маглі.


Байніца для кантроля за ўваходам ў дот


Таўшчыня дотаў і металічная прашыўка ўражваюць.


Вядома дзеці папрасіліся на верх.


А зласіць прыйшлося пры дапамозе таты.


А побач каласілася поле, якое каласілася так і ў пачатку вайны.


Калі рухацца далей на Маладзечна, то каля мястэчка Радашковічы знаходзіцца яшчэ адзін помнік вайне - помнік Гастэла.


Спрэчнасць подзвіга не аднаразова разглядалася гісторыкамі, і пасля эксгумацыі было даказана, што таран здзейсніў экіпаж Маслава.Але я тут не распавядаю пра подзвіг, я разглядаю помнік.


Помнік складаецца з абеліска на якой знаходзіцца бюст Гастэла.


У самым пачатку ўзвышша выбіты імёны членаў экіпажа Гастэла, якія разам з ім "зрабілі таран" (у двухкоссе таму што не ён усё ж такі зрабіў таран, а Маслаў). Усе помнікі носяць у сябе нейкі сімвалізм, таму ў гэтым імёны напісаны на нібыта крылах птушак.


А ў самым нізе ўсталяваны вялікі валун, на якім размешчана мемарыяльная дошка.


Пра сам подзвіг і памылку гісторыкаў можна прачытаць па гэтай спасылцы . Але вось вам прыклад таго, як памылкі ў гісторыі назаўсёды ў ёй і застаюцца, нават калі і даведваешся праўду, памылку ўжо не выправіць. Колькі такіх памылак у больш даўняй гісторыі, нам і даведацца не атрымаецца.

Comments

( 15 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Jun. 27th, 2012 07:25 am (UTC)
Памылка ці не, але факт застаецца фактам: самолёты Гастелло и Маслова потерпели крушение во время выполнения боевого задания 26 июня 1941 года.
І дарэчы памятная дошка ў гонар экіпажу Маслава ўсталявана на Радашковіцкіх могілках
azarkinm
Jun. 27th, 2012 01:33 pm (UTC)
Як бачна па даце, 1996 год, гэта дошка ўсталявана пасля таго як было даказана, што вёску выратаваў экіпаж Маслава. Той подзвіг які прыпісваецца Гастэла, здзейсніў Маслаў. А самалёт Гастэла знайшлі ў дрыгве. А загінулі яны сапраўды ў адзін дзень.
francis_maks
Jan. 3rd, 2013 07:22 pm (UTC)
Не совсем понял смысл фразы "на іншым баку ад Лініі Сталіна" - как часть чего-то может быть напротив себя? 8)
azarkinm
Jan. 3rd, 2013 09:22 pm (UTC)
Гэта мелася наўвазе, што комплекс Лінія Сталіна і дарога Мінск-Маладзечна. Комплекс калі едзеце з Мінску палевую руку, а дот па правую.
francis_maks
Jan. 3rd, 2013 09:30 pm (UTC)
А, то есть под "Линией Сталина" понимается "историко культурный комплекс" на ротном районе С, а не МиУр. Тогда всё понятно - это №275 того же ротного района.
azarkinm
Jan. 4th, 2013 05:10 am (UTC)
так. падразумеваецца менавіта комплекс :-). Пра доты распавесці не дабяруся ні як... мае мужчыны паглядзелі ў гэтым годзе каля 50 дотаў.
francis_maks
Jan. 4th, 2013 06:35 am (UTC)
Активно, я так много за год ни разу не охватывал
azarkinm
Jan. 4th, 2013 07:19 pm (UTC)
Ну... калі машына ёсць, ды ў гэтым напрамку праглядаеш палацы ды помнікі, дык чаму б і не спыніцца. Хаця пасля першых 10... я рэдка падыходжу. У асноўным муж з сынам бадзяюцца, лазяць і здымаюць. А я чакаю ў машыне.
francis_maks
Jan. 4th, 2013 08:39 pm (UTC)
Учитывая то, что все конструкции ДОТов МиУРа сводяться к весьма ограниченному числу вариантов (то бишь похожи один на, другой) интерес после десятого ДОТа остаётся только у фанатов, которым интересен сохранившийся вентиль системы охлаждения :)
azarkinm
Jan. 5th, 2013 04:07 am (UTC)
ооо. Мае пачынаюць разбірацца дзе што павінна было захавацца, нейкі калпак шукалі. Карацей мне з імі бяда. :-) А калі ўяўлю што за гэты час можна было кудысьці даехаць да гістарычнага помніка, дык зусім злавацца пачынаю :-)
francis_maks
Jan. 5th, 2013 05:25 am (UTC)
Если искали колпак, то речь скорее всего про польские ДОТы у Баранович.
azarkinm
Jan. 5th, 2013 10:50 am (UTC)
хехехех. дакладна. Шукалі пад Баранавічамі каля вёскі Тумашы. :-)
francis_maks
Jan. 5th, 2013 11:07 am (UTC)
Тумаши под Барановичами? Что-то не припоминаю - не был.
azarkinm
Jan. 5th, 2013 11:41 am (UTC)
Па дарозе на Ляхавічы з Баранавіч кале ехаць.
francis_maks
Jan. 5th, 2013 12:13 pm (UTC)
А, понятно - это не в самой деревне, а чуть западнее район обороны "Дарево". Там ещё оставалось несколько. Чисто польское строительство второй половины тридцатых - вынесли линию обороны вперёд (по отношению к старой немецкой) для защиты переправ


Edited at 2013-01-05 12:14 pm (UTC)
( 15 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com