?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Вялікія Навасёлкі, Дзяржынскага раёна моцна звязана з родам Кастравіцкіх, хаця пасля іх тут жылі Шуставы, Ленскія, і толькі Здзехоўскія сталі добрымі ўладарамі для калісьці велічнага і знакамітага маёнтка.

Кастравіцкія тут жылі з ХVI стагоддзя. Пры іх быў пабудаваны малы палац, які не аднаразова перабудоўваўся і канчатковы выгляд атрымаў ў 20-я гады ХIХ ст, хаця на прыканцы ж гэтага стагоддзя ўжо іншыя ўладары зрабілі ў палацы перапланіроўку.


Сучасныя ўладары таксама адносяцца да палаца як да сваёй маёмасці і таму абгрэйд працягваецца. На гэты раз, кіраўніцтва лякарні, якая тут знаходзіцца відаць вырашыла што сайдынг сёння крута.


А мець вокны нестандартнага сцеклапакетнага памера гэта не крута і таму вырашылі іх падкараціць.


Вернімся да ўладароў Кастравіцкіх, яны былі вельмі добрымі гаспадарамі і таму ўсё, што іх цікавіла везлі ў свой маёнтак. У палацы была вельмі добрая калекцыя карцін, статуэтак з бронзы, а таксама вялікая бібліятэка ў асноўным французскіх кніг. Упарадкоўвалі гаспадары і наваколле, вакол палаца быў разбіты цудоўны парк, які паказвалі абавязкова ўсім гасцям маёнтка.


Яны любілі сваю краіну, і калі паўстала рэальная магчымасць нешта зрабіць вырашылі рызыкнуць. За ўдзел ў паўстанні 1863-64 гадоў Расійская імперыя не прабачала. Казімір і Карл былі сасланы ў Сібір, павінны былі саслаць і трэццяга сына Міхаіла-Апалінарыя, але яму пашансціла збеглы ў Італію. А мястэчка было прададзена спачатку Шуставым, а пасля Ленскім.


І толькі Здзехавецкія па сапраўднаму аднесліся да маёнтку як да свайго месца жыхарства, якое планавалася пакінуць сваім нашчадкам.


Тут былі пабудаваны ў розныя часы і спіртзавод, і дом для працоўных, і стайня.

(дом для прыслугі палаца)

Гэта стайня, яшчэ 10 год таму калоўн было тры і быў дах.


Баюся, што бліжэйшыя пару год будуць для стайні вырашальным.


Як бы не здарылася так, што нашыя дзеці вандруючы па краіне яе будуць бачыць толькі на фатаздыках у кнігах.




Пасля рэвалюцыі ў Здзехоўскіх маёнтак адабралі і ў лепшых традыцыях тут была размешчана спачатку лякарня для псіхічна хворых, а пасля проста лякарня, якая зараз тут і знаходзіцца, і як вы бачылі па фотках з сайдынгам, адчувае сябе поўным гаспадаром.


Хачу распавесці пра знакамітых двух паэтаў з роду Кастравіцкіх, якія можа і не ведалі адзін пра аднаго, а можа і нават ліставаліся, нажаль гісторыя гэта замоўчвае. Але адзін знайшоў славу пры жыцці ў Францыі, а іншы толькі праз 100 год пасля сваёй смерці стаў узгадвацца ў школьных падручніках.

Знаходзячыся ў Італіі, дачка Міхаіла-Апалінарыя Анжэліка, закахалася ў мясцовага мача, які вядома збёг як толькі даведаўся, што паставіў яе ў нязручны стан. Але што заставалася ёй рабіць, вядома выйсці было і ў тыя часы шмат, але праз 9 месяцаў яна нарадзіла сына Вільгельма Кастравіцкага. Гэта імя нічога не кажа вам, а вось мянушка якую ён узяў калі стаў дарослы ўжо кажа нешта ГІЁМ АПАЛІНЭР,(1880-1918) вядомы французскі паэт, які сябраваў з Пабла Пікасо і Анры Русо, вайшоў у літаратурную гісторыю сваімі наватарскімі творамі, а дакладней манерай напісання.


Падчас першай сусветнай вайны атрымаў кулю ў галаву, доўга лекаваўся і памёр падчас гішпанкі, якая ў тыя часы панавала ў Еўропе.


У Карла Кастравіцкага, які быў сасланы ў Сібыр там нарадзіўся сын Казімір-Рафаіл Кастравіцкі, для нас больш вядомы як КАРУСЬ КАГАНЕЦ, (1868-1918) беларускі паэт, драматург, мовазнаўца і скульптар.


У 1874 годзе сям'е было дазволена вярнуцца на радзіму, але вядома без вяртання маёмасці. Нажаль праз пару год пасля вяртання яго бацька Карл памёр і маці засталася з дзецьмі адна. Таму з 6 да 11 год Казімір працаваў пастухом пад Стаўбцамі, пакуль яго маці не выйшла другі раз замуж і яе сястра не дала ёй малы надзел зямлі пад Койданава. Ён вельмі цікавіўся сваімі продкамі, і пасля смерці загадаў пахаваць сябе на сямейных могілках у Вялікіх Навасёлках.


За гады савецкай улады ніхто не цікавіўся месцам пахавання Каруся Каганца, і толькі ў 90-я ХХ ст. гісторык Лявон Ермаловіч зрабіў шмат намаганняў каб ганарова ўшанавац яго імя, стварыў у мястэчку краязнаўчы музей. Яго сын Мікола Ермаловіч стаў вядомым гісторыка.


Вось такая дзіўны лёс, двое стрыечных братоў, паэтаў народжаных у розныя часы, ў розных краінах звязала нейкая містыка смерці ў адзін год - 1918.



Недалёк ад Вялікіх Навасёлках знаходзіцца мястэчка СКІРМУНТАВА. Тут няма чаго глядзець, але праяджаючы па гэтых мясцінах і не зайсці на самую высокую кропку Беларусі з нашага боку было не магчыма. Хаця на яе пошук мы згубілі добрых хвілін 40. І калі ўжо вырашылі з'яджаць, то выпадкова патрапілі на яе. Таму калі будзеце заяджаць у Скірмунтава, і па абал дарогі будез ферма, крочце далей і справага боку пабачыце гару.


Мясоцвыя абарыгены так і не здолелі нам добра растлумачыць дзе яна знаходзіцца, ці нават казалі, што жывуць тут і не ведаюць. Хм... яны што па наваколлі не ходзяць? (не хачу нікога пакрыўдзіць, але нам такія і патрапіліся тут, вядома тут усё ж такі жывуць цудоўныя людзі, якія цікавяцца сваім мястэчкам, але відаць гэта быў не наш дзень)


Праўда назва Гара гучыць для яе вельмі гучна. На яе нават наваколле прагледзіць не магчыма. Да 60-х гадоў ХХ ст. гэта месца насіла назву Святая гара.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Jul. 17th, 2012 06:53 am (UTC)
Дзякуй за цікавую вандроўку!
azarkinm
Jul. 17th, 2012 07:48 am (UTC)
заўсёды калі ласка.
mi_ku_apx
Jul. 17th, 2012 06:58 am (UTC)
Огромное спасибо. Скажите, а откуда такая точная инфа про братьев?
azarkinm
Jul. 17th, 2012 07:49 am (UTC)
калі ласка. дык па спасылкам прайдзіцеся. Вікіпедыя не хавае, што яны стрыечныя. Проста род іх называецца слынны польскі. Такі наш лёс гістарычны. :-( час раскідваць камяні быў лёгкі, збіраць цяжка.
incopolis
Jul. 18th, 2012 10:15 am (UTC)
Эх, какой пионерский портрет. Надо было еще чуточку развернуться для полноты обзора профиля :)
azarkinm
Jul. 18th, 2012 12:43 pm (UTC)
гэта вы пра якое фота?
incopolis
Jul. 18th, 2012 07:34 pm (UTC)
Да вот про это:
azarkinm
Jul. 18th, 2012 08:21 pm (UTC)
:-) ну чаму.... да піянерскага салюта яшчэ далёка тут.
livejournal
Dec. 17th, 2013 11:43 am (UTC)
Стайня ў Вялікіх Навасёлках.
User mi_ku_apx referenced to your post from Стайня ў Вялікіх Навасёлках. saying: [...] толькі сцены. 2005 год Цяпер на стайні яшчэ на адну калону меней: (фотаздымак Марыны 2012 год) [...]
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com