AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

НАДНЁМАН (Мінская вобласць)

Містычныя руіны Наднёмана, прымусілі нас завярнуць сюды па шляху з Нясвіжа. Гледзячы на гэтыя руіны разумееш колькі яшчэ трэба аднавіць нам таго, што на працягу стагоддзя руйнавалася.

Мястэчка Пясочкнае, якое існавала недалёк ад сучаснага Наднёмана паміж рэкамі Лоша і Уса вядома з XІV ст. як уладанне Алелькавічаў, якія пасля шлюбу Соф’і Алелькавіч з Янушам Радзівілам у 1600 годзе пераходзяць да слуцкіх Радзівілаў. У тыя часы вакол было шмат лесу, і у Вялікім кнажстве Літоўскім не пераставалі марыць як з паўнаводнага Нёмана зрабіць судаходную раку. Таму Радзвілы тут арганізавалі склад для абцёсаных бярвенняў, для далейшай пераправы па Нёману. Пасля Напалеонаўскіх войн, фінансавае палажэнне роду Радзівіл пахінулася, і распачаліся частовыя распродажы земляў. Гэтай сітуацыяй вырашыў скарыстацца Ануфрый Ёдка, які ў 1823 годзе набыў землі. Ануфрый падтрымаў паўстанне 1831-32 гг, і пасля падаўлення яго быў прыгавораны да пажыццёвага знаходжання ў сваім маёнтку. Гэта прымусіла яго заняцца гаспадаркай. На набытай тэрыторыі размяўчаўся вялікі бровар, які працаваў на трэць ад сваіх магчымасцяў, таму Ануфрыям, было прынята нестандартнае рашэнне для тых часоў – перабудаваць бровар у палац.


Што ён паспяхова рабіў на працягу 10 год. Яго дзейнасць працягнуў сын Атон, які ў 1840 годзе скончыў будаўніцтва палаца задуманага яго бацька. Палац атрымаўся на славу, не падобны на ніякія, што будаваліся раней.


Ён быў поўнасцю асімітрычным, і каб прыдаць нейкую сіметрыя палацу было вырашана пабудаваць две вежы. Адна шасцігранная, другая чатырохгранна 27-мятровая вежа са шпілем, якую было вядаць з усяго наваколля. Палац заманьваў сваёй прыгажосцю, тоўстымі сценамі, вітражамі на вокнах, чарапіцай, ён выглядаў як маленькі палац Заходняй Еўропы. Вакол палаца быў разбіты прыгожы парк з тапалёвымі алеямі, якія знесла бура 1947 года.



(вось так зараз і не знойдзеш калісьці вядомага і велічнага палаца)

На момант заканчэння будаўніцтва палаца Атон быў ужо жанаты з Анэляй Эстак (унучатай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі), меў трох дзяцей – Якуба, Густава і Анэлю-малодшую. Наркевічы давалі дзецямі самую лепшую адукацыю ў розных навучальных установах Еўропы. Якуб быў вельмі добрым музыкантам, і была нават верагоднасць таго, што яго жыццё складзецца ў гэтым накірунку.




Але ён вырашыў заняцца практычнымі навукамі. 70-я годы ХІХ ст. сталі цяжкімі для Якуба. Захварэў яго бацька, а пасля і сястра. Анэля захварэла на сухоту, сродкі якія кідаліся на лячэнне не дапамагалі і ва ўзросце 25 год, у Італія Анэля Козелл (народжаная Наркевіч-Ёдка) памерла. Гэта падзея падштурхнула Якуба да канчатковага абрання свайго шляху ў жыцці, ён пачаў займаца вывучэннем сухоты і моцна зацікавіўся медыцынай.


З гаспадарчых будынкаў захаваліся рэшткі спіртзавода, кароўнік (на ім можна пабачыць лічбы будаўніцтва 1855), стайня, псарня, гумно, сенавал усё што трэба для гаспадара. Амаль усе гаспадарчыя будынкі будаваліся пры Атоне.

(стайня)





Брама, якая зараз маніць усім турыстаў сваім выглядам, у былыя часы мела жалезныя масіўныя вараты, паабал ад якіх знаходзіліся дзве старожкі.

(вядома не такія жалезныя як зараз)



Левая была пральняй, а правая малочнай, тут мясцовыя башкіры пад пільным вокам доктара рабілі цудоўны кумыс для лекавых патрэб. Прытым кумысная лякарня працавала толькі сезонна з траўня па верасень, можа гэта было звязана са свежай травой?






Справага боку размяшчалася і стайня, дзе знаходзіліся лошадзі для верхавой язды.


Кумысалячэнне, гэта не адзіная лякарня, якая размяшчалася на тэрыторыі палаца. З цягам часу былая аранжэрэя была перароблена ў лячэбню па прыёму сонечных ван, дзе Наркевіч адным з першых пачаў сцвярджаць, што сонечныя ванны ўплываюць на здароўе (на нашу мову кажучы пра салярый:- )). Якуб у 1892 годзе ў лесе за сядзібай пабудаваў двухпавярховае драўляны дом, дзе размяшчаўся санаторый “Над-Нёман” дзе лекаваліся нервовыя і сухотныя захворванні пры дапамозе электратэрапіі, мясцовых мінеральных вод і кумыса. Медытычныя поспехі ў лекаванні, прынеслі Якубу Наркевічу-Ёдка знакамітасць, яго зацвердзілі сябрам-супрацоўнікам Інстытута экспераментальнай медыцыны ў Пецярбурзе.


Скляпенні пад домам Якуб перабарадурваў пад электраграфічную лабараторыю. У правай вежы са шпілем размяшчалася мецералагічная абсерваторыя (першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі!), якая ўваходзіла ў спіс Галоўнай фізічнай абсерваторыі Расіі. Акрамя пералічыных раней у палацы таксама былі размешчаны хімічная, электрабіалагічная і астранамічныя лабараторыі.


Наркевіч цікавіўся не толькі ўплывам электрычнасці на чалавека, але і ўплывам тока на гаспадарку. Так на палях праводзіў эксперыменты з маланкаадводамі і ўплывам тока на расліны і па вопытам было паказана, што прырост павялічыўся на 20-30%, а памеры карнеплодаў павялічваліся ў некалькі разоў. Таксама Якуб распрацоўваў і прямяняў градаадводы, якія выратоўвалі яго гаспадарку ад непагоды. У Пецярбурзе ў 1891 годзе, ён дэмантраваў бесправадны тэлеграф. За свае дасягненні Якуб быў прызнаны і ў Еўропе. Быў абраны сябрам-карэспандэнтам Парыжскага медыцынскага, фізічнага і магнетычнага таварыства, доктарам Венскага медыцынскага таварыства, ганаровым сябрам Італьянскага фізіка-матэмытычнага таварыства Галілея ва Фларэнцыі і таварыства італьянскай медыцыны і псіхалогіі, сябрам электратэрапеўтычнага таварыства пры Парыжскай акадэміі навук, ганаровым сябрам пачэснага Французскага астранамічнага таварыства і шмат іншага.

(такім можна было бачыць палац яшчэ 5 год таму)

У 1905 годзе ў Вене падчас сваёй чарговай вандроўкі Якуб Наркевіч-Ёдка памёр. Яго труну, жонка перавезла ў Наднёманне і пахавала на сямейным скляпенні, побач з яго любімай сястрой Анэляй Козелл.
Па выпадку лёсу мы не знайшлі месцы могілак, хаця былі амаль побач. Таму фота ўзяты з globus.tut.by

(шыльда пастаўленая ў 90я гады мінулага стагоддзя)


(магіла Якуба Наркевіча-Іодкі)


(бацькі Якуба - Атон і Анэля Наркевіч-Іодка)


(любімая сятра, тая з-за якой фактычна і пачаў Якуб займацца медыцынай - Анэля Козелл)

Апошнім уладаром Наднёмана быў сын Якуба Конрад, які пераехаў у Кракаў у 1921 годзе, калі знаходжанне ў маёнтку стала небяспечным. Новая ўлада ўсе лабараторыі перавезла ў Мінск і раздала па адпаведным арганізацыям, так што магчыма некаторыя з іх і зараз знаходзяцца на іх баласце як гістарычная маёмасць. А 26 пудоў бібліятэчных кніг былі перададзены Таварыству мінскіх дактароў. З калісьці велічнага палаца захавалася толькі крэсла, якое знаходзіцца ва Уздзенскім краязнаўчым музеі. А сам будынак быў перададзены дзіцячаму санаторыю.
Падчас вайны палац выстаяў, неяк немцы з пашанай адносіліся да спадчыны, што не скажаш пра савецкія войскі. Падазраючы, што ў палацы могуць быць немцы, якіх там не было, вайска проста з гармат растрэльвалі палац.


У 1994 годзе унучаты пляменнік Якуба Наркевіча-Ёдкі Крысціян Наркевіч-Лейн, пражываючы ў Чыкага і з’яўляючыся ўладаром музея архітэктуры і дызайна, спрабаваў пачаць на свае ўласныя грошы рэстаўрацыю палаца. Але мясцовыя ўлады не вельмі спяшаліся з пачаткам працы. У 1995 годзе разваліліся рэшткі вежы, дзе знаходзілася метэралагічная станцыя. Пагаворвалі нават, што яе падарваў мясцовы аўтарытэт, які хацеў атрымаць гэты ўчастак пад забудову. І хаця Крысціян Наркевіч прывёз план па вастанаўленню радавой маёмасці дзе ў планах было стварыць на ў сценах Наднёмання лабараторыю міжнароднага класа. Нават перад уздзенскімі чыноўнікамі распавядаў, што першапачаткова будзе прадастаўлена месца працы для 50 чалавек, а ў далейшым, размова ішла і аб 300. Дакументы ўзялі, але справа не зрушылася. Наступны свой прыезд Крысціян ажыццявіў у 2002 годзе. І зноўку справа не ладзілася. На гэты раз ён звярнуўся вышэй. І зноўку чыноўнікі адклалі дакументы ў доўгую шафу. Але ўсё ж такі аднавілі могілкі Наркевічаў у 2005 годзе, а баліва набензапялу не хавіла відаць, каб абпілаваць дрэвы вакол і так з кожным годам асыпаючыхся руінаў.

(фота 1995 года, вядомая вежа пакуль яшчэ на месцы)

У чарговы раз пра аднаўленне палаца Наркевічаў-Ёдкаў пачалі размаўляць у 2011 годзе. Было абвешчана, што аднаўляцца будуць на народныя грошы і пачне аднаўленне ўвесну 2012. Як бачна па маіх фатаздымках, на ліпень 2012 ніякія працы нажаль невядуцца.

І вось ён, знаёмцеся, выдомы ў ХІХ стагоддзі Якуб Наркевіч-Ёдка. "Чалавек-эляктрычнасць" як яго называлі парыжскія газеты...


... а ў вікіпедыя пра яго толькі пару радкоў. Вось так, мы забываем слынных сыноў нашай Бацькаўшчыны.
Tags: Ёдка, Алелькавіч, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Наркевіч, Наркевіч-Ёдка, Нясвіжскі раён
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…