?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Слуцк, горад які вядомы ў нашай гісторыі з ХІІ ст. Менавіта адсюль пайшоў род Алелькавічаў, князёў Слуцкіх. У 1585 годзе ў Юрыя Алелькавіча і Барбары Кішкі нараджаецца дачка Сафія. Але праз год Юрый Алелькавіч памірае, і ўся спадчына пераходзіць да адзінага спадкаемца – яго дачцы. На працягу двух год памяраюць і яе дзядзькі Аляксандр і Ян-Семіён, якія былі бяздзетнымі, і так да 4-гадовай Сафіі пераходзіць у спадчыну ўся маёмасць Алелькавічаў. І ў дадатак дзядуля ёй пакідае Копыльскія землі. Княжна становіцца самай багатай нявестай Рэчы Паспалітай, а апекунамі яе да паўналецця сталі сваякі па матчынай лініі – Хадкевічы.


Калі княжне было 9 год, яе апекун Юры Хадкевіч, знаходзячыся ў вялікай грашовай пазыке перад Радзівіламі, заключае шлюбнае пагадненне па якому Сафія па дасягненні паўналецця (15 год у тыя часы!) становіцца жонкай Януша Радзівіла, сына Кшыштафа Радзівіла-“Пяруна”. Але чым бліжэй дата дамовы, тым больш з’яўляецца неахвотнасць Хадкевіча аддаваць яшчэ і Копыльскія землі ў спадчыну.


На ўсю Літву разразілася цяжба паміж гэтымі славутымі сем’ямі, у якіх Хадкевічы спрабавалі даказаць прыналежнасць да Капыльскіх земляў. Справа дайшла нават да таго, што ў Вільню рушыла войска Кшыштафа Радзівіла ў колькасці 20 000 чалавек. Але Сафія, каб пазбегнуць кравапраліцця з боку сваякоў вырашае свой далейшы лёс і дае згоду на шлюб. 1 кастрычніка 1600 года Сафія Слуцкая абралася шлюбам з Янушам Радзівілам у адным з сабораў Брэста. Па пагадненню бакоў, кожны заставаўся ў сваёй канфесіі – Сафія – праваслаўная, Януш – пратэстант. Сафія дамаўляецца з мужам, што ён не будзе насаджаць пратэстантызм на Слуцкіх землях, такім чынам Случчына зрабілай тэрыторыяй у ВКЛ анклавам праваслаўя. Нажаль лёс Сафіі ўгатаваны быў цяжкі. У 1604 і 1608 гадах паміраюць яе дзеці Мікалай і Кацярына. А ў 1612 годзе, ва ўзросце 26 год, памірае ад родаў і сама Сафія, нарадзіўшы мёртвую дзяўчынку. Пахаваная Сафія Слуцкая была побач са сваім бацькам – Юрыем Алелькавічам у Свята-Троіцкай царкве Слуцка.


Кажуць, што кананізавана была Сафія ў ХVIII стагоддзі, але дакументаў пра гэта не засталося. Да яе машчэй, якія аказаліся нетленнымі пацягнуліся хворыя і цяжарныя жанчыны. Афіцыйна зацверджаную кананізацыю атрымала Св. Сафія ў нашыя дні ў 1984 годзе.


У 1930-я гады кіраўніцтва Бабруйскага аддзела выканкама, дацэнт з БДУ, упраўляючы Бабруйскай лякарні, прадстаўнікі Троіцкага сабора, інспектар асветы, прадстаўнік Слуцкага гарсавета зрабілі агляд машчэй, і нават зафатаграфавалі іх. Пасля вынеслі выснову, што цела муміфіцыравана без лекавых сродкаў. Падчас вайны, была верагоднасць, што мошчы будуць вывезены ў Нямеччыну, таму хаваліся ў скляпенні аднаго з дамоў Мінска. Але пасля перамоваў з нямецкімі ўладамі, вырашылі перанесці афіцыйна ў Свята-Духаўскі сабор Мінска, дзе яны знаходзяцца і на сённяшні момант.
Вярнуўшыся да Радзівілаў скажу, што хоць Януш Радзівіл і кахаў сваю жонку, але часы былі такія, што яму патрэбен спадчаннік. І пасля таго, як афіцыйны траўр па Сафіі быў зняты, у 1613 годзе 34 гадовы Януш Радзівіл у Берліне ажаніўся другі раз на Лізавеце Сафіі Брандэнбургскай, якая нарадзіла яму двух дачок і сына Багуслава.Так склалася гісторыя, што Багуслаў Радзівіл быў апошнім па мужчынскай лініі прадстаўніком лютэранскай лініі князёў Радзівілаў.


Што ж яшчэ можна глянуць у Слуцку з гістарычных помнікаў. Амаль нічога, нажаль Слуцк нас парадаваць не можа нічым гістарычным, за што варта зачапіцца воку турыста. А столькі гісторыі ў гэтым горадзе вы толькі паслухайце – Слуцкае княства, слуцкія паясы, слуцкае замшчышча, Слуцкі збройны чын, слуцкае паўстанне… Вядома для тых хто зараз жыве можа нешта кажуць іншыя словы – слуцкі цукар, слуцкае малако, слуцкая кілбаса, слуцкая фарба.. але праўда, гэта ўжо не тое.

Праяджаючы праз горад можна яшчэ глянуць на Царкву Св. Міхаіла Архангела ці проста Міхайлаўская царква. Не ведаю якім цудам, але драўлянаму будынку ХVIIІ ст. атрымалася ўцалець у гістарычным віры.


Помнік Сафіі Слуцкай – пастаўляне быў толькі ў 1990-х гады.

(толькі гэты помнік я шукала ў горадзе, рушачы ў Салігорск, больш глядзець та няма чаго)

Побач з ім знаходзіцца маленькая капліца Св.Варвары, таксама навабуд нашага часу. Недзе чытала, што збіраюцца пабудаваць тут яшчэ новы кафедральны сабор.


Вось і ўсё. Гледзячы на Слуцк цяжка паверыць, што калісці тут было 15 цэркваў, што нават праваслаўны філарэт імянуецца Філарэт Мінскі і Слуцкі.

P.S. 1) Гляжу я на страчаную праваслаўную спадчыну Случчыны і не разумею, навошта цяперашняе праваслаўе будуе новыя цэрквы ды саборы, калі можна вастанавіць старыя. 2) Я бы перанесла мошчы Св. Сафіі ў Слуцк, што вядома б павысіла б прыток веруючых і турыстаў у гэты горад. Усё можна зрабіць, было б толькі жаданне ўладаў.

А вось што маглі бы мы бачыць, калі б… але гісторыя не церпіць слова КАЛІ Б.

Касцёл Св. Антонія і кляштар бернардзінцаў. 1671 годзе кляштар быў заснаваны мазырскім старастам Людзвігам Аскеркам. У 1793 пачынаюць паступова перабудоўваць з драўлянага ў каменны. Касцёл Антонія з’яўляецца ў 1812 годзе. Пасля паўстання 1831 года кляштар скасаваны, а храм перахрышчаны ў праваслаўны. Разрабаваны храм вяртаюць каталікам у 1852 годзе. Пасля рэвалюцыі яго зачынілі да 1925 года. За гэтыя часы тут размяшчаўся і ваенкамат, і ваенны шпіталь. У Другую сусветную вайну разбураны. Сучасная гісторыя рэшткаў кляштарных будынкаў працягваецца як маслабаза.


Манастыр св. Троіцы ці Трайчанскі манастыр. Ёсць верагоднасць, што гэта адзін са старэйшых манастыроў Беларусі, прыпісваецца і ХІ і ХІІ ст. На тэрыторыі манастыра знаходзілася і галоўная святыня Троіцкі сабор. Менавіта тут былі пахаваны Алелькавічы, тут знайшла апошні свой дом Сафія Слуцкая. У 1870 годзе манастыр пераведзены ў Мінск пад новай назвай Свята-Духаўскі (так так, менавіта Свята-Духаўская царква стаіць на плошчы 8 сакавіка, на ст.м.Няміга). Пасля рэвалюцыі манастыр быў абрабаваны і зачынены ў 1930 годзе. Канчатковае разбурэнне манастыра адбылося ў 1950-я гады, а на яго тэрыторыі быў пабудаваны ваенны гарадок.

(малюнак Напалеона Орда)

Царква св. Мікалая, была пабудавана ў 1889 годзе, на месцы драўлянай царквы пабудаванай ў ХV ст. Узарвана ў 1934 годзе. На яго месце пабудавалі Дом культуры (не ведаю сучасны стаіць на тым жа месцы ці не).


Капліца св. Варвары. Пабудавана ў 1868 на месцы ўпразнёнага і дэмантаванай Варварынскай царквы. Прастаяла да 1962 года, пакуль не была знішчана пажарам, але мясцовыя сцвярджалі, што гэта быў падпал. Прыблізна на месцы былой капліцы была пабудавана новая капліца св. Вавары ў 1996 годзе.

Кальвінскі храм, быў заснаваны ў 1617 годзе Янушам Радзівілам і лічыўся кафедральным на ўсё тэрыторыі ВКЛ. У 1851 на месцы драўлянага быў пабудаваны новы з мураваны будынак. У часы Другой сусветнай вайны, будынак быў пашкоджаны. Званніца разбіралася на цаглінкі ў 1950-я гады.


Сінагога. Пабудавана ў 1880, зруйнавана ў 1944 годзе.

Царква набажэння Божай Маці. Драўляная, пабудавана ў 1762. Згарэла ў 1941.

Царква св. Стафана. Пабудавана ў 1661 годзе, зруйнавана ў 1950-я гады.

Царква св. Георгія. Пабудавана ў 1587, неаднаразова перабудоўвалася, апошні раз ў 1865. Зруйнавана ў 1930-я гады.

Царква Уваскрэшання Хрыстова. Пабудавана ў 1483, зруйнавана ў 1930-я гады.

Манастыр св. Троіцы. Жаночы манастыр быў заснаваны ў ХVІІ ст. Страчаны ў 1930-я гады.

Касцёл св. Духа і кляштар іезуітаў. Пабудаваны ў 1720 годзе з дрэва. У 1804 годзе адбыўся пажар, падчас якога згарэлі амаль усе будынкі, акрамя касцёла і біблітятэкі. Касцёл стаяў доўгі час закінутым, пакуль тэрыторыя вакол яго не была перададзена марыявіткам. Але ў 1840, кляштар быў закрыты, а касцёл разрабаваны. Страчаны ў 1864.

Касцёл і кляштар марыявітак. Пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. на месцы згарэўшага Кляштара іезуітаў. Праіснаваў не доўга, быў зачынены ў 1840 годзе, а праз 10 год разбураны.

Ратуша. Пабудавана ў 1441 годзе. Час руйнавання не вядомы.

Манастыр св. Прарока Іллі. Пабудаваны ў 1515 годзе. Страчаны ў 1880 годзе.

Царква Божага аб’яўлення. Пабудавана ў 1861, зруйнавана ў 1910 годзе.

Царква св. Іаана Прэдцечы, пабудавана ў ХVІ ст, страчана ў 1842 годзе.

Царква св. Косма і Дамініана, пабудавана ў ХVІ ст., страчана ў 1713 годзе.

Касцёл св. Троіцы і кляштар іезуітаў. Пабудаваны ў 1700 годзе, страчаны ў 1804.

Царква ўспення Прэсвятой Багародзіцы. Пабудавана ў 1816 годзе, час руйнавання не вядомы.

Фарны касцёл. Дряўляны касцёл быў пабудаваны ў 1419 годзе, разбураны ў 1852.

Вось такая яна вандроўка па Слуцку.

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
livejournal
Oct. 10th, 2013 12:17 pm (UTC)
СЛУЦК (Мінская вобласць) - родныя мясціны
User homelka referenced to your post from СЛУЦК (Мінская вобласць) - родныя мясціны saying: [...] пра Сафію Слуцкую і яе жыццё можна па гэтай спасылачцы http://azarkinm.livejournal.com/105668.html [...]
( 1 comment — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com