?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ЛОШЫЦКІ ПАРК (Мінск)

Даўно збіралася напісаць, але ніяк рукі не даходзілі. Усё падавалася, што ў Мінску ж дакладна кожны быў тут. Але ўсё ж такі вырашыла запосціць цудоўную гісторыю пра Лошыцу.

Назва Лошыца вядома з ХІІІ стагоддзя, але археалагічныя раскопкі паказваюць, што на тэрыторыі сучаснага Лошыцкага парку, таксама знаходзілася паселішча ХІ ст. Пры рэканструкцыю парка гэта было ўлічана, і па мяжы паселішча пастаўлены вялікія валуны, якія нібыта адкрэсліваюць мяжу пасяленцаў. У розныя часы Лошыца належыла Талочанскім, Друцкім-Горскім, Радзвівілам, Прушынскім.


Першае паданне Лошыцы адносіцца да перыяда, калі мясцінамі кіравалі Друцкія. У 1580 годзе у гонар заручэння сваёй дачцы князь Друцкі пасадзіў тры дума. Адзін – каб маладыя ўё жыццё кахалі адзін аднаго, другі – каб у іх былі здаровыя дзеці, трэцці – каб ім заўсёды шансціла. Да нашых дзён захаваўся толькі адзін дуб, кажуць што ён валодаў магутным моцам: калі падыйсці да яго басанож, пакланіцца, то ён даваў каханне, здароўе і пасылаў творчым людзям музу. У 2000-я гады ў дрэва ўдарыла маланка і яно загінула.

(пляцоўка каля цэнтральнага ўвахода ў парк)

Пры Станіславе Прушынскам былы стары драўляны маёнтак быў перабудаваны ў вялікую рэзідэнцыю. З тых часоў, пачалі сюды наяджаць знакамітасці. Тут спыняўся і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, і расійскі імператар Павел І, і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і кампазітар Станіслаў Манюшка. Станіслаў Прушынскі заклаў цудоўнейшы парк вакол свайго маёнтка. Але ў яго не было сваіх дзяцей, і пасля смерці ў 1877 годзе маётак пераходзіць да яго пляменніка – Яна Любаньскага (яго маці была сястрой Станіслава). Ян цікавіцца раслінамі, працягвае справу свайго дзяцькі і займаецца ўпрыгожваннем сядзібы і парка.

(вядома што ўсе альтанкі, указальнікі, ліхтары гэта наватвор. на ўсялякі выпадак... :-))

У 1884 маёнтак перайшоў да яго сына Ефстафія Любаньскага, які таксама як і бацька цікавіўся раслінамі, быў актыўным сябрам Сельскагаспадарчага таварыства. З усіх куткоў прывозіў Ефстафій у маёнтак дрэвы, і займаўся тут селекцыяй. Зараз у парку можна знайсци и манчжурски абрыкос, горную і крымскую сасну, сібірскую і еўрапейскую піхту, срэбраны клён, бярозу амерыканскую, магнолію кобус.


Якраз пры яго жыцці Лошыцы прыпісваюць росквіт. Ён поўнасцю перапланаваў сядзібу бацькі, набудаваў капліцу, бровар. Ефстафій Любаньскі быў знаёмы з Якубам Наркевічам-Іодка, які быў частым госцем у Мінску.


Ефстафій быў захапляўся роварамі, якія былі так папулярныя ў тыя часы, што нават ладзіў у сваім маёнтку заезды для таварыства раварыстаў, якое сам жа і ўзначальваў. Выбіраўся ў гарадскую і Дзяржаўную Думу, узначальваў Мінскую лясную біржу.

(можа таму на тэрыторыі парку паставілі такія цікавыя стаянкі для ровараў)


(некаторыя вырашылі паспрабаваць паездзіць. у выніку таго, што кілаграмаў мала яшчэ, было дазволена залезці)

У 37 год уладар Лошыцы вырашыў асцепяніцца ажаніўшыся на 20-гадовай Ядзвізе Кіневіч, дачцы мазырскага шляхчыча. Маладая сям’я пачала яшчэ больш абустройваць свой маёнтак – з вандровак па Еўропе прывозіліся карціны, фарфор, статуэткі, кнігі.

(дзіцячая пляцоўка)

З цудоўнай рыжскай кафлі быў зроблены цэнтральны камін маёнтка. У Любаньскіх не было дзяцей, але гэта не смучала іх, яны праводзілі пышныя балі і былі заўсягдатаямі а прыёмаў у Мінскай губерні. Ефстафій каханай жонке прывёз з Японіі сакуру, якая распускалася ў дзень яе нараджэння.

(гэта плошча ў сучасных арганізатараў задумвалася як Плошча гадзіннікаў, але мы знайшлі адзін, і тое не працуючы. Спадзяюся, што праз нейкі час там будзе цікава)

Але каханне, якое называлі “каханнем стагоддзя” скончылася трагічна. Гістарычна не даказана, але Ядзвіге прыпісваюць нявернасць Ефстафію.

(вакол гістарычных помнікаў пастаўлены вось такія, амаль антывандальныя тлумачэнні пра парк)

Каханкамі Ядзвігі розныя крыніцы называюць і тагачаснага губернатара Мусіна-Пушкіна, і ўладара бровара “Аліварыя” графа Чапскага. Але адзначэнне ў 1905 годзе 35-годдзя для Ядзвігі стала апошнім.

(быў зроблены вось такі цудоўны амфітэатр, было б цікава тут папрысутнічаць на канцэрце)



Усё пачыналася вельмі цудоўна - уздоўж Ігуменскага тракта былі запалены смаляныя бочкі, каб прыяджаючыя на баль маглі адчуць сябе нібыта ў казцы, ваенны аркестр граў вальс, шампанскае лілося ракой…


…На раніцу цела Ядзвігі знайшлі на беразе ракі Лоша. Ёсць некалькі версій паддзей таго вечара.
1) Ефстафію надакучыла цярпець заляцанкі жонкі да мэра Мінска і ён зладзіў ёй грандыёзны скандал, пасля чаго Ядзвіга збегла ўся ў слязах да рэчкі. Пасля гэтага яе ніхто не бачыў.
2) Сварка паміж Ефстафіям і Ядзвігай адбылася якраз на берагу ракі, а Любаўскі быў чалавека вельмі вспыльчывым, што не здолеў сябе стрымаць і задушыў жонку.
3) Брат Ядзвігі распавядаў, што яна хварэла на псіхічныя растройствы.
4) Ядзвіга кінулася ў раку сама, бо не магла вынасіць плётак, якія папаўзлі па Мінску пра яе раманы
5) Яна чакала дзіцяці ад каханка і не магла вынесці пазора.





(у 2000-я скалалазы вырашылі выкарыстоўваць гістарычны помнік ў якасці трэніровак, і давялі яго да жудаснага стану)

Пасля смерці жонкі, Ефстафій загадаў назаўсёды закласці цэглай вакно яе пакоя, а на месцы дзе знайшлі цела Ядзвігі пасадіў абрыкос. Сама Ядзвіга была пахаваная ў сямейным склепе Любаньскіх на тэрыторыі Лошыцы. Прыгожая свінцоная труна з акенцам каля твару, каб Ефстафій яшчэ доўга мог любавацца сваёй каханай. Але яго сэрца не вытрымлівае, і ў 1912 годзе з’яджае на Каўказ. Звесткі пра яго смерць прыйшлі праз 2 гады пасля ад’езду, таму дакладна дата смерці не вядома.

(таўшчыня дрэваў проста заварожвае, і гэта на вышыні 5 метраў ад зямлі)


(фота каб вы адчулі таўшчыню дрэваў)

А Ядзвіга якая спрабавала прыжыцці збегчы ад праблемаў якія яе напаткалі, назаўёды засталася ў Лошыцы. Ёсць паданне, што кожную вясну, калі квітнее абрыкос на фоне луны можна пабачыць сілуэт жанчыны ў белых адззеннях. Упятніцу 13 перад Купаллем белая панна спускаецца да берага, на месца дзе памерла, дзе дзве ракі Свіслач і Лоша зліваюцца ў адну.

(стары бровар)

Пасля таго як Кастрычніцкая рэвалюцыя пракацілася па стране. Тэрыторыя Лошыцы была нацыяналізіравана. Тут размяшчалася Усесаюзны інстытут раслінаводства, які ўзначальваў Мікалай Вавілаў.


Падчас рэпрэсій камуністы тут растрэльвалі людзей (агульнапрызнаны факт), а таксама адбывалася вучоба беларускіх чэкістаў для працы на тэрыторыі Польшчы. І ў 1930-я гады, вырашылі перахаваць цела Ядзвігі, а труну пусціўшы на вёдра.


Падчас Другой сусветнай вайны, на тэрыторыі парка размяўшчаўся акупацыйны мінскі абласны камісарыят на чале з У.Фрайтага, якія тут растрэльвалі жыхароў, пераважна габрэяў. А трох жанчын, якія прыслугоўвалі камісару, пасля няўдалага пакушэння (знайшлі бомбу закладзеную ў печку) на жыццё Курта фон Готберга, прызначаны на пасаду замест Кубэ, павесілі.


Вайна прайшла, тэрыторыя парка ўвайшла ў мірны час жыцця. Мясцовае насельніцтва, вырашыла выкарыстаць пасляваенны недахоп жылля каб пасяліцца ў палацы. І пражылі там аж да 1988 года, пакуль амаль пад прымусам іх не выселілі адтуль.

(рэшткі капліцы)



Пасля гэтага палац спрабуюць адрэстаўраваць нейкімі мінімальнымі сродкамі. У 1990-я гады тэрыторыя парка тут нагадвае болей цёмны лес, па якому страшна гуляць у цёмныя суткі. Няшчасце здарылася, тут забілі дзеўчыну, а сваякі ў знак наказу для іншых паставілі маленькі крыж, з надпісам імя дзеўчыны і прычыны смерці. Падчас майго наведвання неяк не патрапілася мне гэты помнік, можа пасля аднаўленчых прац у парку яго прыбралі.

(А вось і сам палац Любанькіх. Пры яго рэстаўрацы як заўсёды ў нас робіцца, спачатку разбіраюць, а пасля спрабуюць сабраць :-( так здарылася і з палацам у Лошыцы)

А пакапаўшыся ў сваіх фотаархівах (я неяк забылася пра тое што ўжо былі лічбавыя камеры і можна знайсці гэта фота ў капке) я знайшла вось гэта фота з Лошыцкага фэста, травень 2004 года.


У 2000-я на тэрыторыі парку кожную весну праходзіў Сярэднявечны фэст. Можа нехта памятае? Было вельмі цікава і ўтульна. Грала музыка, рыцарскія баі перад гледачамі на пляцоўцы перад палацам, шашлыкі якіх заўсёды нехапала ўсім жадаючым, майстры з аўтэнтычнымі вырабамі са скуры і ільна. Было проста вельмі цудоўна. У 2008 годзе пачалася рэканструкцыя парка, і ён быў адчынены ў летку 2011.

(тут зараз знаходзіцца музей, у які мы не патрапілі, бо працуе па выходных ён да 18 гадзін, улічвайце гэта калі наведваеце парк. А мы патрапім туды відаць у наступны раз)

Як праца зроблена вырашаць вядома кожнаму, але нашай сям’е спадабаўся парк. Сюды можна прыйсці з дзецьмі, прагуляцца і адпачыць. Вядома ў парку не хапае інфраструктур. Але я спадзяюся, што ўсё гэта будзе.

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
maystra
Aug. 30th, 2012 05:44 am (UTC)
Па мне, Лошыца была значна лепшай і больш утульнай да яе "еўрарамонта" - http://www.flickr.com/photos/maystra/sets/72157628069098136/detail/
azarkinm
Aug. 30th, 2012 07:10 am (UTC)
у кожнай Лошыцы свае плюсы. Але не думаю, што калі б у яго быў уладар, то ён бы пакінуў парк у такім стане як ён быў у 2000-я. Праблема ў тым зараз, што пасля некалькіх дзесяцігоддзяў занядбання, мы хацім атрымаць нешта еўрапейскага ўзроўня з цудоўнымі садамі, паркамі, газонамі і кветкамі. Спадзяюся, што ўсё гэта на перадзе. І спадзяюся, што пры лепшай ўладзе, усё можна будзе выправіць.
kate_labetskaya
Aug. 30th, 2012 07:31 am (UTC)
дзякую за цікавы расповед. жыву ў Мінску. але ў Лошыцы не гуляла каля сядзібы. цяпер з кампаніяй сходзім.
azarkinm
Aug. 30th, 2012 07:02 pm (UTC)
Прыемна чуць, што сабраліся схадзіць. Спадзяюся, што не пашкадуеце.
julker
Aug. 30th, 2012 07:44 pm (UTC)
Ты зьлілася з капліцаю :)
Дзякуй, цікава было паглядзець як там зараз. Думаю што турнір лошыцкі ўжо ніколя ня будзе душэўным (нават як і аднавяць), бо душа ягоная памерла гэтай вясною.
azarkinm
Aug. 31st, 2012 05:41 am (UTC)
Аднавіць можа і атрымаецца, але нажаль вядома ён не будзе ўжо такім. Тут не толькі тое што Арыня няма, тут шмат ужо вады выцелка з тых часоў. І людзі памяняліся, абстаноўка ў краіне зусім іншая. Усё будзе зроблена на паказушным узроўне, а не для душы.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com