AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СУНАІ (Мінская вобласць)

Мястэчка Сунаі, Капыльскага раёна, вядома ў гісторыі як частка маёмасці Ёдка.


Для нас было цікавым пабачыць вось гэту забудову.


У розных крыніках яе называюць, то лазняй, то капцільняй. Па мне дык яна ні натое, ні на другое не падобна.


Унутры самой забудовы не было знойдзена ніякіх намёткаў хоць на нейкія рэшткі печак, якія неабходны для лазні і капцільні.

(фота зроблена ўнутры)

Сама забудова выканана ў стылі які як бачна вельмі падабаўся Ёдка - псеўдаготыка.


Падабрацца і нармалёва пабачць сцены і сфатаграфаваць у гэту пару года не атрымалася, бо ўсё проста заросла хмызняком. А за забудовай рос здаравенны баршчавік.


Таму, у мяне напрыкмеце ўжо двое мясцін, куды трэба вярнуцца позняй восенню ці нават зімой. І абедзве гэта маёмасць Ёдка.


А пафатаграфаваць ёсць што, вы толькі звярніце ўвагу як зроблены сцены.


А зараз пару фота для параўнанняў.


восень 2014


ліпень 2012


зіма 2008


лета 2004

Зараз мы бачым наколькі хутка растуць дрэвы :-).

Побач з руінамі "капцільні ці лазні" знаходзіцца яшчэ частка комплекса Ёдка.


Яе ў крыніцах называюць сядзібай. Але нешта слаба верыцца, што людзі якія захапляліся псеўдаготыкай, для жыцця пабудуюць сабе вось такі просценькі домік для жылля.


А так як пры кожным кроку да драўлянага будынку ў мяне з пад ног выскоквалі тысячу маленькіх квакалак (сорамна, але я іх не вельмі люблю... і гэта мякка так я сказала) ... я вырашыла дом не абследваць.


Пра асноўную рэзідэнцыю Ёдка-Наркевічаў у Наднёмане я ўжо пісала вось ТУТ.

Калі праехаць крыху далей за старую сядзібу, то знойдзеце стайні, якія і зараз выкарыстоўваюцца калгасам па прызначэнню. І нават знойдзіце шыльду аб тым, што будынкі ахоўваюцца дзяржавай.
Tags: Ёдка, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Капыльскі раён, Мінская вобласць, Наркевіч, Наркевіч-Ёдка
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments