AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ (МІНСК)

Восень, цудоўная пара для вандровак. Але нажаль не вялікіх і доўгіх. І мы вырашылі скарыстацца крыху цяплейшым надвор’ем на выходныя, і з’ездзіць у куток Мінска, дзе яшчэ не былі з дзецьмі – Музей валуноў, які месціцца ва Уруччы. У прэсе апошнія месяцы так часта распавядаецца пра магчымую рэканструкцыю парка, што мы вырашылі зрабіць вылазку і паздымаць парк да рэкантрукцыі, каб пасля было з чым параўноўваць.


Парк-музей пачаў стварацца ў 1985 годзе, калі з усёй Беларусі былі прывезены валуны для стварэння самай арыгінальнай экпазіцыі на прасторах тагачаснага СССР. Задума пра стварэнне такога музея нарадзілася яшчэ ў 1974 годзе, але самі разумееце на ўсё трэба было знайсці грошы, падпісаць шмат паперак і да працы прытупілі толькі праз 6 год. У перыяд з 1980 па 1985 годы, з усёй Беларусі было для экпазіцы сабрана больш за 2000 камянёў. На тэрыторыі 6 га было выкладзена дакладная мапа Беларусі – 1 метр адпавядае 2 км рэальнай тэрыторыі.


Мяжой Беларусі з’яўляліся падстрыжаныя кусты, сцежкі з мелкімі каменнямі гэта рэкі краіны, блакітныя елкі ў колькасці тры штукі – абласныя цэнтры (не засталося ніводнай). Земляныя насыпы з каменнямі характэрызуюць узвышшы Беларусі.

(любыя каменні могуць падацца гарамі, файны вядаць фоткаць тут дзяцей зусім малых)

Цэнтр Беларусі знайсці на такой папе вельмі проста – шукайце самую вялікую насып, гэта і будзе Святая гара (ці Лысая гара) каля Дзяржынска. Канавы з цэмента, якія можна было б запоўніць якойсці вадой ці нават зрабіць мініфартанчыкі атаясамліваюцца ў архітэктараў музея з азёрамі – возерам Нарач і Заслаўскае вадасховішча. Мы знайшлі толькі адно.

(амаль па цэнтры тая самая Лысая гара)

Музею не хапае шыльдаў, гэта відавочна. Проста пахадзіць па музею і даць магчымасці дзецям залезці на каменні гэта адное, а пахадзіць з сэнсам гэта зусім іншае. На тэрыторыі парка размашчана вельмі шмат каменнёў-святынь, якім пакланяліся людзі, якія шанавалі нашыя продкі.


Звезеныя са сваіх мясцінаў, яны сталі простымі камянямі, пра гісторыю якіх тут не памятаюць. А нашыя продкі дарэчы прыхілялі калені перад імі, прасілі дапамогі і духі камянёў ім дапамагалі.


“Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», у якога, па паданні, абедаў кароль Вялікага княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагоддзя знаходзіўся у цэнтры Мінску на старажытным паганскім капішчы.”


Гэта была вытрымка з Вікіпедыі. Можа калі ты тут гуляеш пастаянна і ведаеш усе каменні, то інтуітыўна можа і зразумееш, дзе які камень, але калі ты звычайны чалавек, які выпадкам ці не толькі выпадкам патрапіў у парк (як мы) то ШЫЛЬДЫ, ШЫЛЬДЫ і яшчэ раз ШЫЛЬДЫ дапамогуць турысту.
На зудума аўтараў праекта Музей складаецца з некалькіх частак.




3 - Цэнтральная экспазыцыя – мапа Беларусі.

(мяжа паміж абласцямі... акурат дзесьці паміж Мінскай і Гомельскай знаходзіцца Вераніка :-)

1 - Жыўляючыя правінцыі – “экспазыцыя займае паўночна-заходні кут музея, дзе ў цэнтры выраўненай пляцоўкі разьмешчана U-падобнай формы паглыбленне, якое імітуе Балтыскае мора з Фінскім залівамі” – гэта з аднаго з сайтаў. А простымі словамі скажу, што гэта частка музея знаходзіцца злевага боку, калі вы стаіце на “Святой гары”.


6 - Петраграфічная экспазыцыя – “экспазыцыя размешчана ў паўднёва-ўсходнім кутку музея і мае выгляд кола, акрэсленага сцежкай. У сваю чаргу кола раздзелена на 4 кругавыраза: паўночна-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні й паўднёва-ўсходні”.

(відаць гэта Заслаўскае вадасховішча, знаходзіцца ўнізе самага высокага насыпу)

2 - Форма Валуноў – “экспазыцыя прысвечана існуючай форме валуноў і размешчана ва ўсходняй частцы музея”. Размешчана экспазіцыя справа і ўяўляе сабой алею справага боку ад якой ідзе шэраг валуноў.




4 - Камень і Чалавек – гэта частка экспазіцыі размешчана на поўначы музея і ўяўляе сабой алею, з вырабамі з камня. Тут можна знайсці старыя жэрнавы.




5 - Прысада валуноў Экспазыцыя ўяўляе сабой ланцуг найбольш буйных ледавіковых глыбаў, выкладзеных усьцяж сьцежкі, якая злучае мікрараён Уручча-1 і Акадэмгарадок. Тут месьцяцца валуны, прывезеныя з усіх куткоў краіны.(Ланцуг ідзе уздоўж дарогі)

(на задумку аўтараў праэкта гэта рэкі Беларусі)

У пачатку 1990-х беларускія навукоўцы рабілі спробу рэанеміраваць стварэння музея-валуноў прапанаваўшы размесціць на тэрыторыі парка “каменны заапарк” – дзе павінны былі б размяшчацца жывёлы ледніковага перыяду.


Сярод валуноў павінны былі з’явіцца выявы маманта, вялікарогага аленя, шэрсцістага насарога, пячорнага мядзьведзя, тура, аўцэбыка, саблезубага тыгра. Але з-за развала СССР і эканамічнага крызіса які пачаўся пасля гэтага праэкт так і не быў ажыццяўлены. Дарэчы адна з версій якраз такі сённяшняга аднаўлення музея, прадугледжвае вяртанне да старых прапаноў, і ў тым ліку стварэнне заапарка.

(адзіны камень які мы знайшлі іскрэмзаны надпісамі)







Як кажуць “пажывем пабачым”.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінск, Мінскія замалёўкі, музей
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments