AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ДВОР Акадэміі мастацтва (МІНСК)

Блучаючы па ціхіх месцах у Мінску, разумееш, як шмат ты можаш не ведаць у родным горадзе. Ужо некалькі год пакрыху двор Акадэміі мастацва становіцца ўтульным арыгінальным унутраным дворыкам.


А ўсё таму, што Акадэмія, вырашыла даць магчымасць выстаўляць свае дыпломныя працы студэнтаў. Нажаль па якому прынцыпу адбіраюцца яны я нічога не ведаю, бо ні на сайце нідзе не магчыма знайсці пра гэта інфармацыю.

Але ёсць вядома фрэнды ў ЖЖ, якія аказваецца ўсё ведаюць :-) і падказалі некаторыя факты.

Дзяўчына на лаўцы носіць назву "Ева", ці "Муза" (як распавялі фрэнды) і з'яўляецца дыпломнай работай 2010 года Алены Ліпінскай. Аказаецца, побач з ёй павінна было знаходзіцца палова яблыка, але.... ў кагосьці відаць на палічцы ляжыць яно.




Дзецям спадабаецца гэта праца, думаю яна б магла ўпрыгожваць і любы парк. Скульптура "Летуценнік", аўтар Вольга Орсік (Высоцкая), створана ў 2010 годзе.


Нават трымалка для сцяга зроблена арыгінальна.
Фрэнды падказалі, што гэта не трымалка, а аснова для ліхтара ў выглядзе шара, якога нажаль я не назірала.
Дыпломную працу зрабіў Максім Шняк.


Адзіная падпісаная праца. "Увасабленне" - аўтар Наталля Ткачова, дыпломная праца 2011 года.


Уваход да факультэта таксама зроблены арыгінальна - цудоўная каваная агароджа.





У мінулым 2011 годзе прадызайнілі і трансфарматарную будку. Працу зрабіла Алефціна Башкатава, якая першапачаткова збіралася распісаць унутраныя сцены двара, але відаць рэктарат вырашыў не рызыкаваць.


Мне падаецца гэта рыбкі. Аўтар не ўказаны.


А побач знаходзіцца Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж на тэрыторыі якога можна знайсці вось такія малыя архітэктурныя формы.



Толькі стан і фарба мне чамусьці нагадваюць савецкі перыяд, калі ставіліся помнікі дзецям, жанчынам з вёсламі і маленькім Леніным.


Парадавала вось такая шматпавярховая шпакоўня.

Недалёк ад футбольнага поля знаходзіцца звычайны драўляны міні-домік якіх зараз для дызайна можна знасці амаль у кожным школьным дворыку.


Куды больш мне спадабаліся выразаныя чалавечкі.


Можа я не чуллівая, але мяне абурае, што ў шмат якіх школах ставяць прымітыўныя аля "надмагільныя" пліты, якія павінны прымусіць студэнтаў-навучэнцаў задумацца.


Скульптура куды больш можа выклікаць эмоцый чам звычайная надпіс.




Таму, калі зірнуць на двор Акадэміі спадзяюся, што ўсё ж такі ў бліжайшыя часы, рэктарат дазволіць выстаўляць больш працаў студэнтаў, а калі месца не хопіць у двары, яны возьмуцца і за іншыя тэрыторыі горада.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 24 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…