?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Манікюр. Занятак 1.

Жаночы манікюр робіцца ў такой паслядоўнасці (апісанне растаўлена для тых хто будзе рабіць манікюр камусьці, вядома калі робіце сабе то можна 1 і 2 пункты прапусціць):

1. агляд рук на скураныя захворванні.
2. апрацоўка рук кліента анцісэпцікам (прадаецца ў выглядзе спрэя)
3. зняцце старога лака з пазногцяў.
4. наданне пілачкай формы пазногцю.
5. замачваем рукі ў ванначцы з цёплай мыльнай вадой (каля 5 хв).
6. выдаленне куцікул і заўсеніц (прычым гэта робіцца ўсё шчыпчыкамі)
7. масаж рук крэмам.
8. абястлушчванне вадкасцю для зняцця лака пазногцевай пласціны.
9. пакрыццё пазногцяў базай для лака.
10. пакрыццё лакам (заўсёды 2 слаі кладзецца)
11. пакрыццё замацняльнікам.

Для параўнання, можа каму спатрэбіцца мужчынскі манікюр.

1. вымыць рукі кліента з мылам і шчоткай.
2. апрацаваць рукі кліента і свае рукі анцісэпцікам.
3. абпіліваем вольны край пазногця і вельмі добра адпаліроўваем.
4. вельмі моцна абястлушчыць пазногцевую пласціну.
5. нанесці сродак для куцікул.
6. нанесці бальзам ці маску для рук з ліпасомамі.
7. падрыхтаваць парафін, замачыць рукі ў парафіне, завярнуць у цырату і махровы рушнік.
8. апрацаваць рукі шчыпчыкамі.
9. масаж рук
10. адпаліраваць пласціну пазногця.
11. можна пакрыць матавым празрыстым лакам (1 слой).

ВЫСНОВА:
мужчынскія рукі больш патрабуюць дэлекатнай апрацоўкі :-)

І крыху пра дзіцячы. Робіцца ўсё як жаночы, АЛЕ:

1. Пазногаць абразаецца кусачыкамі, але не да самага краю.
2. НІКОЛІ не абразаецца куцікула, яна адцягваецца (бо пазногці яшчэ не настолькі цвердыя і можна сапсавай край пласціны і ён будзе расці хваляй).

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com