я распавядала пра сядзібу ў Паўлінава (Баранавіцкі раён), то зараз гаворка пойдзе пра сядзібу Фларыянава, Ляхавіцкага раёна. Раней гэта мястэчка насіла назву Старыя Вошкаўцы, і ў 1837 годзе ў Чарнецкіх іх набыў Фларыян Бохвіц.
Менавіта тут нарадзіліся ўсе яго дзеці. Пасля смерці ў 1856 годзе маёнтак адыходзіць да старэйшага сына Яна Отана.
Які крыху перабудаваў сядзібу, а дакладней прыбудаваў да яе цэнтральную частку з цэглы, але значную частку ён усё ж такі не кранаў і пакінуў як бацькоўскі дом. Старыя Вошкаўцы было вырашана перайменаваць ў гонар бацькі - Фларыянава.
Дом меў 19 пакояў сярод якіх вылучалася бібліятэка, сталовая і вялікі салон, зроблены ў неагатычным стылі. Як пішуць крыніцы, дом быў абстаўлены новай мэбяй і не меў ніякіх каштоўнасцяў. Тут размяшчаліся карціны мастака Аляксандра Арлоўскага, партрэты Фларыяна і яго сясцёр аўтарства Францыска Фелінскага.
Сядзіба пачыналася з уязной вузкай брамы з прыгожымі чугуннымі варотамі, але ў 1914 годзе іх звезлі немцы.
Ян Отан захапляўся гаспадаркай, і як мы ўжо ведаем, напісаў некалькі кніг па садаводству. Яго гонарам быў 30-мятровы сад, які раздзяляўся на 2 часткі. У першай знаходзіўся экспераменатальны сад, куды прывозіліся новыя дрэвы для нашага клімата. Ў другой частцы панаваў вішнёвы сад. Сад Яна Отана ў Фларыянава лічыўся адным з самых лепшых у Беларусі. Гэтым садам захаплялася Элаіза Ажэшка ў сваіх творах, якая пасля гасцявання тут прывезла да хаты вялікі гербарый з фларыянаўскіх мясцін.
Бібліятэка ў маёнтку закладалася Янам Атононам, але кнігамі цікавіўся і яго старэйшы сын Тадэвуш Отан. Ён сур'ёзна захапляўся журналістыкай і калекцыянаваў перыядычныя выданні з усяго свету. Калекцыя ўключала па аднаму нумару ўсіх часопісаў свету, якія выдаваліся ў той час. А таксама мелася поўная падшыўка польскіх выданняў. Багатая калекцыя перыядычных выданняў завяшчалася ім бібліятэцы ў Нясвіжы, але значная частка была згублена ўжо падчас Першай сусветнай вайны.
У Фларыянава наведваліся Рэйтаны з Грушаўкі, Радзівілы з Нясвіжа, Казімір Здзехоўскі з Ракава і іншыя вядомыя асобы таго часу. Вядомасць маёнтку надавала і тое, што ў летнія часы жонка Тадэвуша Отана Браніслава з Цівінскіх ("пані Броня" як яе ласкава называлі госьці) наладжвала пансіянат. Сядзіба ў Фларыянава была адзінай сядзібай Бозвіцаў ад 1906 года, пакуль Ян Отан не пабудаваў новы маёнтак у Паўлінава і назваў яго ў гонар сваёй маці Паўлыны. Пасля гэтага, Фларыянава стала выкарыстоўвацца ў асноўным як летняя рэзідэнцыя.
У пансіянаце адпачываў лаўрат Нобелеўскай прэміі Уладзіслаў Рэймонт з жонкай Аўрэлей, Генрых Нусбаум, вядомы доктар, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, сваякі Вітальда Чачота (іх лінія параднілася з Бохвіцамі дзякуйючы малодшаму сыну Фларыяна Раману), артыст Януш Страхоўскі і шмат іншых. Удзельніцай салона ў доме Бахвіцаў стала напрыканцы свайго жыцця і Элаіза Ажэшка, якая тут адпачывала ў 1908-1909 гадах разам з сяброўкай Марыней.
Гаспадары Фларыянава-Паўлінава былі вельмі гасціннымі людзьмі. І пастаянна запрашалі да сябе сяброў і знаёмых на розныя святы - пасеў зернавых, высадка дрэваў. Пры гэтым развучвалі спевы, тэматычна ўпрыгожвалі свае дамы. Ладзілі літаратурныя вечары, слухалі Шапэна, Бетховена і Грыга.
У 1909 годзе знаходжанне Элаізы Ажэшка ў сядзібе зацягнулася да позняй восені і яна разам з В. Рэймонтам залажыла гай ў памяць пра польскіх літаратараў, якія тут адпачывалі летам. Адзін з дубоў, пасаджаных з усходняй часткі дома зараз носіць яе імя.
"Сяброўства" Элаізы Ажэшка з Тадэвушам Отанам была адной з інтрыг таго часу, і не дарма - розніца паміж імі была гадоў 20. Два гады запар Элаіза Ажэшка намінавалася на Нобеліўскую прэмію, але ў першы раз награда дастаецца Генрыху Сінкевічу, а ў другі раз Сельма Лагерлёф. Гэтыя навіны канчаткова падкасілі Элаізу, і да таго хворае сэрца не вытрымала. У траўні 1910 годзе яна памерла.
Пахаваны Бохвіцы на старых могілках у вёсцы Дарава. Праз дарогу ад іх знаходзіцца Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1926-1938 гадах.
Ад яго ў нас засталіся добрыя ўраджанні.
У 1960-70-я магіла Фларыяна Бохвіца была разрабавана. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. І хаця магіла знаходзіцца пад аховаю дзяржавы, гэта не перашкодзіла мясцовым знішчыць яе ў 2003 годзе, і на гэта месца пакласці новыя пахаванні. Мы ўжо не хадзілі на старыя могілкі, таму фота толькі з тэрыторыі касцёла.
Пасля смерці Яна Отана ў 1915 годзе маёнткі Яна Отана - Паўлінава, Качэрышкі і Фларыянава адыходзяць да яго сына Тадэвуша Отана (1863-1930). А ў 1930 годзе ўнуку Яну Отану, які памёр ў 1937 годзе. Пасля ўладаром быў Фларыян Бохвіц, жанаты на Хелене з Керсанаўскіх (1875 - 1939). На гэтым звесткі пра род Бохвіцаў абрываюцца.
Сядзіба мае мемарыяльнае значэнне, але разбураецца. Належыць мясцоваму калгасу.
Вось такія яны дзве цудоўныя сядзібы Бохвіцаў на Берасцейшыне.
Фларыянава
Паўлінава

Працягваем вандраваць па маёнтках Бохвіцаў. Калі ў мінулым пасце

Comments