?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

МУЗЕЙ ДАРОГІ (Мінск)

Ці ведаеце вы, што ў Мінску ёсць цудоўны музей пад адкрытым небам прысвечаны дарозе? Не? Тады вам сюды! Кальварыйская, 37, уваход з боку вуліцы М.Гусоўскага, праз шлагбаўм і вы на месцы.


Пачаў музей стварацца ў 2002 годзе, але адчынены быў у 21 студзеня 2004 года.


Ён уключае ў сябе дзве часткі – у памяшканні, з выстаўкай і экспанатамі, і музей пад адкрытым небам. Вось менавіта пра другі я і буду распавядаць.


Нас сустрэў імітаваны “Рагвалодаў камень”, але і за яго дзякуй стваральнікам музея, дзеці ўвачавідку пабачылі які ён быў і былі ўражаны, што такі гістарычны помнік проста ўзарвалі падчас пабудовы шашы Мінск-Ворша.




Прыклад капліцы, якія ў беларускіх мястэчках ставілі на выяздзе з вёскі і кожны чытаў малітву выпраўляючыся ў адказны шлях (цікава, што малітва прыведзена ніжэй).




Тут можна пабачыць верставыя слупы разных часоў.





Гэты напрыклад ХVII ст.

Кіламятровыя ўказальнікі

30-я гады ХХ ст.


Куды ж без указальнікаў нашых часоў.

Можна пабачыць як выглядала дарожнае пакрыццё ад брукаванкі да звычайнай пліткі ўвачавідку.


Размешчаны і міні-мост які раней будавалі на дарогах.




Карысна і тое, што побач знаходзіцца аўташкола, і на тэрыторыі стаяць бар’еры для дыяганальнай паркоўкі і для гаражыка,


нанесена разнастайная разметка


і стаяць прыдарожныя шыльды.


Таму дзецям быў праведзены маленькі лікбез.


На тэрыторыі музея стаіць прыдарожная тэхніка і прыстасаванні, але дзеці ўспрынялі яго як антураж музея. І з задавальненнем зазірнулі туды. Дзе ж гэта можна зрабіць, на вуліцы неяк ен зручна, а тут… можна.






Ёсць і слуп, на якім размешчаны ўсе галоўныя гістарычныя падзеі звязаныя з дарогай.


Прыемна, што стваральнікі музея аднесліся да працы добра і выкарысталі не толькі факты звязаныя з гісторыяй Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (бо шмат хто не клапоціцца аб гэтым, што знойдуць у Нэце тое і выкарыстоўваюць), але і факты з Вялікага княжства Літоўскага, і Полацкага княжства.





Абыходзячы слуп па колу, мае хлопцы прачыталі ўсе факты з беларускай гісторыі.

Тут не абыйшлося зноўку без узгадкі Прэзідэнта ўсіх часоў.


Будзе настрой, цудоўнае надвор’е і пакуль зіма не зацярушыла музей, схадзіці і паглядзіце. Асабліва калі ў вас ёсць дзеці.

Телефон музея: (8-017) 259-86-06 (калі пажадаеце паспрабаваць наведаць невулічную частку экспазіцыі)

І калі вы так і не зразумел, дзе ж гэта музей знаходзіцца, то тады вось вам арыенціроўка :-).

(будынак на Кальварыйскай)

Comments

( 42 comments — Leave a comment )
vyshivanka
Oct. 23rd, 2012 07:13 pm (UTC)
Дзякуй, нават не ведала пра яго. Цікава калі яго адчынілі, здаецца гэта малады музей.
azarkinm
Oct. 23rd, 2012 08:02 pm (UTC)
у 2004 годзе.
kabierac
Oct. 23rd, 2012 07:14 pm (UTC)
Неверагодна. Дзякуй!
azarkinm
Oct. 23rd, 2012 08:05 pm (UTC)
калі ласка.
hardzin
Oct. 23rd, 2012 07:18 pm (UTC)
Буду мець на ўвазе гэты музей. А што там за экспазіцыя ў памяшканні?
azarkinm
Oct. 23rd, 2012 08:04 pm (UTC)
Не дайшлі да яе. Думаем завітаць калі вандроўкі па мясцовасці стануць немагчымымі. Т.е. узімку. :-) Па некаторых фотках, што сустракала, то звычайная савецкая з шыльдачкамі. А вось вулічная нам вельмі спадабалася.
(no subject) - hardzin - Oct. 23rd, 2012 08:05 pm (UTC) - Expand
krumkac
Oct. 23rd, 2012 07:18 pm (UTC)
Дзякуй, абавязкова завітаем.
azarkinm
Oct. 23rd, 2012 08:04 pm (UTC)
спадзяюся, што спадабаецца і вам.
roaming_girl
Oct. 23rd, 2012 08:10 pm (UTC)
Дзякуй за цудоўны фотарэпартаж! Я там побач працую, трэба будзе неяк завітаць у абед)
azarkinm
Oct. 23rd, 2012 08:13 pm (UTC)
Радая, што спадабалася. Вось так і бывае часта, можаш знаходзіцца побач і не ведаць.
glidernet
Oct. 23rd, 2012 09:33 pm (UTC)
Спасибо! Очень интересно, не знал про такой.
azarkinm
Oct. 24th, 2012 05:51 pm (UTC)
я таксама да апошняга часу не ведала, хаця і створаны ў 2004 годзе.
pan_demetrius
Oct. 24th, 2012 08:05 am (UTC)
О, дзякуй! Абавязкова наведаю.
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 05:51 am (UTC)
Наведайце. Спадзяюся, што спадабаецца.
stanislav_05
Nov. 23rd, 2012 05:40 am (UTC)
Посмотрите ещё здесь - http://www.minsk-old-new.com/minsk-2745.htm
P.S.
I што гэта азначае? - "Тут не абыйшлося зноўку без узгадкі Прэзідэнта ўсіх часоў"
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 05:47 am (UTC)
Дзякуй за спасылку.
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 05:49 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Nov. 23rd, 2012 05:50 am (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 05:58 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Nov. 23rd, 2012 06:01 am (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 06:11 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Nov. 23rd, 2012 06:16 am (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 06:30 am (UTC) - Expand
(no subject) - budgawl - Nov. 23rd, 2012 12:30 pm (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 12:39 pm (UTC) - Expand
(no subject) - michal_on - Nov. 23rd, 2012 02:49 pm (UTC) - Expand
(no subject) - budgawl - Nov. 23rd, 2012 03:50 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Nov. 23rd, 2012 06:14 pm (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 06:26 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Nov. 23rd, 2012 06:32 pm (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 23rd, 2012 06:53 pm (UTC) - Expand
(no subject) - stanislav_05 - Nov. 26th, 2012 10:16 am (UTC) - Expand
jurgenkom
Nov. 23rd, 2012 05:41 am (UTC)
А ці вольнае тамака наведванне?
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 05:46 am (UTC)
У частку на вуліцы вольнае. Да экспанатаў у памяшканні, яшчэ не спрабавалі дайсці.
raja_op
Nov. 23rd, 2012 05:53 am (UTC)
Дзякуй!
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 05:58 am (UTC)
Калі ласка.
1_koshka
Nov. 23rd, 2012 07:21 am (UTC)
Ух ты! Спасибище огромное за информацию!
budgawl
Nov. 23rd, 2012 12:31 pm (UTC)
Ждем второй части!
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 06:11 pm (UTC)
Зімой, калі будзе завіруха, а схадзіць кудысьці трэба будзе :-)
czechowicz
May. 3rd, 2013 08:33 pm (UTC)
Жыву ў трох кроках, а нават не ведаў!
azarkinm
May. 4th, 2013 05:27 am (UTC)
Так заўсёды, дзе жывеш тое не ведаеш :-).
( 42 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com