?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка вядома як уладанне Пятра Дарагастайскага з 1507 года. Затым належыла Падарэўскім, Рдултоўскім. У 1851 годзе Казімір Рдултоўскі прадае Ястрэмбель Міхаілу Катлубаю, губернскаму сакратару, які служыў у Вільні. У 1864 годзе маёнтак адыходзіць да яго сыноў Генрыха і Эдварда.


Вядомасць роду Катлубай прынёс Эдуард Катлубай (1822-1879), гісторык, ваенны інжэнер, уладар Курклішак у Троцкім уездзе, канфіскаваных у 1863 годзе. Пражываючы ў Ястрэмбле, часта працаваў у архівах Нясвіжа ў Радзівілаў. Вынікам гэтага стала шэрах выданняў прысвечаных знакамітаму роду. У 1857 годзе у Вільні выдае кнігу "Нясвіжская галерэя Радзівілаўскі партрэтаў". Напісаў біяграфію гетмана польскага Януша Радзвівіла, склаў "Генеалагічна-гістарычны атлас", выдаў "Ваенную гісторыю Польшчы", напісаў шэраг гістарычных апавяданняў. Быў сябрам Італьянскай геральдычна-генеалагічнай акадэміі ў Пізе і Археалагічнага таварыства ў Львове.


Напрыканцы ХІХ стагоддзя Ястрэмль знаходзіцца ў руках сына Эдварда Генрыха Катлубая (1851-1911), вядомага ваеннага доктара, які даў новае жыццё ў маёнтак і пабудаваў тут сапраўды палац у 1897 годзе. У гэтым міні замку была нават свая дамавая царква. Для сядзібаў ХІХ стагоддзя была характэрна сіметрыя, і толькі не многія архітэктары вырашаюць парушыць яе і зрабіць нешта арыгінальнае. Ястрэмбель быў у гэтым ліку. Маёнтак складаўся з палаца дзе было размешчана 18 пакояў, сцены якіх былі распісаны тэмы антычных паданняў і ўпрыгожаны цудоўнай ляпнінай. На тэрыторыі маёнтку знахозіліся два флігелі па 12 пакояў у кожным, гаспадарчыя прыбудовы, бровар, вінакурня.


Прысядзібны парк фармаваўся адначасова з пералудовай Ястрэмбеля і складаўся з невялікага парка - 4 га, які зліваўся з садам у 5,5 га, пруд, гаспадарчыя прыбудовы, вінакурню. Мелася таксама лесапільня і цаглінны завод. З шматлікіх гаспадарчых пабудоў Катлубаеў захаваўся толькі бровар, які дзейнічаў яшчэ не так даўно.


Калі будаўніцтва палаца было скончана, у вёсцы Ястрэмбелі была адчынена і земская народная вучэльня. На тыя часы тут пражывала 260 жыхароў.


Апошнім уладаром маёнтка быў Зігмунт Катлубай (1885-1940), скончыў Ягелонскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. Вядома, што пры будаўніцтве касцёла Узвышання Святога Крыжа ў Баранавічах, у 1925 годзе ахвяраваў 20 драўляных лавак. Пры змене ўлады ў 1939 годзе быў арыштаваны і адпраўлены ў баранавіцкую турму, дзе памёр у 1940 годзе.


Нажаль зветскі знайсці пра род вельмі цяжка, ці амаль не магчыма. Пра фатаздымкі я ўвогуле не кажу. Але ў Нэце натыкнулася на даведнiк Леаніда Маракова "Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi" дзе ёсць прозвішча Катлубай, можа таксама сваяк Ястрэмбельскім. Міхаіл Катлубай (1889-…), вайсковец. Служыў у войску, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на баку Белай гвардзіі. Быў арыштаваны ў Омску ў 1920 годзе. У 1921 годзе камісія па яго справе была спынена, але далейшы лёс яго невядомы. Рэабелітаваны ў 1999.


Пасля Другой сусветнай вайны ў маёнтку быў зладжаны дзіцячы дом. І для таго каб паставіць большую колькасць ложкаў, дырэкцыя вырашыла прыбраць прыгожыя каміны з выявамі антычных сцэн.


Пасля дзіцячы дом пераабарудвалі ў 1972 годзе ў школу-інтэрнат і ў будынку пачалі размяшчацца спальны корпус, а для навучання пабудавалі новы, які канчаткова знішчыў паркавую ідэю Катлубаяў.


У 1981 годзе была праведзена рэстаўрацыя сядзібы, але пасля зноўку заняпад. Другі раз маёнтак вырашылі вастанаўліваць напачаку 90-х, была падрыхтавана нават дакументацыя, але крызіс які пачаўся пасля развала СССР не дазволіў давесці ўсё да завяршэння.


У сярэдзіне 90-х на сядзібу быў пакладзены новы дах.


У 2000-я новая хваля ўвагі да маёнтку, былі пастаўлены новыя вокны, але далей за гэта справа не дайшла. Вокны паспяхова былі разбіты дзецьмі і з дома пачалі выносіць тое, што яшчэ магло там застацца. Тады дырэкцыя інтэрната, на чыім балансе знаходзілася памяшканне вырашыла закалаціць іх.


У апошнія гады школу-інтэрнат перарабілі ў кадэцкі корпус.


А да самой сядзібы вядуць яшчэ дрэвы, якія памятаюць сваіх гаспадароў.


(вось у гэтай паўкруглай частцы знаходзілася дамавая царква)

Што будзе далей з сядзібай не вядома, але здаецца і так усім зразумела, што выратоўваць трэба тэрмінова.

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
kufarrr
Oct. 26th, 2012 07:17 am (UTC)
Цікавы будынак, я яшчэ не бачла сядзібаў у нас з такімі вежамі, спачатку нават падумала,што гэта касцел..
azarkinm
Oct. 26th, 2012 06:53 pm (UTC)
Нам таксама спадабаўся сваёй арыгінальнасцю.
evg655
Oct. 26th, 2012 09:51 am (UTC)
Гм. За год нічога не памянялася. Па ранейшаму усе закінута і забіта.
azarkinm
Oct. 26th, 2012 06:53 pm (UTC)
Галоўнае каб не станавілась горш
glidernet
Oct. 26th, 2012 01:12 pm (UTC)
Да, я уже полгода думаю как туда внутрь попасть
azarkinm
Oct. 26th, 2012 06:54 pm (UTC)
Гэта лёгка.... яшчэ пару вашых інтэрв'ю на БТ, і можна ехаць і паказваць свае фатаздымкі дырэктару кадэтаў... думаю ён вам з ахвотай забяспечыць :-) доступ да дому.
glidernet
Oct. 26th, 2012 07:19 pm (UTC)
А там вообще есть что-то наподобие двери, которую можно ключом открыть, или все заколочено наглухо досками?
azarkinm
Oct. 26th, 2012 08:03 pm (UTC)
Патрапіць туды дакладна можна. думаю кадзеты ведаюць якая дошка дзе адвальваецца. проста так як у вас будзе ўсё свяціцца як навагодняя елка, вядома варта ўсё ж такі паразмаўляць з дырэктарам. Т.я. кадэцкі корпус стаіць у метрах 100 ад сядзібы. калі не меней.
pilipovich
Nov. 16th, 2012 10:04 am (UTC)
Вельмі цікава! Дзякую! Болей танна тое, што акрамя карцінак ёсць інфармацыя пра людзей, якія жілі у будынках, ці валодалі імі (гэта тычыцца і іншых пастоў).
azarkinm
Nov. 16th, 2012 06:11 pm (UTC)
Вялікі дзякуй за добрые словы. Прыемна чуць, што падабаецца. Лічу, што такія людзі ўсёж такі варты, каб пра іх памяталі і ведалі, бо яны столькі хто больш хто менш зрабілі для гэтай краіны.
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com