?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Старажытнае мястэчка Гальшаны, Ашмянскага раёна, вядома ў нашай гісторыі з ХІІІ ст. Да сярэдзіны XVI стагоддзя мястэчка знаходзіцца ва ўладанні князёў Гальшанскіх, менавіта з гэтага роду паходзіць жонка вялікага князя Літоўскага Ягайлы, ад яе пачынаецца дынастыя Ягелонаў.



Ягайла да Соф'і Гальшанскай быў жанаты два разы, і ад кожнага шлюбу меў па дачцы… Але стары кароль Польшчы марыў аб сыне. І так як папярэднія жонкі былі палячкамі, то ўжо ў трэцці раз Ягайла вырашыў абрацца шлюбам з беларускай (ліцвінкай), якая дакладна павінна была прынесці яму сына, як ён лічыў. На тым і вырашылі. Выбар паў на Соф'ю Гальшанскую, якой тады было 16 гадоў, а Ягайле - больш за 70. Але праблема заключалася ў тым, што старэйшая дачка Гальшанскіх не была яшчэ замужам, а па беларускіх звычках нельга было выдаваць малодшых раней за старэйшых. І Ягайла тэрмінова сасватаў Васіліну, старэйшую дачку Гальшанскіх, да Івана Бельскага, а сам нарэшце абраўся шлюбам з Соф'яй.


Маладая каралева здолела здзейсніць мару Ягайлы, яна нараджае яму сына - Уладзіслава. Але злыя языкі перашэптвалі, што гэта не Ягайлаў сын. Тады за жонкай быў пастаўлена штогадзінная варта, якая сачыла за ёй, дзе б яна не была.


Яна нараджае і другога сына (памёр у дзяцінстве). Пасля нараджэння трэццяга сына Казіміра, які быў моцна падобны на бацьку, плёткі прыціхлі. Сыны Соф'і і Ягайлы абодва былі каралямі. Спачатку Уладзіслаў стаў каралём польскім, а Казімір быў Вялікім князем Літоўскім, а пасля гібелі старэйшага брата стаў каралём і ён.


Заняпад роду пачынаецца, калі сваякі задумваюцца забіць караля польскага Казіміра. Замах быў раскрыты, а змоўшчыкі збеглі хто куды. Апошняя князёўна Гальшанская выходзіць замуж за Паўла Сапегу і гэтым прынесла радавы маёнтак у пасаг мужу.


З сярэдзіны XVI ст. мястэчка знаходзіцца ва ўладаннях Сапегаў. Павал Стэфан пачаў будаваць тут вялізарны замак, новы касцёл і паперню, апошняя вырабляла вялікую колькасць паперы высочэзнай якасці (вядома не падстаць той, што зараз вырабляе Шклоўская фабрыка, сучасная адстой поўны).


Дык вось, Павал будаваў унікальны замак для свайго часу. У свеце існуе толькі тры замкі накшталт нашага. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што кожная цэгла зроблена ўручну, на іх нават ёсць адбіткі пальцаў майстроў. А ў гліну дадавалі яйкі, якія звозілі з усёй акругі. Па выгляду ён нагадваў галанскія палацы, стасункі з краінай былі моцная ў тыя часы.


Павел Стэфан Сапега быў падканцлерам ВКЛ, калі пачаў будаваць свой палац. І вядома трэба было паказаць усю веліч іх рода. Гэта была адна з багатых рэзідэнцый тых часоў.




Багацейшая калекцыя зброі, у бібліятэцы знаходзіліся кнігі прывезеныя з розных куткоў Еўропы, захоўвалася палітычная карэспандэнцыя і дзяржаўныя таямніцы. Ад карцін не было бачна сценаў. А калі і сустракаліся голыя сцены, дык і тыя былі ўпрыгожаны ляпнінай, малюнкамі і пазалотай.


Замак нічым не саступаў Каралеўскім палацам у Польшчы.У замку была магчымасць не толькі весці свецкае жыццё і праводзіць балы, але ён мог вытрымаць любую асаду. Бо паўтарамятровыя сцены маглі асаджацца не адзін месяц.


Усяго гэтага вядома вы ўжо не пабачыце.


І калі наступныя пасля Сапегаў уладары (Кунцэвічы, Масевічы, Пацы, Жабы) яшчэ клапаціліся пра цудоўны палац, то апошні ўладар Гарбанёў вырашыў узрываць сцены замка і прадаваць цэглу на будаўніцтва карчмы.


Пасля Другой сусветнай вайны ў мястэчку размяшчаўся дзіцячы інтэрнат, і дзяцей не адпускалі на канікулы, пакуль кожны не выкалупае са сцен па 80 цаглінак на будаўніцтва палаца культуры.

Вось ён злашчасны палац культуры, пабудаваны з цэглы замка.



Гэта цягнулася да таго часу, пакуль пад адным з хлапцоў не абрынуўся свод і ён загінуў. З тых часоў замак пачалі называць проклятым.


А на яго месцы размесцілі свінарню. Але з часам і яе перанеслі з-за аварыйнага стану сценаў. І зараз мы маем тое што вы бачыце на фатаздымках…


У змаганні з часам, людзьмі і жывёламі некалі прыгожы замак не мог вытрымаць. А сродкаў на яго аднаўленне, вядома, трэба шмат, да і гора рэстаўратары лепш бы не лезлі сваімі рукамі сюды. Пачакаем лепшых часоў.


А пакуль… вось тое што мы маглі бы мець.

Гэту рэканструкцыю ў свой час зрабіў Дзмітрый Бубноўскі па матэрыялах Міхася Ткачова, і зараз яна друкуецца паўсюль.

Да нашых часоў дайшло шмат паданняў пра гэты цудоўны палац. Аблазіўшы шмат сайтаў магу прапанаваць некалькі.


Паданне 1.
Прыгажуня княжна Ганна Гальшанская закахалася ў беднага хлопца і таемна сустракалася з ім. Аб гэтым даведаўся бацька княжны, які быў прыхільнікам вядома толькі адносінаў з сабе роўнымі. Ён загадаў замураваць хлопца ў адной з вежаў замка. З тых часоў, як кажуць мясцовыя, пачаў з'яўляцца ў палацы Чорны Манах, які хадзіў па шматлікіх галерэях. А ў сучаснасці, калі замак зруйнаваны, цень Манаха можна пабачыць на сценах замка ў поўны месяц.


Паданне 2.
У аднаго са старых гальшанскіх князёў была маладая жонка. І муж пачаў падазраваць яе ў здрадах. Аднойчы ён нечакана вярнуўся дахаты і застаў у пакояў невернай жонкі палюбоўніка, якім аказаўся манах. Манаха забіў на месцы, а здрадніцу жонку загадаў кінуць на згубу ваўкам у ваўчарню. З тых часоў ходзяць па палацу белая дама і чорны манах.


НАШЫ ЧАСЫ
Непадалёд ад замка стаяць дамы, жыхары якіх часта бачаць над палацам нейкае свячэнне і фігуры на верхніх сценах палаца. Паданне і глюкі? Але ніводны з мясцовых жыхароў ноччу на руіны не пойдзе.


У 1990-я гады для рэстаўрацыі касцёла прыехаў мастак. Які адзначаў Новы год у касцёле са сваёй жонкай. Апоўначы вырашылі яны пайсці з шампанскім на руіны. І хаця ноч была ясная і на небе ні воблачка, як толькі яны зайшлі на тэрыторыю замка то на іх пачала насоўвацца снежная завіруха. Яна станавілася ўсё болей і болей, за межы замка не выходзіла і вельмі хутка дабралася да пары. Моцна спужаўшыся яны кінуліся наўцёкі.


У 2004 годзе дзяўчынка-дзевяцікласніца, якая жыла непадалёк ад палаца, ноччу пабачыла над руінамі белае воблака, зверху якога танчыла танюсенькая балерына на адной наге. Яна паклікала маці і яны ўдвух назіралі за ёй.




Крочым далей па мястэчку… Не прапусціце, на шляху ад замка да цэнтральнай плошчы знаходзіцца прыдарожная каплічка 1897 года, хаця па некаторым крыніцах яна была пабудавана ў ХVІІІ ст., як і драўляная выява ў ёй.




Наступны на нашым шляху паўстаў касцёл і манастыр францысканцаў, які пачаў будаваць Павел Сапега ў 1618 годзе.


У касцёле быў размешчаны арган (да нашых дзён не захаваўся). А таксама акрамя фрэсак на сценах былі пастаўлены мармуровая надмагільная пліта з выявай самога Паўла Стэфана і трох яго жонак - Халеўскай, Вяселі і Гаслаўскай. Чацвёртая жонка з роду Даніловіч перажыла мужа і сама пахавала яго ў кляштары.


Па традыцыях тых часоў Сапега быў выяўлены на дошцы ў позе спячага рыцара, у баявым убранні, а яго жонкі ў амаль манашых адзеннях. З цягам часу ў касцёле былі пахаваны некалькі пакаленняў Сапегаў. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены, а крыпты з целамі разрабаваны. Надмагілле Паўла Сапега ў 1970-я гады была перавезена ў музей старажытнабеларускай культуры ў Мінск, па іншых крыніцах яна размешчаны ў музеі Акадэміі Навук. Ну скажыце, хіба рарытэтам месца ў музеях? Ім месца на радзіме, туды, куды захочуць прыехаць людзі, каб паглядзець ды пакланіцца.

Падчас Напалеонаўскага шэсця на ўсход у манашых кельях манахі размесцілі французскае войска. Кажуць што да сённяшняга часу на тэрыторыі манастыра знаходзяць старыя бутэлькі з французскім віном. Падчас паўстання 1830-31 гадоў, нашыя вольналюбівыя продкі былі пакараны - расійская ўлада зачыняе кляштар францысканцаў і ў яго будынку размяшчаюць ваенную частку!!!


У ХХ стагоддзі сцены манастыра размяшчалі польскіх салдат. Ім на змену прыйшлі чарвонаармейцы, а затым і немцы. І толькі на пачатку 90-х будынак быў перададзены на музею, які там і месціўся да апошняга часу. Пакуль у 2008 годзе яго не зачынілі.


Касцёл з манастыром быў так цудоўна спраектаваны, што 12 комінаў поўнасцю атаплівалі вялізарныя памяшканні. Але савецкая ўлада вырашыла, што коміны - гэта старажытная звычка. Коміны забудавалі, а замест іх набудавалі 85 печак для дзіцячага інтэрната, які размяшчаўся ў келіях. Але яны не спраўляліся з ацяпленнем і пакоі так і заставаліся халоднымі. Урок з гэтага можна вынесці - нефіг кранаць кое, што спраектавалі архітэктары, усёроўна сам не разбярэшся.

Каля сценаў касцёла знайшлі свой апошні прытулак як салдаты І сусветнай вайны




так і тыя, хто быў катаваны ў часы Другой сусветнай.




Пра манастыр таксама існуе паданне ў мясцовых жыхароў.

Паданне
Старое паданне распавядае пра Белую даму, ці Белую Панну. Даўно Павел Стефан Сапега выдзяліў грошы на пабудову касцёла і манастыра на тэрыторыі мястэчка, а будаўнікам паабяцаў, што пры выкананні ўсіх тэрмінаў яны атрымаюць вялікую ўзнагароду. Гэта вельмі радавала майстраў і калі праца ўжо ішла да сканчэння адна з вежаў абвалілася без аніякай падставы. Адбудавалі наноў вежу, але і яна праз некалькі дзён зноўку абвалілася. Так будаўнікі тры разы аднаўлялі вежу. Пасля трэццяга выпадку вырашылі яны, што нячыстая сіла рушыць вежы касцёла і вырашылі прынесці ахвяру. А будзе ёй тая, хто першая прынясе абед свайму мужу. І першай прыйшла жонка аднаго з маладых будаўнікоў, якія толькі нядаўна зладзілі вяселле. За сваё каханне маладая дзеўчына паплацілася, яе замуравалі зажыва ў адной са сцен манастыра. З тых часоў па калідорах манастыра ходзіць непрыкаяная душа маладой дзеўчыны, якую і завуць Белая Панна. А вежа з тых часоў перастала руйнавацца і трымаюцца на злосці гэтай жанчыны.


НАШЫЯ ЧАСЫ
Гэта можна аднесці да падання… калі б не выпадак, калі ў 1990-я, калі пачалася рэканструкцыя манастыра адна са сцен не дала расколіну. І будаўнікі знайшлі ў сцяне шкілет жанчыны. Рэшткі жанчыны склалі ў скрынку, і папрасілі двух працоўных аднесці і прыхаваць на касцёльных могілках, каб пасля асвяціць магілу. Але яны вырашылі спыніцца на піва і косткі згубілі. Кажуць, што душа непахаванай жанчыры раззлавалася і на працягу 2-х месяцаў гэтыя будаўнікі пайшлі з жыцця. А па сцяне манастыра з таго часу пачалі зноўку разыходзіцца расколіны.


Існуе паданне, што з-за руйнавання замка, прывіды перабіраюцца час ад часу ў касцёл і манастыр францысканцаў. Чорны манах з'яўляецца ў вежы манастыра як тонкі сілуэт. І калі ў гэты час нехта знаходзіцца ў вежы, то ён як прыкаваны назірае за тым як сцены мяняюць свой выгляд і парушыцца не могуць. У келіях можна пачуць крокі чалавека, шкрэбет па сценах. А часам ў вакне ноччу можна пабачыць твар маладой жанчыны. Прыкладаў пра з'яўленне прывідаў вельмі шмат, і вельмі шмат датуецца 2000мі гадамі… так што, калі хаціце адчуць прыток крыві ў скроні - прыяджайце ў Гальшаны ў ясны месяц і паблукайце па наваколлі.

На іншым баку ад касцёла знаходзіцца старажытнае гарадзішча, дзе калісьці стаяў драўляны замак князя Гольшы, і што з ім стала не вядома да сённяшняга часу. Але зноўткі… існуе паданне.


Паданне
Прыгожая дачка князя закахалася ў прасталюдзіна. І каханне было настолькі моцным, што яна вырашыла пайсці насуперак ўсім традыцыям векавым. Пайшла да сваёй маці і прызналася ёй ва ўсім, у спадзяванні, што тая зразумее яе і ўгаворыць бацьку на шлюб. Але тая так раззалавалася і пракляла дачку: "Няхай ўсё праваліцца навокал, але замуж за прасталюдзіна ты не пойзеш!". І ў адначассе ўвесь палац з яго жыхарамі пайшоў пад землю. І пачала ўзвышацца ў Гальшанах вялікая гара, як напамін пра зніклы замак, а дамы якія стаялі вакол замка ператварыліся ў пагоркі.\


НАШЫ ДНІ
Старыя гальшанцы распавядаюць, што на гары знаходзіцца расколіна, якой не бачна канца. І што калі кінуць каменьчык, то толькі праз пару хвілін пачуеш водгук таго, што ён дайшоў да дна. У апошнія гады шчыліна пачала зарастаць зямлёй. Але старыя ўпэўніваюць, што самі кідалі каменні ў гэтую яму.



Калі падняцца на гарадзішча, то можна пабачыць вось такую рачулку, і кожны ўладар хаты можа адчуць сябе як у Галандыі, бо каб патрапіць да каліткі трэба прайсці па самаробных мастах.


На гандлёвай плошчы ў 2000-я гады быў размешчаны валун (так папулярны ў нашыя часы, амаль дармавы матэрыял для помніка), на якім была ўсталявана шыльда ў гонар Соф'і Гальшанскай, той самай, якая паклала пачатак роду Ягелонаў.




А само мястэчка адрозніваецца ад іншых, яшчэ захаваўшайся старой забудовай...


хаця відаць нямногія лічуць, што старажытнасць гэта прыгожа і, як бачыце, сайдынгам прыбралі ўсю арыгінальнасць.

У нашай краіне ініцыятыва наказуема. У 2008 годзе ў Палацы Прадстаўнікоў прамільгнула думка адзначыць 400-годдзе існавання Гальшанскага замка і распачаць правядзенне штогадовых Фэстаў прывідаў на тэрыторыі замка, але гэта думка неяк хутка знікла ў дэпутатаў.


Выдзеленыя грошы пайшлі на ўпарадкаванне сцежак вакол замка. Вось так.


P.S. Нават і не ведаю, верыць у містыку ці не, але пры закачцы матэрыяла адмаўляліся закідвацца некаторыя фоткі, а такога раней не было ніколі... Хаця можа проста супадзенне.

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
victogan
Nov. 9th, 2012 05:45 am (UTC)
Законсервировать хотябы нужно
azarkinm
Nov. 9th, 2012 05:46 am (UTC)
згодна. гэта першым этапам... даць з'ездзіць Начному дазору ў Гальшаны і можна вастанаўліваць. :-)
glidernet
Nov. 9th, 2012 08:55 pm (UTC)
Ночной Дозор поедет туда очень скоро, так что консервацию можно начинать. Только, пожалуй, не реставрацию, а то сыт я по горло нашей реставрацией, мое мнение - консервировать и ждать лучших времен.
azarkinm
Nov. 10th, 2012 04:18 am (UTC)
З апошнім згодна. Спачатку кансервацыю і чакаць калі з'явяцца ў нас людзі якія ўмеюць рэстаўраваць.
artem_ablozhei
Nov. 9th, 2012 07:33 am (UTC)
дзякуй, цікава было чытаць. А да воднага млына не хадзілі?
azarkinm
Nov. 9th, 2012 05:51 pm (UTC)
Не. Мы выпадкова трапілі туды, проста ехалі ў Дзесятнікі ды не там звярнулі за Валожыным :-)))) ў выніку рознымі тропкамі па полі выехалі амаль пад Гальшанамі. Вырашылі заехаць. Таму не была падрыхтавана што глядзець. Але планую туды з'ездзіць зімой можа.
incopolis
Nov. 9th, 2012 11:38 am (UTC)
Был там неоднократно, раза три ночевал в "комнате с привидениями" - но ни одного не увидел.
Лазил на верхушку башни замка тоже не раз.
Про камины директор музея Чеслава Окулевич говорила нам, что их было не 12, а 3.
Копались в земле подвалов монастыря - находили донышки бутылок от шампанского и черепки, у меня до сих пор сохранились.
И на мельницу ночью ходили, но проникнуть внутрь не смогли, только дохлую кошку нашли.
azarkinm
Nov. 9th, 2012 05:52 pm (UTC)
ааа. не забівайце паданні пра прывіды. :-) яны ёсць, вам проста не патрапіліся тады. Ноч та была яўна не з поўным месяцам ;-)
futureal2006
Nov. 9th, 2012 04:54 pm (UTC)
Я раней таксама лічыў, што ўзвышэньне "На іншым баку ад касцёла" - гэта старажытнае гарадзішча. Але знаўцы падказалі, што насамрэч гарадзішча знаходзіцца за колькі кілёмэтраў ад Гальшанаў, а гэтае ўзвышша - звычайны пагорак, утвораны рухам ледавіка...
У Гальшанах яшчэ вельмі цікавая Георгіеўская царква - зьнешне малацікавая (1901 год пабудовы), затое ўсярэдзіне... Цудоўныя старажытныя абразы беларускай школы 18 ст., у тым ліку ўнікальны фератрон (каталіцкі пераносны алтар) з выявамі Маці Божай Будслаўскай і Хрыста "Ecce Homo"! Сёлета на выставе ў нацыянальным гістарычным музэі падобны да гальшанскага фератрон экспанаваўся як адзін з найкаштоўнейшых экспанатаў, "гвозд" калекцыі, а тут прыяжджаеш у Гальшаны і ў праваслаўнай царкве, якой крыху больш за сто год, бачыш такі цуд...
azarkinm
Nov. 9th, 2012 05:55 pm (UTC)
Дзякуй за падказку наконт царквы. Бо мне нажаль не вельмі яны цікавыя, але калі раптам буду там, дык можа пад'едзем і пабачым. А я ў мясцовых раней пыталася, дык яны якразтакі ўзвышша называюць гарадзішчам старым. Калі была першы раз ў 2000 тут,дык адзін жыхар калі мы пыталіся як за замка прайсці казаў "А замак не захаваўся, толькі ўзвышша". А калі сказалі што нас цікавіць замак які ў руінах, адказаў "Дык гэта ж не замак.. гэта руіны" :-)
futureal2006
Nov. 9th, 2012 06:25 pm (UTC)
Так-так, мясцовыя і мяне туды (да ўзвышша) скіравалі. А вось сябар uri2 пакінуў такі камэнтар: "если точнее, вы поднялись на след ледника. Так, по крайней мере, рассказывали про это возвышение работницы музея. А городище где-то в полутора километра от деревни."
azarkinm
Nov. 9th, 2012 06:32 pm (UTC)
Трэба сваіх мужчын парадаваць, што былі на ўзвышшы ад ледніка.
glidernet
Nov. 9th, 2012 08:50 pm (UTC)
Спасибо за пост! Очень интересно и все по делу!
azarkinm
Nov. 10th, 2012 04:19 am (UTC)
Прыемна чуць. Калі ласка. Чакаю з нецярпеннем ад вас расповяд пра сустрэчу з прывідамі :-)))))
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com