?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мястэчка Грушаўка, Ляхавіцкага раёна, вядома з ХVI ст. як уласнасць Радзівілаў. У 1551 годзе каралева Барбара Радзівіл перадала Грушаўку Мікалаю Залескаму. Напрыканцы ХVІІ ст. кароль Ян ІІІ Сабескі падараваў маёнтак кракаўскаму рыцару Марціну Рэйтану (правільна казаць з націскам на А), які вызначыўся ў бітве з туркамі пад Венай. Вось такім шляхам Грушаўка перайшла ва ўладанне роду Рэйтана. Грушаўка – гэта месца нараджэння, жыцця і смерці амаль забытага на Радзіме і добра вядомага ў свеце Тадэвуша Рэйтана.

(Сядзіба Рэйтанаў. Па фатаздымках нам больш вядома капліца, хаця гэты род заслугоўвае таго, каб аб ім больш распавялі.)



Першым уладаром Грушаўкі быў Міхаіл Казімір Рэйтан, сын Марціна. Далей Грушаўка адыходзіць да яго малодшага сына Дамініка. У сям’і грушаўскіх Рэйтанаў было восем дзяцей – пяцёра сыноў і тры дачкі. Валодаючы землямі вакол Грушаўкі і Бярозы, маёнткам Бераздава ў Полацкім ваяводстве, недалёка ад Вялікіх Лукаў, трыста хатамі ў Мазырскім павеце і пажыццёвай маёмасцю ад княгіні Радзівіл на Рубяжэвічах - гэтага хапала каб даць сынам сваім належную адукацыю. Тадэвуш Рэйтан вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, Міхал Рэйтан выхоўваўся ў Нясвіжы разам з князем Каралем Радзівілам, будучым гетманам літоўскім, а дачок выдалі замуж за нашчадкаў лепшых дамоў наваградскага ваяводства.


Тадэвуш Рэйтан (1742-1780), старэйшы з сыноў Дамініка ў 1773 годзе разам з Самуэлем Корсакам, вядомым грамадска-палітычным і ваенным дзеячам ВКЛ, выбіраецца Навагрудскім сеймам на сейм у Варшаву.


Узначальваў Таварыства патрыётаў-ліцвінаў і смела заяўляў аб нязгодзе з актам аб падзеле Рэчы Паспалітай. Заклікаў амбасадараў і сенатараў у колькасці 69 чалавек застацца ў зале пасля аглашэння акта аб падзеле. І калі ўжо тыя хацелі сыходзіць, ён падыйшоў да дзвярэй з заклікам: “Не сыходзьце, калі не жадаеце ў вечную трапіць няволю, сорам і пазор, калі вам Айчына мілая…”.

(карціна Яна Матэйка)

Але яго піхнулі, не вядома наўмысна ці выпадкова, і, ўжо паваліўшыся перад дзвярыма, моцным галасам працягваў: “Пабойцеся Бога! Забейце мяне, але не забівайце Радзіму!”.


Здраднікі проста пераступілі праз яго. Падчас барацьбы, якая адбылася ў залі, Тадэвуш атрымаў шэсць ран, якія моцна падарвалі яго здароўе. Браты прывезлі Тадэвуша ў Грушаўку. У Грушаўцы застаўся флігель, дзе жыў хворы Тадэвуш, яно самае старое ў маёнтку. Так выглядаў ён у 1930-я гады, фота з globus.tut.by.


А вось так выглядае зараз


Унутры флігеля. Звярніце ўвагу на столю.


Не верыцца, што гэтаму будынку больш за 250 год.




У гэтым памяшканні стаяла таксама лампадка і абразок, але не засняла я чамусьці яе.


Вось у гэтым будынку, амаль зачынены ад усяго свету, ён пражыў апошнія свае гады. Не стала Тадэвуша ў 1780 годзе ва ўзросце 38 год. Так і не было вызначана, ад чаго памёр Тадэвуш. Ходзяць меркаванні, што ён пакончыў жыццё самагубствам, а так як самагубцаў забаранялася хаваць на могілках, магіла яго не вядома была доўгі час, і толькі сваякі ведалі дзе гэта.


Тадэвуш Рэйтан так і не ажаніўся напрацягу жыцця. А паўплывала на такі яго лёс даволі грунтоўная на яго думку прычына.


Калі Тадэвушу было каля 20 гадоў, ён паступіў на службу да князя Міхала Радзівіла Рыбанькі. Праз некаторы час пасля гэтага яму ўпадабалася прыгожая маладая Еўлашэўская. Здаецца і каханне было агульным, але аднойчы ў адным з пакояў каханай, ён пабачыў на сцяне партрэт Пятра І, гэтага ён вытрымаць не мог. І юнак проста задушыў у сябе пачуцці.


З 1778 уладарамі Грушаўкі становяцца яго браты Антон і Станіслаў. Яны не мелі спадкаемцаў, таму ў 1845 годзе Грушаўку атрымаў іх пляменнік Дамінік (1783–1851), сын іх брата Міхаіла, пісара земскага суда.

(гаспадарчы будынак на тэрыторыі маёнтка, відаць для савецкай улады тут зашмат святла было, таму вокны прыйшлося замураваць)


Дамінік у 1816 годзе за ваенныя заслугі быў узведзены ў чын падпалкоўніка, а ў 1833 годзе быў узнагароджаны 2-ма сялянамі!!!.

(рэшткі лядоўні)


Дамінік меў адзінага сына Сцяпана Міхаіла Івана (1824 – ), жанатага на Марыі з Неселоўскіх.


Пасля маёнтак пераходзіць да яго сына Юзэфа (1857–1910), філантропа, жанатана на Аліне Гартынг.


Нажаль сям’я Рэйтанаў была бяздзетнай. Падчас коннай прагулкі цяжаная Аліна ўпала з каня, які спалохаўся зайца, што паставіла крых на яе мацярынстве.


Але жыццё без дзяцей было не цікавым, і Рэйтаны вырашылі браць сабе ў дагляд сіротак. На выхванні ў Аліны знаходзіліся 15 выхаванак. Бралі заўсёды толькі дзяўчынак, бо яны больш ціхія за хлапцоў. Але час ад часу на навучанне Юзаф браў да сябе і хлопчыкаў, каб яны навучаліся нейкім рамесным справам, але не пакідаў назаўсёды. Дзяўчынак, якія пакідаліся ў іх на выхаванне, Рэйтаны гадавалі да 17 гадоў, а пасля выдавалі замуж, даючы належны пасаг.


Рэйтан быў вельмі цікавым і сваеасаблівым чалавекам. Сярод грушаўскіх сялян і зараз адбываюцца расповяды пра тое, як пан збіраў ураджай на ўласных палях.


А каб скончыць усю працу ў адзін дзень, наймаў шмат работнікаў. Пакуль людзі працавалі, на гаспадарчым двары гатавалі вячэру. Рэзалі свіней, даставалі з падвалаў віно.

Нават паілкі засталіся тут тагачасныя


Дзеля вясялосці Юзаф наймаў лепшых у наваколлі музыкаў – сям’ю Трыбухоўскіх (на свяце дажынак у Варшаве яны занялі першае месца ў конкурсе музыкантаў). Пан гуляў разам з усімі пасля збору ўраджая.


За працу Рэйтан плаціў сваім работнікам па іх жаданні: хочаш – бяры прадуктамі; хочаш – папяровымі грашыма, а хочаш – золатам. І сёння старыя сяляне ўспамінаюць пана добрым словам.


Пры Аліне і Юзафе Грушаўка стала вялікім і прыбытковым маёнткам. Акрамя Грушаўкі яны валодалі маёнткамі Нач і Слаўковічы каля Бабруйску. Мелі вінакурню, цаглінны завод, два ветрака і млын, сукнавальню.

Дык як жа называецца гэта памяшканне, па якому мы прайшліся? Правільна, стайні. А вось пісакі якія рабілі шыльду чамуьсці вырашылі што гэта трэба пісаць вось так.


З-за хваробы дактары не раілі жыць Юзэфу ў каменным будынку. Таму каменны радавы дом, які ў сваіх малюнках пакінуў нам Напалеона Одры, быў зруйнаваны, а на яго фундаменце пабудаваны новы драўляны з мансардай на прыканцы ХІХ ст.


Дом атрымаўся прыгожы, зроблены з бруса 18 см і быў абшыны дошкамі.




Парадны ўваход меў вялікі ганак на драўляных слупах дзе была зроблена тэраса з прыгожымі каванымі пярыламі. А вось што засталося нам ад прыгажосці.


Унутранае аздабленне дома было вельмі добра і гарманічна падабраная. Печы з галандскага кафля, паркет розны ва ўсіх пакоях, сцены былі распісаныя малюнкамі, якія і зараз можна бачыць, калі патрапіце ў сядзібу.


Першы і другі паверхі злучаліся прыгожай вінтавой чыгуннай лесвіцай…



вось яна якраз-такі і не захавалася да нашых дзён, толькі дзірка ў столе.

Дом меў карцінную галерэю, паляўнічую залю, і залю памяці Тадэвуша Рэйтана.


Рэйтары былі сям’ёй, якая шла за ўсімі навінкамі таго часу, ці як бы мы зараз сказалі любілі ўсе навамодныя гаджэты :-). У доме была каналізацыя, вадаправод і электрычнасць.


Адныя з першых набылі аўтамабіль. Менавіта з Грушаўкі Элаіза Ажэшка рабіла свой аўтапрабег у Фларыянава, аб якім я распавядала вось тут.

(лесвіца на другі паверх тое што мы маем зараз...

і тое што было яшчэ ў 2008 годзе, фота з globus.tut.by)



У залі памяці Тадэвуша Рэйтара месціліся рукапісы, кнігі, залаты бакал падараваны сябрамі ў знак пашаны за заслугі перад сеймам. Бакал быў пасля перададзены ў музей Чартарыскіх у Кракаве.


У 1914 годзе побач з домам узарваўся снарад, які знішчыў вялікую частку бібліятэкі, архіў і памятныя рэчы. Напачатку ХХ ст. у памяць аб Тадэвушы Рэйтане, чалавеку, які ахвяраваў сваё жыццё барацьбе за радзіму, быў ўсталяваны барэльеф у Ляхавіцкім касцёле і бюст у Грушаўцы (зараз на гэтым месцы пабудавана мясцовая крама). Ягоным іменем былі названы ліцэі ў Варшаве, гімназія ў Ляхавічах.


За тры гады да смерці Юзаф Рэйтан фундаваў будаўніцтва парафіяльнага касцёла святога Юзафа (1907 г.) у Ляхавічах. Манументальны неагатычны будынак быў спраектаваны ў выглядзе трохнефавай базылікі. Фасад упрыгожвала высокая 8-гранная званіца. Галоўным акцэнтам служыў стральчаты ўваходны партал з акном-ружай. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў будынку быў знесены дах, але сцены, вежа і крыж на ёй ацалелі.

globus.tut.by
Захавалася паданне пра нейкага Пецю з вёскі Патапавічы, які палез збіваць гэты крыж. “Раптоўна” падняўся моцны вецер, і Пеця зляцеў з даху. Моцна пабіўся і доўга не пражыў. Пасля у 1960-я гады касцёл перарабілі ў паліклініку, якая карыстаецца будынкам і сёння.

fotoradzima.org

У 1910 годзе пасля цяжкай хваробы памёр Юзаф Рэйтан. Смерць не была раптоўнай, і таму ён загадзя распарадзіўся пра ўласнае пахаванне. Забараніў класці ў труну каштоўныя рэчы, а сваім спадкаемцам прызначыў Генрыха Грабоўскага (сына Аляксандра Рэйтага і Марыны з Вержбоўскіх).


Грушаўская капліца была пабудавана ў выглядзе мініяцюрнага гатычнага храма на месцы, дзе ў 1910 годзе памёр Юзаф Рэйтан.


Мясцовыя жыхары расказваюць, што капліцу будавалі 3 чалавекі з в. Сваяцічы (цэгла была свая). Пры ўваходзе былі сходы ў склеп, дзе стаялі каменныя саркафагі з цынкавымі трунамі. Алтар капліцы зрабілі з шэрага мармуру.


Падлогу таксама выклалі шэрай мармуровай пліткай з малюнкам у ромбы. Высокія гатычныя вокны ўпрыгожвалі каляровыя вітражы. Дах капліцы пакрывала плоская чарапіца. Над дахам высока ўзнімалася ў неба тонкая шасцігранная вежа.


Месца для пабудовы выбіралі так, каб можна было бачыць капліцу, выязджаючы з сядзібы. Будынак і алея з лістоўніц арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад так, што першыя промні сонца абавязкова падаюць на фасад капліцы і гралі светам у каляровых вокнах. Падобныя гатычныя каплічкі ўпрыгожвалі многія прыватныя паркі на Беларусі, але ў грушаўскай ёсць свая адметнасць.


Дрэвы былі высаджаны парамі (лічба 2) і строга па росту.


У пачатку алеі яны былі амаль напалову ніжэй, чым каля брамы капліцы, што стварала моцны рух вертыкальнай накіраванасці. Лічба 2 у нумаралагічнай сімволіцы звязана са смерцю (таму існуе звычай класці на магілу цотную колькасць кветак). Да таго ж дрэвы хваёвых пародаў у многіх народаў лічыліся лесвіцай, па якой душа нябожчыка ўздымаецца да нябёсаў (таму і сёння на дарогу перад труною сыплюць пасечаныя яловыя лапкі).


Усё гэта стварае як бы містычную лесвіцу, якая літаральна ўздымаецца ў неба. Усяго было высаджана 12 пар дрэваў. Вядома ўсё гэта зараз праз столькі год не бачна. Дрэвы выраслі і сталі вышэйшыя за капліцу, ды і падчас Другой сусветнай некаторыя з іх загінулі.


У капліцу ў 1930 годзе перанеслі і прах Тадэвуша Рэйтана і ўсталяваная памятная дошка. А ў 1932 годзе перад капліцай паўстаў помнік (згублены ў 1945 годзе). У капліцы пахаваны таксама Несялоўскія з Ляхавіч (маці Юзэфа Рэйтана).


Пасля смерці мужа, Аліна Рэйтан пераехала на хутар Куль. Адкуль перад Другой сусветнай вайной яе ужо нямоглую Савецкія ўлады вывезлі ўглыб Расіі на прымусовую працу. Польскі Чырвоны Крыж дамогаўся аб яе перасяленні ў Варшаву, але на час атрымання дазволу жанчына захварэла на тыф. У дарозе ў 1940 годзе Аліна Рэйтан памерла. Існуе дзве версіі, дзе яна пахавана. Першая, што пахавана ў Бярозе (Брэсцкая вобласць), другая – ў Чэнстахове.

Апошнім уладаром Грушаўкі быў сын Генрыха Аляксандр Грабоўскі.

Дом Рэйтанаў за савецкія часы аддалі пад клуб. Некаторы час у ім жылі некалькі сем’яў.

(фота з radzima.org)

Сёння будынак стаіць без вакон і дзвярэй. Некалькі год таму на зруйнаваным доме, гаспадарчых пабудовах і капліцы з’явіліся шыльды, якія сведчаць, што будынкі з’яўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай, але ў падвалах дома Рэйтанаў мясцовы калгас да апошняга часу закладваў на зіму бульбу…


У 1993 годзе, да 255-годдзя з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі і Польшчы Тадэвуша Рэйтана, усталяваны валун з медалём падзякі каля капліцы Рэйтанаў.


А за некалькі год да гэтага, у 1991, у адноўленым ляхавіцкім касцёле быў падвешаны звон з капліцы, адзіная ацалелая рэліквія сям’і Рэйтанаў. Яна была выратавана пасля вайны мясцовым жыхаром, грушаўскім конюхам, які закапаў звон каля свайго дома.

foto globus.tut.by

Не магу не запосціць сюды цудоўныя фатаздымкі, якія робіць сябра ЖЖ glidernet




Заходзьце ў яго ЖЖ, там не толькі Грушаўка.

Ну вось і пачулі вы гісторыю пра цудоўны род Рэйтанаў, які жыў і хварэў за нашу Радзіму.

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
kufarrr
Nov. 15th, 2012 08:50 am (UTC)
Дзякуй вялікі! Вельмі цікава.
azarkinm
Nov. 15th, 2012 02:47 pm (UTC)
Рада што спадабалася.
incopolis
Nov. 15th, 2012 03:38 pm (UTC)
Очень обстоятельно.
Однако серьезные сомнения, что поилки на стайне старинные, а не позднесоветские, ибо из бетона же.
azarkinm
Nov. 15th, 2012 06:51 pm (UTC)
муж таксама сумняецца, але ці не маглі з'явіцца яшчэ перад рэвалюцыяй?
incopolis
Nov. 15th, 2012 08:23 pm (UTC)
Все же маловероятно.
azarkinm
Nov. 16th, 2012 03:42 am (UTC)
хоць ты едзь у калгас і запытайся :-)
victogan
Nov. 15th, 2012 07:18 pm (UTC)
Ну бетон известен с 19 века. Но тоже сомневаюсь в их аутентичности - бетон тогда был дорогим удовольствием, да и сейчас недёшево.
azarkinm
Nov. 16th, 2012 03:43 am (UTC)
ну можа крыху ўпэўнілі... але буду спрабаваць даведацца.
artem_ablozhei
Nov. 15th, 2012 05:13 pm (UTC)
быў тут у канцы траўня. Вельмі-вельмі спадабалася, было цёпла, зялёная трава..паразмаўляў з мясцовымі бабулямі, казалі, што вельмі многа- палякаў сюды прыязжаюць. А вось унутр сядзібы я не палез, спужала шыльда)
azarkinm
Nov. 15th, 2012 06:52 pm (UTC)
і ў падвал не заходзіў? я таксама ўжо даўно хацела заехаць сюды, але вось даехалі толькі ў мінулыя выходныя.
artem_ablozhei
Nov. 15th, 2012 08:32 pm (UTC)
не, у падвал лазіў)
azarkinm
Nov. 16th, 2012 03:47 am (UTC)
а мы вырашылі, Што будзе вельмі крыўдна праз столькі км праехаць, і нават крышачку не глянуць на дом.
doroga_bolshaya
Nov. 30th, 2012 01:40 pm (UTC)
Спасибо за такой обстоятельный и увлекательный рассказ. У моей семьи был хутор совсем рядом с Грушевкой, мама рассказывала много интересного, многое совпало с Вашим рассказао. Например, прабабушка часто вспоминала про божественные булочки, которые раздавали тем, кто приходил работать на пана в усадьбе. А могилу пана Юзэфа взламывали после похорон три раза подряд- сокровища искали. Так что в третий раз его оставили в весьма аскетичном убранстве. Ну и еще всякое такое... Хотя, может, и приплетают)))
azarkinm
Nov. 30th, 2012 06:19 pm (UTC)
бачыце, як прадчуваў Юзэф, што будуць цяжкія часы, таму і прасіў не класці ў труну каштоўныя рэчы.
paniamonnie
Feb. 15th, 2013 09:07 am (UTC)
і мы там былі - усё што можна пілі. мама з гэтых мясцін - зручна туды на ровары ездзіць, выдатны маршрут па некалькіх сядзібах. а ў палацы, значыць, ужо кансервацыя. галоўна, каб роспісы не паздзіралі. а што камень з датай (19 фота зверху)? з падмурка лядоўні?
azarkinm
Feb. 15th, 2013 05:45 pm (UTC)
камень з падмурку лядоўні.. вы правільна ўзгадалі. І ў будынку, кансервацыя адносная. Толькі вокны дошкамі забілі. І лесвіцы разабралі, каб усе жадаючыя не лазілі на другі паверх.
Źmicier Abrazcoŭ
Nov. 8th, 2013 02:30 pm (UTC)
Дзякуй за памяць!
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com