?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вялікая Каўпеніца, вёска пад Баранавічамі, вядома ў гісторыі з XV стагоддзя, як уладанне Вітаўта. Пасля належыла і каталіцкай парафіі, і простым шляхцічам, пакуль у 1831 годзе пасля падаўлення паўстання не стала дзяржаўнай, якая здавалася ў арэнду. Увогуле нічым асаблівым не прываблівала б вёска турыстаў, каб не помнік нямецкім жаўнерам.


Ён адрозніцваецца, ад усіх тых помнікаў Першай сусветнай вайны, што мы бачылі.

Помнік ўяўляе сабой жаўнера, які стаіць на пастаменце з вінтоўкай у руцэ і схіленай непакрытай галавой. Ёсць меркаванне, што гэты помнік паставілі не немцы па сваіх палеглых, а палякі прывялі да ладу нямейкія магілы, а за польскім часам і даглядалі помнік. Нямецкія войскі ставілі каменныя крыжы, такіх магіл большасць, а гэта адзіны помнік дзе выкарыстана выява чалавека.

Левы профіль чалавека, а дакладней тое, што ад яго засталося.


Правы профіль.


Па сярэдзіне, дзе раней знаходзіліся лавы выбіта вось такая акантоўка.


Помнік планаваўся як мемарыял, бо знаходзіцца на вялікім халме і мог праглядацца здалёк. Але паступова мясцовыя могілкі разрасталіся і людзі пачалі хаваць сваіх блізкіх непастрэдка каля помніка. Гэта відаць і згубіла мемарыял. Усе магілы якія зараз знаходзяцца вакол датуюцца 1986 годам.

Гэта фота знайшла ў elup у ЖЖ.

Некалькі год таму, у спадзяванні, што нямецкі бок выдаткуе грошы на аднаўленне помніка кіраўніцтва калгаса ўпарадкавала на суседняй ад нямецкага жаўнера халме братэрскую магілу савецкіх войнаў (ну каб не сорамна было за сваіх). (я нажаль не засняла, але як заўсёды... вымучаны валун з выбітымі словамі, на большае грошай не хапіла) Але так як відаць сапраўды помнік ставілі не немцы, то ён пакуль не прыцягнуў цікавасць з іх боку. А вельмі шкада. Хаця калі глядзець рэальна і цвяроза… то калі рэстаўраваць помнік, то вядома трэба прывадзіць да ладу ўвесь холм, дзе знаходзяцца магілы іншых люддзей. Бо з-за вялікіх надмагільных плітаў, якія ставілі па традыцыі да апошняга часа, з-за жалезнай агароджы, помніка амаль не бачна. Да і знайсці дарогу сярод могілак да яго, яшчэ трэба здолець.

Нам пашансціла, знайшлі амаль адразу, відаць паўплывала тое, што лісце апала. А ўлетку зялёныя галінкі зноўку схаваюць яго ад людзей… да наступнай восені.

А зараз давайце ўявім... што настануць часы, калі ў нашай краіне не будзе занядбаных помнікаў і магіл, і не важна над якімі палеглымі схіляе галаву жаўнер.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com