?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

БЕЛАЯ ДАЧА (Мінск)

У адзін з восеньскіх выходных вырашылі мы наведаць “Белую дачу” ў Мінску. Думаю, што шмат хто там быў, але на мой вялікі сорам… я была ўпершыню.


Шмат паданняў, прыдумак, правераных ці не правераных фактаў можна знасці пра гэты будынак.

Першая версія. Пабудаваў яго памешчык Курасаў, ад яго прозвішча і пайшла назва маёнтка, вёскі, мікрараёна. У расповядах, памешчык становіцца, то графам, то генералам. А будынак ён набывае ці для сябе, каб адпачываць летам, ці для каханкі. АЛЕ… у дакументах тых часоў немагчыма знайсці такога чалавека ў Мінскай губерні і гэта ставіць моцна пад сумненне гэтую версію стварыння “Белай дачы”.


Дакладна вядома ва ўсёй гэтай гісторыі толькі адное, што неакласічны будынак быў пабудаваны на прыканцы ХІХ – пачатку ХХ ст.


Другая версія. Лецішча было пабудавана начальнікам Любава-Роменскай чыгункі Н.Е.Ададуравым. Акрамя таго, што ён быў начальнікам чыгункі, таксама з’яўляўся мецэнатам – будаваў школы, вучэльні, цэрквы, лякарні і ваданапорныя вежы. Таксама заснаваў прэмію для лепшых навучэнцаў. Жыў пад Мінскам да пачатку ХХ ст., а пасля пераехаў у Пецярбург.


Трэццяя версія, якая з’явілася апошнім часам і падаецца больш верагоднай, пацверджана дакументамі. Лецішча пабудаваў М.Рагавы, калі ў 1912 годзе набыў зямлю са старым будынкам на ўзгорку ў Валянціны Маладзецкай, і за два гады пабудаваў тут каменны будынак з вежай. Яму дазволілі будаваць толькі з адной умовай, што праз інжынерныя службы зробіць вывад адходаў, т.б. выграбныя ямы будуць знахозіцца далека, дах будзе з бляхі і лесціца будзе не драўляная, а каменная.


Знайшла на прасторах нэта апісанне таго, як выглядала лецішча ўнутры: “Праз парадны ўваход можна было патрапіць у пярэдні пакой, з яго ў сталовую, з якой быў выхад у спальню, гасцінную, кабінет і летняю тэрасу. У будынку знаходзілася таксама кухня, кладавая і пакой для прыслугі.”
У дакументацыі прапісваецца і той факт, што дом будаваўся толькі як летняя рэзідэнцыя.


Будаўніцтва “Белай дачы” ў гэтым месцы абгрунтоўваецца тым, што якраз такі тут, каля былой вёскі Курасоўшчына, заможныя гараджае набывалі сабе ў ХІХ стагоддзі надзелы для летніх дамоў, каб выехаць за горад і адпачыць. Гэта проста адна са шматлікіх лецішч, якія размяшчаліся тут і адзіная якая захавалася да нашых часоў. Магчыма будынак выратавала тое, што знаходзіўся ён ў мала даступным месцы, на вялікім халме, а забудоўваць такія патрабуе шмат высілкаў.


Пасля рэвалюцыі лецішча было нацыяналізавана, бо не адпавядала дамам у якіх павінен быў жыць пралетарыят, і перададзена сельскай школе. Пасля таго, як вёска Курасоўшчына перайшла ў падпарадкаванне горада, будынак аддаецца на баланс экспераментальнай базы Інтрытута глебазнаўства і аграхіміі, які валодаў гэтым будынкам да канца 70-х гадоў ХХ ст. Па адной з версій да вайны тут размяшчалася рэзідэнцыя кіраўніцтва БССР. У часы вайны, таксама не пацверджаная версія, на тэрыторыі “Белай дачы” знаходзіўся нямецкі штаб.


Існуе цікавы факт, што ў 1947 годзе, на працягу амаль двух месяцаў тут жыў і працаваў мастак-пейзажыст В.К.Бярыніцкі-Біруля. Але на шмат якіх сайтах запэўніваюць, што тут усё ж такі размяшчалася дзяржаўная ўстанова. Вось такая блытаніна ў фактах і падзеях, хаця і прайшло … 60 год усяго з таго часу і архівы яшчэ маюць усе дакументы. Таксама да неправераных дадзеных адносіца і тое, што ў 1960-я гады, тут быў размяшчаўся дзіцячы садок, па іншай версіі - база футбольнага клуба “Дынама”. Можа хтосьці з вас хадзіў сюды ў гэтыя ўстановы?


Але факт застаецца фактам, што пасля таго, што тут было, ў 60-70-я гады вырашылі зрабіць рамонт - рэстаўрацыю-прыбудову. Было вырашана, што будынак выглядае занадта нізка, і прыбудавалі да яго другі паверх з вялікімі шклянымі вокнамі, якія адразу кідаюцца ў вочы.


З 1990 года ў будынку размяшчаўся Цэнтр беларускага фальклору.


Зараз “Белая дача” знаходзіцца на балансе Кастрычніцкага раёна. Яе спрабуюць прыстасаваць пад працу філіяла пазашкольнай парцы “Ветразь”. І гэта не самы горшы варыянт, скажу я вам, магло бы і горш быць, але ўж больна праца марудна ідзе па пераезду “Ветразя”. А паблукаўшы вакол будынку, і паглядзеўшы ў вокны, нічога, акрамя падлогі драўлянай, вы там не пабачыце. Хаця нічога ў нашай краіне не змяняецца і як заўсёды – скінуць камусьці на баланс, і чакаюць што людзі сваімі сіламі робяць нейкую цукерку з таго што атрымалі. Але як паказвае вопыт… сваімі сіламі атрымліваецца толькі ўласная кватэра, але ніяк не грамадскія будынкі. Таму, вясёлкавых ілюзій нажаль не пітаю наконт гэтага будынку.


А вакол яго – прыгожыя дрэвы, цішыня… і парк, які нікому не патрэбны, а мог стаць яшчэ адным прыгожым паркам і ўтульным месцам для нас, гаражан.


Дарэчы, была спроба ўпарадкаваць тэрыторыю навокал, але на гэтым усё і скончылася.


Дык што ж было тут на самой справе запытаецеся вы…. А я вам адкажу – “Будуйце машыну часу, тады даведаемся дакладна” :-). Хутка выходныя, прыяджайце і паблукайце вакол цудоўнай “Белай дачы”, якая пакуль застаецца загадкай у гісторыі Мінска.

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
budgawl
Nov. 23rd, 2012 12:03 pm (UTC)
Остекление шикарное
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 06:14 pm (UTC)
Тое якое дабудавалі?
budgawl
Nov. 23rd, 2012 06:47 pm (UTC)
Вообще всё, эти модные молодежные стеклопакеты. Особенно там где сплошной стеной. Умееют же освежить вид, осовременнить!
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 06:59 pm (UTC)
ведаеце... можна ўсё ж такі калі нічога не зрабіць з будынкам, дадаць сучаснасці... але тут бачна што было ўсё залішня. І хаця бы ўсходняя частка не моцна кідаецца ў вочы, то вось гэта сплашная сцяна вакон тут недарэчы атрымалася.
budgawl
Nov. 23rd, 2012 06:49 pm (UTC)
"Варварская реконструкция", как сказал darriuss.
Давно не проезжая я мимо усадьбы Ваньковичей, и страшно увидеть, что там получается.
azarkinm
Nov. 23rd, 2012 07:00 pm (UTC)
А я спадзяюся, што на Філімонава нешта ўсё ж такі путнае атрымаецца. вядома, з нашымі рэстаўратарамі нічога путнага не атрымліваецца. не ўмеюць у нас рэстаўраваць так, каб не было адчування навабуда. Але спадзяюся....
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com