?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Крэва, адно са старажынтых мястэчак Беларусі, гістарычныя ўзгадкі якога пачынаюцца з ХІІІ ст. (хаця археалагічныя раскопкі паказваюць, што на месцы мястэчка існавала ўжо ў ІІ ст., паселішча).


ХІV ст. стала знакавым для Крэва, бо тады Гедымі пачынае тут будаўніцтва мураванага замка. Вы толькі ўявіце – каменні па якіх мы зараз ходзім ляжаць тут ужо 700 год!!!


Крэва ўваходзіла ў абарончы ланцуг замкаў ВКЛ, якія былі амаль аднолькавыя па планіроўцы і функцыям – Ліда, Меднікі (Медзінінкай, Літва). У замку размяшчалася дружына князя, а падчас аблогі сюды хавалася і мясцовае насельніцтва. Таўшчыня сцен даходзіла да 2,5 метраў, а вышыня да 13, вакол замка быў вырыты глыбокі роў. Смае цікавае, што сцяна пабудавана, яшчэ на 7 м у глыбь, бо ў гэтай мясцовасці вельмі высокія грунтовыя воды, таму будаўнікі капалі ў пошуках больш цвёрдый пароды. Такія моцныя ўмацаванні не так та лёгка было ўзяць ні штурмам, ні аблогай.

Рэканструкцыю зрабіў Сяргей Прышчэпа.

Гедымін перадае Крэва сваім сынам Альгерду і Кейстуту, якія дзякуючы скаардынаванай палітыкі ўнутры краіны здолелі пашырыць межы ВКЛ далёка на поўдзень. Вялікі князь Альгерд тры разы нападаў на Маскву і тры разы падпісваў з імі “Вялікі мір”.


Пасля смерці Альгерда, яго сын Ягайла хоць і застаўся паўнапраўным спадчаннікам, ўсёроўна спаў не спакойна і чакаў нападу з боку яшчэ жывога, але вельмі харызматычнага і ўплывовага роднага дзядзькі Кейстута. Дзеля свайго спакою ён аддае ўсёж такі загад захапіць у палон Кейстута і яго сына, свайго стрыечнага брата, Вітаўта. Тут у Крэве, у турэмным падвале Кейстут і Вітаўт знаходзіліся пад вартай і чакалі рашэння вялікага князя. У 1382 годзе, па наказу вялікага князя, Кейстут быў задушаны. Відаць такі ж лёс быў угатаваны і Вітаўту, каб толькі ён не збёг, перапрануўшыся ў аддзенне служанкі сваёй жонкі Ганны.


Таму, калі стала пытанне месца падпісання вуніі паміж ВКЛ і Польшчай, для Ягайла было сімвалічным каб яно адбылося ў месцы, які пабудаваў яго дзед, дзе часта знаходзіўся яго бацька, і дзе адбылося забойства Кейстута. 14 жніўня 1385 года Крэўская ўнія была падпісана. Па яе ўмовах Ягайла станавіўся каралём двух дзяржаў. Ва ўзросце 37 год, ў 1386 годзе Ягайла абраўся шлюбам з 13-гадовай польскай каралеўнай Ядзвігай.


У Крэва ў 1387 годзе Ягайла заснаваў адну з першых у Літве каталіцкіх парафіяў.


У 1433 годзе, родны брат Ягайла Свідрыгайла ў змаганні за княжацкую пасаду пасля смерці Вітаўта спальвае паселішча Крэва. Замак тады выстаяў.


У 1503–1506 гадах Крэва асаджаюць крымскія татары, але асада сканчваецца тым, што татары вырашылі застацца на гэтай зямле, а ў мястэчку затым праз некалькі год з’яўляецца мячэць.


7 красавіка 1559 вялікі князь Жыгамонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права. З наданнем Магдэбурскага ў Крэва распачынаецца самакіраванне, правядзенне сязонных кірмашоў, і што не мала важна да канца XVIII ст. быў свой герб.


У 1812 годзе, адступаючае войска Напалеона спынілася непадалёк ад Крэва, у вёсцы Солы. Тут франуцзскі імператар перадаў кіраўніцтва арміяй маршалу Мюрату, а сам як мага хутчэй паехаў у Парыж.


Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай жыццё ў Крэва прыходзіць у заняпад, калісьці частыя кірмашы адбываюцца ўсё радзей і радзей. Хаця ў ХІХ — 1-й пал. ХХ стст. Крэва лічыцца адным з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці керамікі.


Пасля жорсткага падаўлення паўстання Каліноўскага, якое патрымалі на крэўскіх землях, касцёл Крэва быў перароблены ў праваслаўную царкву.


На прыканцы ХІХ ст. Крэва надваў вядомы мастак Напалеон Орда, які зрабіў замалёўскі мясцін.


У гады Першай сусветнай вайны праз Крэва праходзіла лінія фронта, а 9 чэрвеня 1916 пад Крэва праведзена газавая атака з боку немцаў. Падчас артылерыйскай атакі 21 ліпеня 1917 года рускае войска растраляла сцены замка і касцёла. Муры з 700-гадовай гісторыяй не вытрымалі сучаснай зброі.
Язэп Драздовіч, знаходзячыся тут стварыў серыю малюнкаў, у якіх паказаў выгляды мястэчка.


У 1929–1930-х гадах мясцовы настаўнік праводзіў спробы ўмацавання муроў замка. У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну.


У 1998 годзе ўтварыўся міжнародны фонд “Крэва”, але вынікаў ад яго як мы бачым пакуль няма, замак як руйнаваўся так і руйнуецца далей.


Касцёл Прэабражэння Гасподня ,быў пабудаваны ў 1995 годзе на месцы старога драўлянага касцёла, які тут стаяў з 30-х гадоў ХХ ст. Пасля Другой сусветнай вайны ў яго будынку месцілася мясцовая лякарня.


Царква св. Аляксандра Неўскага. Пабудавана ў Крэва ў 1854 годзе.

фота з globus.tut.by

За шматгадовую гісторыю Крэўскі замак абрастае паданнямі.


ПЕРШАЕ ПАДАННЕ. Пасля заходу сонца ў замку з’яўляюцца прывіды. Калі прыслухацца, то можна пачуць як працуе каваль, каля ўвахода лязгаюць ланцугі пад’ёмнага маста. А калі знайдуцца смелыя і прыкладуць вуха да ўжо разрушаных сценаў, то можна пачуць стук капытоў і іржанне каней. Па замкавым сценам ходзяць цені, мужыкі закатваюць бочкі ў замак, а каля рэчкі нехта сушыць бялізну. Як вы бачыце, у Крэўскім замку можна сказаць, ідзе бурнае жыццё :-).


ДРУГОЕ ПАДАННЕ. Калісьці ў замку жылі два князі і на вялікае няшчасце абодва закахаліся ў адную і тую ж дзяўчыну. Тады вырашылі яны, хто пераможа на мячах, таму і дастанецца прыгажуня. У гэтай бойке паміж калісьці сябрамі, адзін князь быў забіты, а пераможца распавёў дзеўчыне пра свае пачуцці. Але яна адмовіла яму. Тады князь наслаў на дзеўчыну праклён, а сваім слугам загадаў замураваць яе ў сцяне. Слугі так баяліся князе, што замуравалі разам з дзеўчынай і яе сабаку. Некалькі дзён мясцовыя чулі з-за сцяны як брахала сабака, а пасля ўсё сціхла. З тых часоў ноччу ў замку з’яўляецца дзеўчыны, якая гуляе са сваім сабакам у двары замка, а пасля знікае. Вядома знаходзіліся хлопцы, якія вырашалі паглядзець на дзеўчыну блізка, тады яна пачынала заманваць да сябе ў абдымкі, а хлопцаў знаходзілі зранку мёртвымі з раздаўленымі касцямі. Казалі, што вызваліць душу дзеўчыны можна, толькі калі зрабіць яшчэ большае святатацтва, за гэта душа аддзячыла бы вялізарным куфарам з залатымі манетамі. І аднойчы, такі ахвотны знайшоўся. Ён павінен быў прынесці да сценаў замка ўсё золата з мясцовага касцёла. Хлопец прабраўся ноччу ў касцёл і сабраў там усё золата, але забыўся толькі кій для гашэння свечак, бо той быў ад копаці такі чорны, што не скажаш што гэта золата. Як толькі сабраўся хлопец выходзіць, то на вуліцы паднялася сапраўдная бура, ды такая, што не магчым адчыніць дверы, не гаворачы пра тое, каб дайсці да замка. Некалькі разоў спрабаваў хлопец адчыніць дзверы, але яго спробы сканчаліся няўдачамі. Так і засталася дзеўчына-пывід без вызвалення, а хлопец без залатых манет. За гэта яе пакутную душу пакінулі яшчэ на 100 год заставацца ў сценах замка. Час ішоў, і мясцовыя пачалі распавядаць, што ўжо не прыгожая дзеўчына ходзіць вакол замка, а старуха ў брудных лахманах.


ТРЭЦЦЯЕ ПАДАННЕ. Ёсць паміж Крэвам і Гальшанамі тунэль, ды такі шырокі ды высокі, што вершнікі маглі смела ехаць на конях па яму. Мана гэта ці праўда не вядома, але гэта паданне падмацоўваецца тым, што сапраўды ў Крэва быў патаемны тунэль, але ён завалены зараз каменнямі.


Вядома, руіны заўсёды выглядаюць маляўніча і інтрыгуюча, але яны маюць руйнавацца далей, таму, я ўсё ж такі спадзяюся пабачыць Беларусь сапраўды краінай замкаў... адбудаваных і адрэстаўраваных.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
mi_ku_apx
Dec. 3rd, 2012 06:01 pm (UTC)
пры тым, муры были накрытыя студэнтамі-архітэктарамі задарма
дык а што тады робіць фонд?
azarkinm
Dec. 3rd, 2012 06:23 pm (UTC)
як заўсёды, збірае грошы каб зрабіць усё адразу, і ўвесь час крыўдзіцца на розныя крызісы. ды і заробкі ў фондах атрымліваць некаторым людзям трэба... так што мяркуючы па замку, ахвяраванняў хапае якраз толькі на заробкі, на замак сам нічога не застаецца.
incopolis
Dec. 3rd, 2012 06:55 pm (UTC)
О да, мои знакомые во главе с тов. Андрусем занимались его консервацией. Крэва Forever, ага.

И вроде как правильно не "Сола", а "Солы".
azarkinm
Dec. 3rd, 2012 07:13 pm (UTC)
Дзякуй за папраўку, выправіла.

Зараз відаць трэба кансервацыю кансервацыі рабіць.
futureal2006
Dec. 3rd, 2012 07:17 pm (UTC)
Апошнія навіны пра Крэўскі замак - //nn.by/index.php?c=ar&i=82274.
Так што глядзіш, і за рэстаўрацыю (дай Бог, навуковую, а не аматарскую) возьмуцца.
azarkinm
Dec. 3rd, 2012 07:20 pm (UTC)
ну.. мне падаецца далей за раскідку камней і крыху археалагічных раскопад зараз справа не пойдзе. А так было б цікава, каб знайшлі патаемны ход.
futureal2006
Dec. 3rd, 2012 08:02 pm (UTC)
Пажывем-пабачым. Асноўныя раскопкі будуць увесну, бо зараз ужо сьцюдзёна, тады плянуецца ўсю вежу раскапаць. Можа, і ход знойдуць!
azarkinm
Dec. 4th, 2012 03:54 am (UTC)
будем спадзявацца, Што ўсё ж такі талкова падыйдуць да працы, а не так як заўсёды ў нашай краіне. А які ўнівесітэт капае?
futureal2006
Dec. 4th, 2012 04:02 pm (UTC)
Дакладна ня ведаю, але падаецца, што кіруе даследаваньнямі Інстытут гісторыі НАН РБ.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com