?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Горад Беразіно вядома ў гісторыі нашага краю з 1501 года. З сярэдзіны ХVI ст. уладарамі горада становяцца Сапегі, а дакладней канцлер ВКЛ Леў Сапега.


У ХVІІІ ст. Беразіно было падаравана Кацярынай ІІ Людвігу Тышкевічу, які быў жанаты на Канстанцыі Пянятоўскай. Затым валодала Беразіно іх дачка Ганна (1776–1867).


Першы шлюб з Аляксандрам Патоцкім не прынёс шчасце даволі актыўнай, з вялікімі запросамі, Ганне Тышкевіч, і яе бацькі дапамагаюць ёй з атрыманнем разводу. Другі шлюб быў больш удалым. Яе мужам стаў палкоўнік Станіслаў Дунін-Вянсовіч, будучы генерал Напалеонаўскай арміі. За даволі кароткі час, Ганна Патоцкая-Вансовіч (пасля разводу пакінула прозвішча мужа сабе) здолела ўвайсці ў спіс заможных людзей Беларусі. Пры яе жыцці ў горадзе ў пачатку ХІХ ст. быў пабудаваны маёнтак, які далей стане радавым маёнткам Патоцкіх, хаця па некаторых крыніцах праходзіць, што гэта была летняя рэзідэнцыя Патоцкіх.


Палац быў пабудаваны на правым беразе ракі Бярэзіна ў стылі класіцызм.


Будучы добрай гаспадыняй прывяла маёнтак у вельмі добры стан і палепшыла фінансавае становішча дзякуючы індустрыялізацыі сваіх прадпрыемстваў. Таксама спрабавала наладзіць вытворчасць дываноў у горадзе, але, на жаль, гэта спроба не мела песпеху.


Падчас жыцця Ганны ў Беразіно ў 1803 годзе пры яе фінансаванні быў перабудаваны мясцовы касцёл, які заснаваў яшчэ Леў Сапега ў 1641 годдзе. Доля касцёла - цяжкая, ён быў зачынены пасля паўстання 1863 года, пасля было дазволена праводзіць набажэнствы, але толькі на рускай мове. У 1914 годзе падчас пажару, які знішчыў палову горада, касцёл згарэў. У 1990-м годзе на месцы, дзе ён стаяў, у жылым доме быў адчынены касцёл.

radzima.org

Пасля 1850-га года ўжо састарэлая Ганна з’яджае жыць у Парыж, дзе праз некалькі год памірае.


Яшчэ пры жыцці яна падзяліла свае ўладанні паміж двума сынамі. бярэзінскую частку ўладанняў атрымаў малодшы сын Маўрыцый (Марыс) Патоцкі (1812–1879), жанаты на Людавіцы. Дзякуючы жонцы Патоцкія атрымалі з шлюбам і некаторыя землі на Валыні. Маўрыцый працягвае працу сваёй маці, наладжвае гаспадарку і надае ёй далейшы росквіт.


Пры ім у Беразіно было распачата будаўніцтва вінакурні, некаторыя будынкі якой захаваліся і на сённяшні момант.

globus.tut.by

Маўрыцый меў чатырох дзяцей – Аўгуста, Марыю (замужам за Тамашам Замойскім), незамужняя Наталля і Яўстахій, апошняму ў спадчыну і было перададзена Беразіно.


Яўстахій (1850-1914) быў жанаты на Ганне з Палежалкаў. Муж з жонкай, як кажуць у показцы, - “два сапагі пара” атрымаліся, абодва любілі куціць, баляваць і весьці вольны лад жыцця, пры гэтым не задумваючыся пра эканамічны стан. Яўстахій і Ганна ў тыя часы ведалі як самую горшую сям’ю ў гісторыі Беразіно. Дарагія балі, гульні ў карты, шумныя кампаніі сяброў, вандроўкі па Еўропе прывялі да таго, што паступова маёмасць пачынае закладацца і распрадавацца, каб і далей жыць на шырокую ногу. За пяць год пасля смерці свайго бацькі Яўстафій распрадае ўсё што можна было распрадаць на бацькоўскіх землях, а ў 1886 годзе з аўкцыёна былі распрададзены нават коні.


Адзін за другім пачынаюць сыходзіць з малатка надзелы зямлі, і справа дайшла да палаца з яго мэбляй і сямейнымі рэчамі. Калі аб гэтым даведаўся старэйшы брат Яўстахія Аўгуст Панятоўкі яго гневу не было мяжы.


Ён вырашае падаць на малодшага нерадзівага брата ў суд за разарэнне радавога маёнтку. Аўгуст з сёстрамі прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць распрададзеныя рэчы назад. Дзе праз суды, дзе праз выкупы ім гэта атрымоўваецца.


Яўстафія амаль пазбаўляюць сямейнай спадчыны, і маёнтак перадаецца малодшаму сыну Аўгуста – Марысу Патоцкаму (1894-1949), якому наканавана было стаць апошнім уладаром Беразіно.


У савецкія часы ў будынку размяшчалася мясцовая сярэдняя школа. У 70-я гады – склад. Паступова будынак прыходзіць у заняпад. Былі разабраныя каменныя прыступкі, якія сыходзілі да самага берага.


Ды і абыякавае стаўленне да архітэктуры і канцэпцыі парку, які быў закладзены, прыводзяць да таго, што дрэвы сваімі каранямі поўнасцю знішчаюць схіл да ракі і пагражаюць ужо і самому будынку.


Напрыканцы 80-х гадоў яшчэ можна было пабачыць побач сцены стайні з чырвонай цэглы, якая стаяла недалёк ад палаца. У 90-я палац перакінулі на баланс аддзела фізкультуры, спорта і турызма Бярэзінскага райвыканкама.

вось так выглядаў палац ў пачатку ХХ ст.

За снежань 2011 года ў інтэрнэце прайшла інфармацыя, што палац Патоцкіх быў перададзены за 112 млн рублёў адной з мінскіх фірм на 50 год арэнды. Планы цудоўныя – гатэль, рэстарацыя, паляўнічая заля. А тэрміны рэалізацыі праекта ўстаноўлены да 2015 года!!! Наша наведванне прыпала на лістапад 2012 года, як бачна… аб’ект не абнесены нават плотам, што сведчыць аб тым, што праца проста не вядзецца. Хаця, калі на працягу 5 год працы выкананы не будуць, то палац зноўку вернецца на баланс аддзела фізкультуры.

Comments

( 27 comments — Leave a comment )
francis_maks
Jan. 3rd, 2013 06:36 pm (UTC)
Знакомое место. Мы туда периодически наведываемся на театральный фестиваль "Березинская рампа"
azarkinm
Jan. 3rd, 2013 06:38 pm (UTC)
дзе праходзіць і калі?
francis_maks
Jan. 3rd, 2013 07:17 pm (UTC)
В конце ноября - начале декабря. В этом году было 30.11-2.12. Но на этот раз мы не были - Народный с "Весёлой водой печали" поехал. Проходит в ДК.
azarkinm
Jan. 3rd, 2013 09:20 pm (UTC)
цікава. на мой сорам ніколі не чула.
francis_maks
Jan. 3rd, 2013 09:31 pm (UTC)
он для "народных" театров - то бишь любительских
azarkinm
Jan. 4th, 2013 05:06 am (UTC)
Зразумела. А вы іграіце ў тэатры?
francis_maks
Jan. 4th, 2013 06:34 am (UTC)
Есть такое.



Старые спектакли. Из этого списка в Березино возили "Ладззю Рорспачы", "Город-тупик" и "Куклу для невесты".
azarkinm
Jan. 4th, 2013 07:15 pm (UTC)
цікава. малайцы вы. у школьныя гады, грала ў тэатры пры ЖЭСе мясцовым, ладзілі Навагоднія святы-віншаванні, і нават пастаноўку рабілі спектакляў. Было цікава.
francis_maks
Jan. 4th, 2013 08:36 pm (UTC)
наш театр именно, как школьный возник. 21 год назад.
azarkinm
Jan. 5th, 2013 04:00 am (UTC)
уражвае. І вы колькі там ужо граеце?
francis_maks
Jan. 5th, 2013 05:23 am (UTC)
двенадцать лет, но с перерывами
azarkinm
Jan. 5th, 2013 10:49 am (UTC)
Уражвае!
francis_maks
Jan. 5th, 2013 10:55 am (UTC)
Есть старожилы и гораздо дольше продержавшиеся. Режиссёр - вообще бессменная.
azarkinm
Jan. 5th, 2013 11:42 am (UTC)
для рэжысёра відаць гэта як свая фірма, як да свайго дзіцёнка адносіцца.
francis_maks
Jan. 5th, 2013 12:15 pm (UTC)
совершенно верно
doroga_bolshaya
Jan. 4th, 2013 11:11 am (UTC)
О, мы там были летом года два назад. И палац сам выглядел лучше, да и с зеленью как то было повеселее. Жалко. Очередная жемчужина пропадает.
azarkinm
Jan. 4th, 2013 07:16 pm (UTC)
Восенню ды зімой усё па іншаму глядзіцца. Згодна, можа летам там лепей, але восенню бачна ўся трагічнасць такіх закінутых месцаў.
pavellic
Jan. 4th, 2013 02:58 pm (UTC)
дзякуй вам, цікава
azarkinm
Jan. 4th, 2013 07:17 pm (UTC)
дзякуй вам, што чытаеце і адказваеце, а тое часамі думаецца, што нікому не цікава бо маўчаць.
pavellic
Jan. 4th, 2013 08:35 pm (UTC)
маўчаць, бо лянота валадарыць у сеціве))
azarkinm
Jan. 5th, 2013 04:02 am (UTC)
пагаджуся.
facciadipietra
Jan. 11th, 2013 01:00 pm (UTC)
Маўчым, але чытаем.Дзякуй. Пішыце яшчэ.
azarkinm
Jan. 12th, 2013 06:20 pm (UTC)
:-) дзякуй, што чытаеце.
incopolis
Jan. 4th, 2013 04:18 pm (UTC)
Я там был лет 5 назад. А еще мы осмотрели огромный заброшенный спортивный комплекс в виде остановки-"домика".
azarkinm
Jan. 4th, 2013 07:18 pm (UTC)
нешта не чула пра такі.. мы былі там вельмі мелькам, бо ехалі на Брылёва поле на 200-годдзе. А вельмі хацелася даехаць і глянуць на палац Патоцкіх
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] Патоцкіх, і чаму яны ледзьве не згубілі сваю маёмасць. http://azarkinm.livejournal.com/111440.html [...]
livejournal
Jan. 8th, 2014 09:17 pm (UTC)
Калядны альбо пост, альбо тост, альбо дарада
User tam_erm referenced to your post from Калядны альбо пост, альбо тост, альбо дарада saying: [...] цікавую гісторыю пра Патоцкіх - у AzarkinM [...]
( 27 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com