AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЯКІМОЎШЧЫНА (Мінская вобласць)

Вёска Якімоўшчына Маладзечанскага раёну вядома аж з ХVІ ст. і назву сваю атрымала ад прозвішча першых уладароў – Якімовічы. Пасля валодалі вёскай Мікітыніча, Кішкі, Глебавічы, Гарэйскія, Заберэзінскія, Радзімінскія-Францкевічы, Юдзіцкія, Сулістоўскія, Вітгенштэйны, Прушынскія, Любаньскія і нарэшце ў 1910 годзе апынулася ў руках Вацлава Свентаржэцкага. Лічба 13, менавіта столькі слынных сямей валодалі вёска за перыяд яе існавання, стала для Якімоўшчыны як маёнткавай вёсцы, апошняй.


Першапачаткова сядзіба была драўляная і кожны гаспадар перабудоўваў яе на свой густ. Развівалі ўладары і гаспадарку. Так у наваколлі размяшчаліся заводы па апрацоўцы бульбы, смалярня, маслабойня, цаглінны завод, бровар. Напрыканцы ХІХ ст. сядзібны дом быў поўнасцю перабудаваны, і сфармаваўся парк навокал. Вось так выглядала Якімоўшчына ў часы росквіту маёнтка. (узята з кнігі Федарука)


Апошнія ўладары, заняліся ўнутранным упрыгожваннем сядзібы. Тут размяшчалася прыгожая мебля, была аранжэрэя з экзатычнымі раслінамі, на сценах развешаны сямейныя партрэты, фарфоравыя вазы і срэбраныя выбары рабілі дом сапраўды цікавым для гасцей. У доме была і заля для баляў, на падлозе якой была выкладзена паркетная дошка 50х50см з чорнага і белага дубу, а высокую столю трымалі прыгожыя бялёхенькія калоны. У кожным пакоі стаялі каміны з белай кафлі.


Але… прыйшла Першая сусветная вайна, і значная частка забудоў, у тым ліку і гаспадарчы дом з усёй раскошай згарэў. А ўладары Якімоўшчыны перайшлі жыць у афіцыну, якая была пабудавана за 15 год да пачатку вайны і знаходзілася непадалёк, у 50 метрах, ад былой сядзібы (менавіта гэты дом вы зараз бачыце на ўсіх фатаздымках). Час ішоў і Свентаржэцкія ў 1930 годзе пачалі будаўніцтва новага палаца. Яны паспелі пабудаваць толькі аранжэрэю. Наступіў 1939 год, і уся сям’я Свентаржэцкіх з’ехала з Якімоўшчыны.

Вось так скончылася свецкае маёнткавае жыццё ў вёсцы. Калі глядзіш навокал, разумееш, што былыя ўладары ўсіх беларускіх маёнткаў не проста так будавалі свае палацы, яны вельмі абрана падыходзілі да "выгляду з вакна", які дарэчы і зараз уплывае на кошт любых кватэр :-)

Для беларусаў вёска цікава яшчэ і тым, што тут ў 1906 годзе працаваў на бровары Янка Купала, аб чым вы можыце зразумець па шыльдах на дамах.


У вёсцы захавалася шмат старых аб'ектаў. Амаль каля самай афіцыны знаходзяцца старыя будынкі гумнаў.


Заўважылі мы і вось такі ланшафтны дызайн непадалёк.


А вось такіх рэчаў вельмі шмат стаіць проста на падворках ў Заходняй Беларусі таксама для дэкору.


Мы нажаль былі ўжо ўвечары і паліва сканчалася, і баяліся, што тут заначуем у машыне, таму больш часу агледзіць вёску не было. А паблукаць па вёсцы і паглядзець на старыя будынкі запрашаю ў іншае ЖЖ http://yozas-gubka.livejournal.com/22675.html

фота yozas_gubka

А зараз... у якім выглядзе каляровым афіцына вам больш падабаецца?

Ліпень, 2003

фота з radzima.org

Ліпень 2007

фота з radzima.org

Чэрвень 2012


Мне, у 2003.

У наш прыезд, на вокнах афіцыны стаяць ужо шклапакеты, на даху аля-чарапіца металічная, а ў памяшканні ідзе рамонт. Паглядзем, што атрымаецца надалей з гэтага будынку, але прынамсці шклапакеты акуратна падагнаныя пад вокны, не так як у Вялікіх Навасёлках, дзе цаглінай закладвалі каб падагнаць пад стандартны памер шыбаў. http://azarkinm.livejournal.com/104833.html
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Вітгенштэйн, Гарэйскі, Глебавіч, Заберэзінскі, Кішка, Любаньскі, Маладзечанскі раён, Мікітыніч, Мінская вобласць, Прушынскі, Радзімінскі-Францкевіч, Свентаржэцкі, Сулістоўскі, Юдзіцкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…