?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Касцёл святога Мацвея, Апастала і Евангеліста. Існуе паданне, што мясцовы касцёл пабудаваны на месцы, дзе абраз Маці Божай Карміцелькі ўратаваў Лукаша Халяву падчас жудаснай навальніцы 1650 года. Сам Халява таксама быў не просты селянін, а ўладар вёскі Халаўшчызна. Вакол дрэва, было загадана пабудаваць драўляную капліцу, а крона дрэва была нібыта купалам…. заўважце, дрэва засталося далей расці ў сярэдзіне касцёла. Існуе таксама інфармацыя, што абраз быў скрадзены аднойчы, але праз некалькі год падкінуты назад ворам.


У 1806 годзе, на месцы ўжо старой капліцы, быў пабудаваны касцёл з добрага брусу і асвечаны як касцёл Св.Мацвея. Тут жа размяшчалася і святыня, якую знайшоў Лукаш Халява.


Час ішоў, прыхажан станавілася ўсё болей і болей і касцёл не мог размесціць усіх вернікаў у сваіх сценах. І ў 1862 годзе, на сродкі Марыі Тышкевіч быў пабудаваны новы прыгожы будынак. Белыя сцены касцёла, які месціўся на гары было бачна зараз ужо на ўсё наваколле.


Патрапіць сюды не так та проста і ў нашыя часы. На праездзе стаіць знак 80 градусаў нахіла!!!!, што мяне чамусьці не засмуціла і я вырашыла ўзімку падняца на гару на машыне. Мой аптымізм скончыўся праз роўна адну хвілінку, калі машына проста адмовілася ехаць і пачала плаўна віляць ўніз нават на тормазе. Выкінуўшы з машыны сваіх спінагрызаў і мой Мэрсік пачаў спаўзаюць сорамна попай уніз каб прыпаркаваннца каля схілу. І далейшы наш шлях быў па поўнай прагажосці дарозе. Я ішла і разважала, што як тут відаць цікава і прыгожа ў любую пару года. Заўважце, і гэта ў 25 км ад Мінску.


Новы касцёл быў адчынены ў 1862 годзе, а праз год пачалося на тэрыторыі Беларусі паўстанне Каліноўскага. Пасля падаўлення якога, касцёл напаткаў лёс шматлікіх касцёлаў пакутнай Беларусі. Правільна, яго зачынілі, а ў 1866 годзе перарабілі пад праваслаўную царкву. Але лёс усё ж такі быў схільны да прыгожага помніка, і будынак не перарабілі, не да будавалі купалы, а проста змянілі крыжы.


Вакол касцёла размешчаны каталіцкія могілкі, на якіх была пахавана і галоўная фундатарка касцёла – Марыя Тышкевіч, на яе магіле стаяў помнік у выглядзе піраміды на самым версе якой знаходзілася распяцце Хрыста (да нашых дзён не захаваўся). У склепе касцёла таксама былі размешчаны пахаванні – ксяндза А.Заржэцкага, памешчыкаў Юзэфа Ключынскага і Фёклы Лапушынскай, якія зрабілі значны ўнёсак у будаўніцтва касцёла.


І некалькі дзесяцігоддзяў праваслаўная царква спрабавала перахрысціць мясцовае насельніцтва. Не атрымалася. У 1908 годзе, на каталіцкіх могілках каля сцен касцёла была пастаўлена маленькая драўляная каплічка, якая давала магчымасць праводзіць імшу. Да нашага часу яна не захавалася.


У 1917 годзе, пасля змены ўлады ў Расійскай Імперыі, касцёл вярнулі вернікам, але не надоўга, ўжо ў 1920-я гады ён быў зноўку зачынены. А каб сбораў вернікаў не адбывалася і побач, у 1930-я гады зносяць драўляную каплічку. З галоваў людзей таксама вычысцілі ўспаміны пра былых уладароў вёскі, так у 1924 годзе вёску Халаўшчызну перайменавалі ў Аколіцу, імя якое яно з гонарам носіць і сёння.


Будынак касцёла вельмі моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і знаходзіўся ў сумныў стане.


Згубіўся за гэты перыяд і абраз Маці Божай Карміцелькі, ходзяць чуткі, што ён быў прыхаваны мясцовымі жыхарамі да лепшых часоў. Але ці “лепшыя часы” яшчэ не наступілі, ці нашчадкі не хочуць вяртаць, а можа проста чакаюць калі адновяць касцёл каб зноўку вярнуць святыню на яе месца, пакуль пра гэта ніхто нічога не ведае.


Касцёл пасля Другой сусветнай вайны паступова руйнаваўся пакуль у 1975 годзе не пачалася рэстаўрацыя з элементамі перабудовы, бо алтарная частка была павялічана.


Касцёл атрымалася ўратаваць, толькі дзякуючы таму, што праца праводзілася як на аб’екце філіяла Дзяржаўнага мастацкага музея – Музей беларускага народнага мастацтва.






Які і пачаў тут працаваць у 1978 годзе.


А праз некалькі год над кацёлам зноўку павіс дамоклаў меч разбурэння, бо падчас будаўніцтва Спартовага комплексу “Раўбічы”, а дакладней трампліннай горкі, пры будаўніцтве якой былі прапановы знесці касцёл.


І толькі ліст тагачаснага дырэктара мастацкага музея А.Аладавай на імя Пятра Машэрава выратаваў будынак.


У 1990-я гады, з атрыманнем Незалежнасці ў краіне былі спробы вярнуць касцёл вернікам, але далей праца не пайшла. Ды і кіраўніцтва музея адмаўляецца перадаваць касцёл, які знаходзіцца ў іх ва ўласнасці.


Хаця калекцыя музея і варта прагляду – тут вельмі вялікая калекцыя народных строяў якія былі сабраны з усёй Беларусі, але размешчаны так, што па шчырасці некаторыя рэчы проста не магчыма нармалёва разгледзіць (у першую чаргу гэта тычыцца нацыянальных строяў).


За апошнія 20 год, калекцыя музея амаль не папаўнялася. Знаходзячыся ў такіх музеях ў мяне апошнім часам навявае сум і дваякае стаўленне да іх. З аднаго боку добра, што хоць гэта ёсць, але з іншага боку мне падаецца мы ўжо перараслі проста музеі, якія падобны адзін на аднаго сваімі стэндамі. Хочацца дакранацца да гісторыі, памацаць, паглядзець наглядна як гэта ўсё рабілася. Пагадзіцеся, як было б файна калі б можна было пабачыць у музеі сапраўдны стары ткацкі станок, нават адну сцежку зрабіць, ці паказаць дзецям як працуе калаўрот.


А з гары дзе стаіць касцёл адчыняецца такі прыгожы від на наваколле.

(Ян з'ехаў з гэтай гары выпадкова, бо паслізнуўся, Вераніку муж пусціў сам, ну а мы спускаліся на нагах, праўда палова шляху, я ўзгадваючы дзяцінства ўсё ж такі праехала на попе :-) )

А гэта ўжо выгляд гары на якой месціцца касцёл пасля нашага спуску.


Калі паедзіце зараз у Раўбічы, то абавязкова бярыце салазкі ды коўзанкі – узгадаць дзяцінства і праехаць пару раз з гары гэта так заманліва.

(не абавязкова так экстрымальна як мы, ёсць горкі прыдатныя для салазак з дзецьмі)

Але і ўлетку вандроўка будзе прыемнай. Побач знаходзіцца піцэрыя, таму застацца галоднымі ў вас не атрымаецца.


А мы частаваліся каля машыны хатнім салам з агуркамі, ды салатам Аліўе, бо вандравалі адразу пасля Новага года.


Прыемнай вандроўкі.

P.S. Лавіце момант блакітнага неба, бо мы збіраліся пры блакітным, а пакуль даехалі неба стала сумным. :-(

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
supron_licvin
Feb. 5th, 2013 11:52 am (UTC)
так не павінна быць. касцёл павінен належаць вернікам!
azarkinm
Feb. 5th, 2013 12:04 pm (UTC)
я таксама так лічу. Але ў некаторых выпадках, каб не нейкія ўстановы, мы б зраза не мелі б шмат якіх касцёлаў, саветы б іх зруйнавалі. Фактычна музей выратаваў касцёл для нашчадкаў, але калі прыходзіць час, то можа варта і назад аддаваць такія будынкі.
pan_dohva
May. 11th, 2015 05:18 am (UTC)
Але ж усё роўна прыгожа.
azarkinm
May. 11th, 2015 05:47 am (UTC)
Вельмі прыгожы касцёл. І зразумела, што зараз аднавіць і выкарыстоўваць касцёлы па прызначэнню не атрымаецца, дык трэба аддаваць іх пад нейкія музеі. Бачыла здаецца фота ўкраінскай царквы дзе зрабілі музей рушнікоў. Проста супер.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com