?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Першы наш дэкрэтны адпачынак мы правялі на Ангарскай, а жанчына з вазочкам, прагай вандровак ды мужам з вольным графікам працы здольна аблазіць усе закуточкі :-). У другі дэкрэтны адпачынак я асвойвала Вяснянку. Муж тут пражыў усё дзяцінства і ведае ўсе вядомыя і не вядомыя мясціны мікрараёна. Наматаўшы па Вяснянцы некалькі дзясяткаў кіламетраў зараз і я ведаю яе можа і лепей за тых хто тут пражыў усё жыццё. І таму нарадзіналася ў мяне задума, паказаць вам Вяснянку і ўсё наваколле, якое мы тут ведаем. Мае фатаздымкі, гэта як маленькія вакенцы ў нашыя вандроўкі, вядома імі я не прэтэндую ні на якую мастацкую вартасць яны проста з'яўляюцца адлюстраваннем таго, што можна пабачыць і паглядзець тут.

Час ад часу можна сустрэць людзей, якія кажуць, што зіма гэта сумна, нікуды не выйдзеш прагуляцца ды і паглядзець та няма чаго. Дык вось, калі вы аблазілі ўсё ў сваім раёне, ці калі вы жывеце побач, я прапаноўваю вам прагуляцца ў лесапаркавую зону "Дразды", тут можна гуляць нават зімой.




Калі вы едзіце на машыне, дык вам да Мінск-Арэны па праспекце Пераможцаў, а пасля паварочваеце перад запраўкай UNITED направа і кіруеце машынай пакуль не пад'едзіце да развілкі на лодачную станцыю. Паркуемся. Дазволена. Калі вы едзіце аўтобусам, то тады вам ці да прыпынка "Мінск-Арэна", і пасля крочыце як я распавядала пра машыну, ці да прыпынку "Рамонак" і накіроўваецеся да царквы, а далей праз "залатую вёску" выходзіце да лыжа-ролернай трасы. Ну а там ужо з'арыентуецеся :-).

У зімку тут цікава і ціха. Няма такога нашэсця людзей як летам, таму можаце хадзіць і атрымліваць асалоду ад 100% цішыні і зімовай прыгажосці.


Калі Дразды замярзаюць рыбакоў тут становіцца немерана, можа і летам іх шмат, проста па кустах сядзяць і не так бачна :-) як на снезе.








Але пры вандроўцы ўлічвайце, што ўсё ж такі ўзімку з возера дзьме моцны вецер, таму давайце пойдзем ў сам парк.




Некалькі год таму ў парку правялі рэканструкцыю. З'явіліся сцежкі, лаўкі, сметніцы, ліхтары ды альтанкі.


Але час ад часу камунальныя службы парку перапрацоўваюцца ў жаданні вычысціць яго, і ён становіцца прыбраным так, што сцежкі як люстэрка... і рэальна адчуваеш сябе тут каровай на ільду.


Мае мужчыны могуць развесці вогнішча ў любых умовах. Таму зімовыя міні-пікнікі для нас частая справа. Таксама дазволена тут разводзіць ці ў мангале... ці вельмі ціха-ціха як мы.


Дзецям гарбата з булкай,


...а больш дарослым можна і нешта мацней выпіць :-)




Гэта наш асноўны від транспарта пакуль дзеці былі малымі, зараз проста крочым.


Сцежцы не пасыпаюцца пяском, таму салазкі едуць цудоўна. У маім дзяцінстве ў мяне з братам было двое салазак, таму нас вазілі цягнічком, на сваіх я вырашыла сэканоміць... і як вынік, бывалі гублялі старэйшага :-)




У гэтыя выходныя вандруючы бачылі шмат паламаных дрэваў, відаць не вытрымліваюць такіх снежных шапак.




Па парку можна катацца і на лыжах, мясцовыя лыжнікі нават сцежкі свае праклалі.


Дарэчы... вандруючы па парку глядзіце пад ногі, калі пад дрэвам шмат шышак, значыцца вы знайшлі дупло вавёркі.


Але не заўсёды можна прайсці куды захочаце па сцежках. Таму прыходзіцца ісці і па снезе. Гэта мае рабілі выгляд што едзе трактар. :-)


Не важна калі гуляць па парку, калі шмат снега ці не.. мясціны тут цудоўныя.




"Мясцовыя жыхары"

дарэчы зімой падыходзяць вельмі блізка да людзей. Відаць галадаюць.

Ёсць яшчэ адно цікавае месца менавіта для зімовых вандровак у Драздах -

ГОРКА!!!


Яна вельмі высокая... вельмі.

І калі вы проста будзеце ісці ўздоўж берага то патрапіце да плаціны... пераходзім. І ўзгадваем дзяцінства.


Вось яна здалёк бачна.


Скажу шчыра.. была вельмі здзіўлена гэтым разам, бо некалькі людзей мяне пыталіся ў парку як прасці да вялікай горкі. :-)


А вось дарэчы... і зімовая альтанка.


Эх... шашлычкі б сюды.


Хаця некаторых зімовыя маразы не пужаюць.


А дзіцям свая радасць.


І вось такога сябра мы знайшлі.


Пра прыгожыя летнія мясціны парку я распавяду пазней і з прамымі каардынатамі ўсіх вадаспадаў.




Хаця некаторыя з іх вы можаце сустрэць і ў зімніх Драздах. Але не ўсе :-)


Таму... будзем бегаць з вамі з навігатаратам па лесе каб знайсці тыя мясціны, што будуць на маіх фатаздымках. ;-)


А пакуль ў нас яшчэ зіма


Comments

( 21 comments — Leave a comment )
julker
Feb. 11th, 2013 07:11 pm (UTC)
Во! Мы на той горцы купалілі некалькі год. І маё трэцяе вясельле там жа адзначалі. Прыемныя мясьціны. Тады там было пуста і чыста. І чабор рос.
azarkinm
Feb. 11th, 2013 07:12 pm (UTC)
Не скажу што зараз там брудна... ў прынцыпе парк чысты ў любую пару году. А ты ў якім месяцы там вяселле ладзіла та, што нікога не было.
julker
Feb. 12th, 2013 01:53 am (UTC)
Дык на горцы і ладзілі. Кажу жа, там пуста было заўжды.
azarkinm
Feb. 12th, 2013 03:27 am (UTC)
я мела на ўвазе месяц і дзень тыдня, бо напрыклад у буднія тут сапраўды ціха... усё ж такі горка далёка знаходзіцца ад пляжа, і сюды сапраўды даходзяць толькі тыя каму вельмі хочацца... на выходныя тут ужо болей людзей, бо ўсе хочуць адпачыць і падалей ад тых жа людзей. Але ўсёроўна, асноўная маса знаходзіцца на пляжы, нават пра мясціны каля вадаспадаў не ўсе ведаюць.
artem_ablozhei
Feb. 11th, 2013 07:59 pm (UTC)
зімовы лес прыгожы канешне, але ж чакаю вясну)
azarkinm
Feb. 12th, 2013 03:27 am (UTC)
Таксама чакаю, усё ж такі такіх добрых вылазак на зіму раз два і аблічыўся.
lightynna
Feb. 11th, 2013 09:38 pm (UTC)
Шыкоўныя здымкі! Бачна, што класна адпачылі.

Цікава, а як чапляць на фотаздымак спасылку на свой ЖЖ?
azarkinm
Feb. 12th, 2013 03:28 am (UTC)
Дзякуй. ГЭта здымкі за некалькі год. За апошнія выходныя там дзе запарушаны дрэвы.

А пра фота не ведаю, я праз праграму дадаю абнаўленні, можа там глянуць.
lightynna
Feb. 12th, 2013 07:56 am (UTC)
А што за праграма? Я ўстаўляю толькі праз фотахосцінг. А як яшчэ магчыма?
azarkinm
Feb. 12th, 2013 08:02 am (UTC)
Я пасты заліваю праз Semagic http://semagic.sourceforge.net/index.html Дае магчымасць заліваць вялікія фоткі. У мяне пакуль месца хапае, як перастане хапаць буду думаць куды размяшчаць фоткі... але гэтай праграмай зручна.
lightynna
Feb. 12th, 2013 09:37 am (UTC)
Дзякую! Паспрабую!
mi_ku_apx
Feb. 11th, 2013 09:59 pm (UTC)
мои беседки
сколько было геморроя с этим парком, не передать словами
но вот сделали и дорожки со ступо-пандусами и беседки и дорожки вокруг "источников". А многие ругают, что был лес, а стал парк. А куда ж деваться-то...
благо мне удалось уговорить сохранить песчаный склон (поворот Свислочи к лыже-роллерной трассе)
azarkinm
Feb. 12th, 2013 03:32 am (UTC)
Ну, у грамадстве колькі людзей столькі меркаванняў. Уж хто хто а вы та дакладна ведаеце гэта. Альтанкі файныя, толькі ў нашых людзей рукі ж чэшуцца моцна, адламваюць элементы. А вы там былі пасля здачы аб'екта? Ці так наеліся ўпарадкаваннем, што туды і не ходзіце?

А пяшчаны ж схіл не ў парку знаходзіцца. Ён жа значна далей, амаль каля маста. Ці мы пра розныя кажам?
mi_ku_apx
Feb. 12th, 2013 05:05 am (UTC)
Не, беседки отвратительные сами по себе, но ставить можно только то, что более-менее "вандалоустойчивое". Поэтому такие уродцы и стоят. Важнее для меня где и как они стоят.
После сдачи объекта в эксплуатацию был там один раз проездом на велосипеде. Увидел столько строительного брака, что плакать хотелось.
А склон песочный- это на первой вашей схеме возле правой стрелки.
azarkinm
Feb. 12th, 2013 05:42 am (UTC)
А, які ў дрэвах як абрыў выглядае? Тады файна, дзякуй што ўгаварылі, было б шкада такое месца згубіць.

І вы відаць былі там вельмі рана пасля сдачы, бо зараз ўжо ўсё добра выглядае і брак відаць можа толькі спецыялісту.
mi_ku_apx
Feb. 12th, 2013 05:52 am (UTC)
да, именно обрыв. Там коллега настойчиво хотел сделать бетонные лестницы
а под снегом брака не видно:)
azarkinm
Feb. 12th, 2013 05:56 am (UTC)
ну народу туды больш бы спускалась па лесвіцам, гэта адназначна. Але згубілася б уся рамантыка. Трэба такія закуткі ўсё ж такі пакідаць у парку, каб не было поўнага акультурывання.

:-)))))))))))))))))) і мы там бываем у любую пару году. Паверце, калі дзіцё вучыцца ездзіць на ровары, а пасля другое вучыцца ездзіць, то наварочваць кіламетражы проста па тратуары не цікава. Я ж і кажу, мы там усё аблазілі, ва ўсе поры году на працягу ўжо 5 год... так што бачылі і старыя Дразды са сцежкамі, і Дразды ў рамонце перакапаныя, і новыя Дразды акультураныя. Дзеці на роварах, а мы пехам. Аднойчы муж на яндаксе ці гугалмапс кіламетраж вылічыў... кіламетраў 4-5 наварочваем па маршруце .... і гэта амаль кожны дзень было :-).
azarkinm
Feb. 12th, 2013 05:58 am (UTC)
Дарэчы на летніх фотках можа набыць яшчэ не акультураныя Дразды.
mi_ku_apx
Feb. 12th, 2013 06:41 am (UTC)
у меня много фотографий и обмеров перед проектом сделанных
kufarrr
Feb. 13th, 2013 07:26 am (UTC)
Вось цікава! Я ўсё дзяцінства і да заканчэння універсітэту правяла ў Вяснянцы, а зараз жыву на Байкальскай (амаль Ангарская). Дарэчы, я Вяснянку вельмі люблю і шмат добрых мясцін там ведала (але з сённяшняй актыўнай будоўляй каля Свіслачы что там зараз, цікава...). А каля Ангарскай ёсць заказнік Сціклева - мы там ўзімку на лыжах, а вясной-летам-восенню на роварах катаемся. Таксама прыгожы лес.
azarkinm
Feb. 13th, 2013 10:01 am (UTC)
:-) бачыце, мы з вамі чэнж зрабілі. А я жыла на Несцерава, таму увесь час хадзілі гуляць у два леса. Праз лес у кальцы аўтобусаў да бабулі на Паўночны пасёлак хадзілі ў госьці. Ідзеш, дзіцё спіць у калясцы, і так вандроўка гадзінаў 2-3 займала. А пасля яшчэ пачалі асвой ваць і лес ужо бліжэй да Байкальскай каля 162 школы. Там са старэйшым усе горкі ды трапінкі з мужам абхадзілі.
( 21 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com