AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ІІ фестываль снежных скультур, алея шпаковень і зіма (Мінск)

Цудоўныя зімовыя выходныя і хоць нейкая зімовая падзея ў зімовым горадзе падштурхнула не толькі нас наведаць Батанічны сад. Людзей за гэтыя два дні выходных наведала парк столькі, што відаць ён выканаў сваю праграму на наведванню за ўсе зімовыя месяцы. Параўноўваючы з мінулым фестывалем, радуе тое, што ўсё ж такі майстэрства нашых людзей расце, ці можа ўжо пачалі ўдзельнічаць у фестывалі прафесіяналы. Плюсам 2013 года стала з'яўленне лядовых скульптур.


Напачатку алеі скульптур былі выстаўлены снежныя казачныя героі.




Не ведаю чаму, але вось тэхніка фарбавання скульптуры мне зусім не падабаецца.




А вось і лядовыя скульптуры.


Нажаль гэту скульптуру было можна ацаніць толькі ўвечары, бо на ім было вельмі шмат выбітых знакаў, якія цяжка зразумець не паставіўшы ў адтуліну свечку. Вось такая пірацкая галаваломка атрымалася ў аўтараў праекта.


Нахіленая галава савы :-)




Рэклама мабільнікаў :-)




А так як нашыя піпалсы хочуць не толькі глядзець ды здымаць скульптуру ці сябе побач то ідэя магчымасці паздымацца на скульптуры вельмі файная. З надвор'ем не вельмі шансціла, а рукі ў мяне не заточаны пад шэрае неба і белы снег, таму прыйшлося прыху папрацаваць са слаямі, каб вы зназумелі задуму аўтараў. І так, скульптура "Канапа з падушкамі".


І аб сумным... не хапае нашаму люду культуры. Ну чаму, калі мастак працаваў, укладаў у скульптуру душу, абавязкова трэба на гэту скульптуру залезці, ды і чада сваё туды ўсадзіць.


Нават адной жанчыне прыйшлося мне выказаць сваё меркаванне наконт таго, што я думаю пра яе культуру паводзінаў. :-( Яна спрабавала залезці ды і сына закінуць на 2 скульптуру ў гэтым расповядзе. Цікава, а калі б яна трапіла на міжнародны фестываль скульптур з пяску ці са снега, было б тое ж самае?

На гэтым нашая вандроўка па снежнаму Батанічнаму саду скончылася. З новага, што мы пабачылі з'яўляецца скульптура якая сустракае наведвальнікаў у самым пачатку парка.


А далей у пошуках вавёрак мы крочылі па заснежанаму парку Чалюскінцаў.


Вавёрак не знайшлі, затое знайшлі чарапашак. Вы іх бачыце? Дзецям чыясьці ідэя вельмі спадабалася.


І вяртаючыся сумныя з фотаахоты мы патрапілі вось на такую цудоўную алею шпаковень.


Ідэя дарэчы файная. Вось табе і рэклама арганізацый, і бесплатныя шпакоўні. Толькі вядома спадабаліся тыя хто пайшоў арыгінальным шляхам.














Мне напрыклад спадабалася першая і апошняя :-).



А ў парку вельмі ціха і бязлюдна, і хадзіць зусім не холадна, бо дрэвы ж скрадаюць мароз. Так што... ай да ў парк, пакуль там усё не растаяла.
Tags: Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…