AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Кніжныя набыткі

Хачу падзяліцца сваімі кніжнымі набыткамі за апошні час.


В.Г. Воложинский. Минск. Старый и новый. Минск: Харвест, 2010. - 272 с. тираж 2000
Вельмі цікавая кніжка пра сучасны і стары Мінск. Маюцца мапы месцаў па размяшчэнні як сучасных так і згубленых архітэктурных помнікаў горада.

Калі нехта зацікавіўся, то варта паспяшацца, кніжка яшчэ прадаецца ў крамах, хаця і была выдадзена ў 2010 годзе. Кніжка на рускай мове.
Кошт у крамах Мінска 149 000.


В.Г. Воложинский. Минск в легендах, мифак и преданиях. Минск: ФУАинформ, 2012. - 352 с. тираж 1000
У кніжцы сабраны ўсе магчымыя паданні і міфы Мінска. Тут вы знойдзеце для сябе як вядомыя кожнаму мінчаніну расповяды, так і мала вядомыя падзеі. Даведаецеся пра назвы мастоў Мінска, якія міфы з'явіліся ў горадзе падчас Другой сусветнай і шмат іншага.
Кошт у крамах Мінска 50 000.


В.Папко. Шляхта Ваўкавыскага павета ў ХІХ-ХХ стст.: гісторыка-генеалагічнае даследванне. Мінск: Выдавецтва Віктара Хурсіка, 2012. - 364 с. тыраж 150.
Адну траціну кніжкі займаюць расповяды аўтара пра стан шляхты, яе звычаі, уклад жыцця і эканамічны стан. Трэба сказаць, што гэта частка кнігі можа быць цікава для тых, хто ўвогуле цікавіцца шляхтай, бо асноўныя догмы былі характэрны для ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, не толькі для асобнага павета. Наступную частку кнігі займае раздзел прысвечаны некаторым шляхецкім радам павета - Быхаўцы, Дзякоўскія, Тарасовічы, Талачкі, Біспінгі ды іншых. У кніжке таксама прадстаўлены дакументы па гісторыі ваўкавскай шляхты. У выданні ёсць пару старонак ілюстраваных старонак. Тым хто цікавіцца беларускай шляхтай варта паспяшацца ў крамы, бо наклад як бачна гэтай кнігі ўсяго 150 асобнікаў.
Кошт у крамах Минска 78 000.


Я.Ю.Ленсу. Дом во времени и пространстве. Минск: Беларусь, 2009. - 231 с. тираж 1500
У кніжцы распавядаецца пра гістарычныя асаблівасці пабудоў дамоў. Выданне дзеліцца на тры раздзелы, у першым распавядаецца пра гістарычныя асаблівасці пабудовы дамоў ад каменнага веку да сучаснага перыяду. У другім раздзеле адбываецца расповяд пра кантрэтныя гістарычныя прыклады дамоў - палац цароў Крыта, лідскі замак Гедыміна, дом Меншыкава ў Пецярбурзе, дом Тышкевіча ў Свіслачы...). І трэцці раздезл уключае ў сябе расповяд пра традыцыйныя дамы некаторых народаў - беларусы, украінцы, рускія, фіны, японцы, малдаване, грузіны, мексіканцы ды іншыя, як яны традыцыйна будавалі свае дамы. Мінусам кніжкі з'яўляецца адсутнасць малюнкаў і якасць паперы.
Кошт у крамах Мінска 15 000, на oz.by 105 000.
Tags: Кніжная палічка
Subscribe

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments