AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СЁМКАВА (Мінская вобласць) (дададзена і выпраўлена)

Мястэчка Сёмкава, што ў 17 км ад Мінска, вядома з XVI ст, калі належыла Саламарэцкім. Пазней належыць Сапегам, а ў 1755 годзе за добрую працу Міхаіл Сапега дорыць маёнтак сакратару малой пячаткі Адаму Хмары за добрую працу.


Адам Міхаіл Станіслаў Хмара (1720–1805) нарадзіўся ў сям’і не вельмі заможных Антонія Хмары і Катаржыны Вязевіч. Усё жыццё паклаў Адам Хмара на паляпшэнне становішча сваёй сям’і і трэба сказазаць ён гэтага дамогся. З 1748 года 28 гадовы Адам займае пасаду Мінскага лоўчага, падчашшы з 1756 года, сакратар малой пячаткі (1752—1760), віцэ-інстыгатар (1760—1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765—1779), кашталян (1779—1784) і апошні ваявода менскі (з 1784). З 1773 года пастаянна абіраецца ў Сойм Рэчы Паспалітай.


Атрымаўшы ў падарунак у 1755 годзе Сёмкава вырашае пашырыць уладанні закошт набыцця суседняга Зацэня ў 1757 у тых жа Сапегаў. Каштаваў такі набытак яму ў 60 000 злотых, адкуль у чалавека род чый быў не настолькі багаты такія вялікія грошы для набыцця і ў тыя часы ўзнікала пытанне.


Прага да грошай, званняў і пасадаў падшурхоўвала прыстасоўвацца Хмару працаваць на розныя ўлады. І прынцым “і нашым і вашым” гэта як раз такі пра яго. Калі было яму выгодна сябраваў з Сапегамі – ён зрабіў добрую кар’еру і быў верны Рэчы Паспалітай, а пасля падзелаў быў такім жа верным Кацярыне ІІ, чым дамогся і пры яе кіраўніцтве кар’ернага росту і быў нават у дэлегацыі Польскай якая ўрачыста прысягала Кацярыне ІІ.


Пасля такіх “прагібаў” меў на праканцы жыцця тры Ордэна. Два ад Рэчы Паспалітай – “Ордэн Белага Арла” (заснаваны ў 1705 годзе каралём Аўгустам ІІ, і выдадзеным адразу 8 чалавекам якія падтрымалі яго на выбарах – князю Любамірскаму, князю Агінскаму, князю Радзівілу і рускім генералам А.Меньшыкаву, А.Рапніну і Г.Агільве, і гетману І.Мазепе. Дэвіз ордэна “Pro fide, rege et lege” (За веру, караля і закон). Першапачаткова ордэн насіўся на белай стужцы, а пасля 1713 года на блакітнай. Дарэчы пасля 1992 года Ордэн з’яўляецца зноўку вышэйшай наградай Польшчы.)


і “Ордэн Св.Станіслава” (заснаваны ў 1765 каралём Станіславам Аўгустам Пянятоўскім у гонар святога Станіслава які з’яўляўся ангелам ахоўнікам Польшчы. Па значнасці гэта была другая награда ў Рэчы Паспалітай пасля Белага Арла. Дывізам ордана былі словы “Premiando incitat” (Вдохновлён наградай). Ордэн насіўся на чырвонай стужцы з белымі краямі. У адрозненні ад Белага арла выдаваўся массава – у год па 50-60 ўзнагароных было. Пасля падзелаў РП перастаў існаваць. Як награда вярнуўся на перыяд 1809-1813 гадах і пасля знік да 1979 года, калі стаў наградай польскага ўраду ў эміграцыі. З 1990-х з’яўляецца “Міжнародным орданам Св. Станіслава”).


Адзін ордэн ад Кацярынкі ІІ на пасадзе тайнага саветніка – “Ордэн Св.Аляксандра Неўскага” (заснаваны ў 1725 годзе Кацярынай І. За часы яе кіравання ордэнам было ўзнагароджана 300 чалавек, а за часы Кацярыны ІІ – 250. Дэвіз ордана – “За працу і Айчызну”. Першапачаткова выдаваўся як ордэн для грамадзянскіх асоб. Існаваў да 1917 года. Канчаткова вернуты ў Расіі ў 2010 годзе). Вось так чалавек зарабляў сабе імя ў гісторыі.


Пасля набыцця маёнтка ў Сапегаў Хмара заняўся ім. Стары палац быў поўнасцю перабудаваны і на яго месцы з’явіўся новы барочнага стылю палац італьянскага архітэктара Карла Спампані. З двух бакоў пабудаваны афіцыны, якія захаваліся і да нашых часоў, аранжэрэя і альтанка, а каля самога дому быў разбіты парк у французскім стылі пераважную частку дрэваў складалі ліпы ды таполі.

Па малюнку можна пабачыць планіроўку парка і палаца.

Будаўніцтва палаца, гаспадарчых пабудоў і разбіццё парка вяліся адначасова ў перыяд з 1772 па 1780 гады (па нататкам Адама Хмары пачалося будаўніцтва ў 1772 годзе, а па будаўнічым звесткам ў 1775 годзе. Ёсць меркаванне што Хмара ўзяў за пачатак будаўніцтва дату калі пачалася праца над праектам палаца). Вядома такія хуткія тэмпы працы абмяркоўваліся ў наваколлі і пра палац пачалі хадзіць усялякія расповяды. Кожны лічыў сваім доўгам наведацца ў госьці да Хмараў пасля пабудовы палаца, бо хацелася пабачыць у вачавідку ўсе навінкі, якія прымяніў уладар пры будаўніцтве. Карацей… як бы зараз сказалі палац быў пабудаваны па апошняму “піску моды”. Тут нават спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і пакой дзе ён адпачываў з тых часоў называўся Каралеўскім і пасля яго заняў гаспадар.


У палацы меліся ванныя пакоі з люстэркамі на сценах (навінка таго часу), каміны з чорнага мармуру, паркетная падлога, залатая ляпніна на сценах і залатыя люстры. Мэбля выраблялася ў маёнтку Сёмкава прыехаўшым з Еўропы столерам Марціным, дрэва таксама везлася адтуль. У адной з крыніц узгадваецца, што для аднаго пакоя было выраблена тры канапы і 32 разных крэслы.


Над праходам ад бальнай залі да холу быў размешчаны балкон, на якім падчас прыёму гасцей граў аркестр.

Бальная заля.

Акрамя таго, усе паважаючыя і знатныя арыстакратычныя сямействы калекцыянавалі нешта і выстаўлялі ў шматлікіх пакояў сваіх маёнткаў. Не адрозніваўся ад іх і Адам Хмара. У палацы выстаўлялася яго нумізматычная калекцыя, на сцянах віселі радавыя партрэты, а вялікая бібліятэка размясцілася на мансардзе.

Партрэт Мар'яны Хмары, жонкі Адама.

Бальная заля, была авальнай формы. А ў сталовай зале дзе магло размесціцца 100 чалавек знаходзіўся партрэт уладара маёнтку Адама Хмары ў сапраўдную велічыню. (пазней гэты партрэт для калекцыі Мінскага музея набыў Аляксандр Ельскі ў 1914 годзе).


Афіцыны былі не сімятрычныя паміж сабой. Правая была большая за левую, там размяшчаліся пакоі для гасцей і гувернантак. Левая афіцына выконвала гаспадарчую ролю, тут месцілася кухня і памяшканні прыслугі.


Як бачна з макета калі адбудаваць маёнтак, ён бы сапраўды быў адной з перлін Мінскай вобласці.


У Адама Хмары не было дзяцей і маёнтак пасля яго смерці ў 1805 годзе пераходзіць да брата Іахіма Хмару (які з большага траціў грошы свайго брата), далей да яго сына Гелярыя Хмары і да ўнука Адама Хмары. Вось так пачалося ўладанне Хмараў у Сёмкава з Адама і скончылася на Адаме. Пляменнікі апошняга маршалка працягвалі даглядаць цудоўны палац і папаўняюць па крыху калекцыю свайго дзядулі.


Але менавіта маршалак Адам Хмара надаў прыгажосць і багацце маёнтку ў Сёмкава. Пасля смерці Адама Хмары ў 1888 годзе, яго жонка прадае маёнтак Рамуальду Хелкоўскаму.


Які ў 1902 годзе ў маёнтку адчыняе вінарню, якая вырабляе досыць вялікую колькасць спірту ў год па таму часе – 30 тыс. вёдзер. У 1905 годзе на гэтай вінакурне працаваў і малады Янка Купала, праца была вельмі цяжкая і не вытрымаўшы такой нагрузкі ў 1906 годзе ён звальняецца.


А зараз пагулем з вамі... ў гульню знайдзі розніцу. І так..
Палац Хмары. Сёмкава.1900.


Палац Хмары. Сёмкава. 1970.


Ну і малюнак Н.Орды. Сёмкава. Сярэдзіна ХІХ ст.

фота з svabody.org

Пасля ІІ Сусветнай вайны сядзіба была перададзена пад школу-інтэрнат. Паступова прыйшла ў заняпад у 1990-я... і зараз кажуць будынак перадаюць Праваслаўнай царкве.

За сваё жыццё ў Сёмкава Адам Хмара пабудаваў у сваім маёнтку два касцёлы, якія ў той ці іншай ступені захаваліся да нашых дзён.

Першы касцёл пачаў будаваць Адам у Сёмкава ў 1791 годзе.
Касцёл нараджэння Дзевы Марыі і св.Станіслава.

канец ХІХ ст.

Касцёл праіснаваў да 1864 года, пасля яго як і большасць касцёлаў зачынілі, а будынак перадалі паваслаўю. А пасля ўвогуле зачыніні. У маламальскім стане ён дастаяў да 2000-х гадоў.


На прыканцы 1990-х ці пачатку 2000-х касцёл вырашылі крышачку падрэзаць і прыбраць "ізлішэства".

globus.tut.by

Пасля быў нарэшце вернуты вернікам каталіцкім... але часмусьці ў выніку з яго атрымаўся вось такі праваслаўны храм які мы пабачылі ў весну 2012 года.


І опа... касцёл пераўтварыўся ў царву.

globus.tut.by

А так шкада...






Другі касцёл Адам Хмара пабудаваў у вёсцы Дуброва (Маладзечанскі раён).
Касцёл Вазнясення Дзевы Марыі. 1796 год.

фота tomkad А вось па гэтай спасылачцы можана паглядезць и болей фатаздымкаў http://tomkad.livejournal.com/86690.html
Касцёл працаваў да 1980-х гадоў, пакуль не памёр ксёндз. І касцёл зачынілі да часу. Але... нажаль здарылася восень і прывезлі студэнтаў на бульбу... касцёл падпалілі. Згарэл дах, касцёл ніхто не адрамантаваў і за 20 год занядбання ён апынуўся вось у такім стане.

А вызначаецца касцёл гэты яшчэ і тым, што менавіта тут, знайшоў свой апошні прытулак Адам Хмара. Пасля смерці яго пахавалі ў касцёле ў 1805 годзе і хто ведае, можа яшчэ і зараз ён знаходзіцца ў сценах касцёла.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, Саламарэцкі, Сапега, Хелкоўскі, Хмара
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments