?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Год таму, я распавядала ўжо пра Сёмкава, але зрабіла неяк гэта не сумленна. Таму, праз год, вырашыла выправіць несправядлівасць і распавесці пра маёнтак цудоўнага авантурыста і кар'ерыста ХVIII ст. - Адама Хмару.
З мінулагодняга тэкста засталося.... нічога.
---------------------------------
Мястэчка Сёмкава, што ў 17 км ад Мінска, вядома з XVI ст, калі належыла Саламарэцкім. Пазней належыць Сапегам, а ў 1755 годзе за добрую працу Міхаіл Сапега дорыць маёнтак сакратару малой пячаткі Адаму Хмары за добрую працу.


Адам Міхаіл Станіслаў Хмара (1720–1805) нарадзіўся ў сям’і не вельмі заможных Антонія Хмары і Катаржыны Вязевіч. Усё жыццё паклаў Адам Хмара на паляпшэнне становішча сваёй сям’і і трэба сказазаць ён гэтага дамогся. З 1748 года 28 гадовы Адам займае пасаду Мінскага лоўчага, падчашшы з 1756 года, сакратар малой пячаткі (1752—1760), віцэ-інстыгатар (1760—1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765—1779), кашталян (1779—1784) і апошні ваявода менскі (з 1784). З 1773 года пастаянна абіраецца ў Сойм Рэчы Паспалітай.


Атрымаўшы ў падарунак у 1755 годзе Сёмкава вырашае пашырыць уладанні закошт набыцця суседняга Зацэня ў 1757 у тых жа Сапегаў. Каштаваў такі набытак яму ў 60 000 злотых, адкуль у чалавека род чый быў не настолькі багаты такія вялікія грошы для набыцця і ў тыя часы ўзнікала пытанне.


Прага да грошай, званняў і пасадаў падшурхоўвала прыстасоўвацца Хмару працаваць на розныя ўлады. І прынцым “і нашым і вашым” гэта як раз такі пра яго. Калі было яму выгодна сябраваў з Сапегамі – ён зрабіў добрую кар’еру і быў верны Рэчы Паспалітай, а пасля падзелаў быў такім жа верным Кацярыне ІІ, чым дамогся і пры яе кіраўніцтве кар’ернага росту і быў нават у дэлегацыі Польскай якая ўрачыста прысягала Кацярыне ІІ.


Пасля такіх “прагібаў” меў на праканцы жыцця тры Ордэна. Два ад Рэчы Паспалітай – “Ордэн Белага Арла” (заснаваны ў 1705 годзе каралём Аўгустам ІІ, і выдадзеным адразу 8 чалавекам якія падтрымалі яго на выбарах – князю Любамірскаму, князю Агінскаму, князю Радзівілу і рускім генералам А.Меньшыкаву, А.Рапніну і Г.Агільве, і гетману І.Мазепе. Дэвіз ордэна “Pro fide, rege et lege” (За веру, караля і закон). Першапачаткова ордэн насіўся на белай стужцы, а пасля 1713 года на блакітнай. Дарэчы пасля 1992 года Ордэн з’яўляецца зноўку вышэйшай наградай Польшчы.)


і “Ордэн Св.Станіслава” (заснаваны ў 1765 каралём Станіславам Аўгустам Пянятоўскім у гонар святога Станіслава які з’яўляўся ангелам ахоўнікам Польшчы. Па значнасці гэта была другая награда ў Рэчы Паспалітай пасля Белага Арла. Дывізам ордана былі словы “Premiando incitat” (Вдохновлён наградай). Ордэн насіўся на чырвонай стужцы з белымі краямі. У адрозненні ад Белага арла выдаваўся массава – у год па 50-60 ўзнагароных было. Пасля падзелаў РП перастаў існаваць. Як награда вярнуўся на перыяд 1809-1813 гадах і пасля знік да 1979 года, калі стаў наградай польскага ўраду ў эміграцыі. З 1990-х з’яўляецца “Міжнародным орданам Св. Станіслава”).


Адзін ордэн ад Кацярынкі ІІ на пасадзе тайнага саветніка – “Ордэн Св.Аляксандра Неўскага” (заснаваны ў 1725 годзе Кацярынай І. За часы яе кіравання ордэнам было ўзнагароджана 300 чалавек, а за часы Кацярыны ІІ – 250. Дэвіз ордана – “За працу і Айчызну”. Першапачаткова выдаваўся як ордэн для грамадзянскіх асоб. Існаваў да 1917 года. Канчаткова вернуты ў Расіі ў 2010 годзе). Вось так чалавек зарабляў сабе імя ў гісторыі.


Пасля набыцця маёнтка ў Сапегаў Хмара заняўся ім. Стары палац быў поўнасцю перабудаваны і на яго месцы з’явіўся новы барочнага стылю палац італьянскага архітэктара Карла Спампані. З двух бакоў пабудаваны афіцыны, якія захаваліся і да нашых часоў, аранжэрэя і альтанка, а каля самога дому быў разбіты парк у французскім стылі пераважную частку дрэваў складалі ліпы ды таполі.

Па малюнку можна пабачыць планіроўку парка і палаца.

Будаўніцтва палаца, гаспадарчых пабудоў і разбіццё парка вяліся адначасова ў перыяд з 1772 па 1780 гады (па нататкам Адама Хмары пачалося будаўніцтва ў 1772 годзе, а па будаўнічым звесткам ў 1775 годзе. Ёсць меркаванне што Хмара ўзяў за пачатак будаўніцтва дату калі пачалася праца над праектам палаца). Вядома такія хуткія тэмпы працы абмяркоўваліся ў наваколлі і пра палац пачалі хадзіць усялякія расповяды. Кожны лічыў сваім доўгам наведацца ў госьці да Хмараў пасля пабудовы палаца, бо хацелася пабачыць у вачавідку ўсе навінкі, якія прымяніў уладар пры будаўніцтве. Карацей… як бы зараз сказалі палац быў пабудаваны па апошняму “піску моды”. Тут нават спыняўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і пакой дзе ён адпачываў з тых часоў называўся Каралеўскім і пасля яго заняў гаспадар.


У палацы меліся ванныя пакоі з люстэркамі на сценах (навінка таго часу), каміны з чорнага мармуру, паркетная падлога, залатая ляпніна на сценах і залатыя люстры. Мэбля выраблялася ў маёнтку Сёмкава прыехаўшым з Еўропы столерам Марціным, дрэва таксама везлася адтуль. У адной з крыніц узгадваецца, што для аднаго пакоя было выраблена тры канапы і 32 разных крэслы.


Над праходам ад бальнай залі да холу быў размешчаны балкон, на якім падчас прыёму гасцей граў аркестр.

Бальная заля.

Акрамя таго, усе паважаючыя і знатныя арыстакратычныя сямействы калекцыянавалі нешта і выстаўлялі ў шматлікіх пакояў сваіх маёнткаў. Не адрозніваўся ад іх і Адам Хмара. У палацы выстаўлялася яго нумізматычная калекцыя, на сцянах віселі радавыя партрэты, а вялікая бібліятэка размясцілася на мансардзе.

Партрэт Мар'яны Хмары, жонкі Адама.

Бальная заля, была авальнай формы. А ў сталовай зале дзе магло размесціцца 100 чалавек знаходзіўся партрэт уладара маёнтку Адама Хмары ў сапраўдную велічыню. (пазней гэты партрэт для калекцыі Мінскага музея набыў Аляксандр Ельскі ў 1914 годзе).


Афіцыны былі не сімятрычныя паміж сабой. Правая была большая за левую, там размяшчаліся пакоі для гасцей і гувернантак. Левая афіцына выконвала гаспадарчую ролю, тут месцілася кухня і памяшканні прыслугі.


Як бачна з макета калі адбудаваць маёнтак, ён бы сапраўды быў адной з перлін Мінскай вобласці.


У Адама Хмары не было дзяцей і маёнтак пасля яго смерці ў 1805 годзе пераходзіць да брата Іахіма Хмару (які з большага траціў грошы свайго брата), далей да яго сына Гелярыя Хмары і да ўнука Адама Хмары. Вось так пачалося ўладанне Хмараў у Сёмкава з Адама і скончылася на Адаме. Пляменнікі апошняга маршалка працягвалі даглядаць цудоўны палац і папаўняюць па крыху калекцыю свайго дзядулі.


Але менавіта маршалак Адам Хмара надаў прыгажосць і багацце маёнтку ў Сёмкава. Пасля смерці Адама Хмары ў 1888 годзе, яго жонка прадае маёнтак Рамуальду Хелкоўскаму.


Які ў 1902 годзе ў маёнтку адчыняе вінарню, якая вырабляе досыць вялікую колькасць спірту ў год па таму часе – 30 тыс. вёдзер. У 1905 годзе на гэтай вінакурне працаваў і малады Янка Купала, праца была вельмі цяжкая і не вытрымаўшы такой нагрузкі ў 1906 годзе ён звальняецца.


А зараз пагулем з вамі... ў гульню знайдзі розніцу. І так..
Палац Хмары. Сёмкава.1900.


Палац Хмары. Сёмкава. 1970.


Ну і малюнак Н.Орды. Сёмкава. Сярэдзіна ХІХ ст.

фота з svabody.org

Пасля ІІ Сусветнай вайны сядзіба была перададзена пад школу-інтэрнат. Паступова прыйшла ў заняпад у 1990-я... і зараз кажуць будынак перадаюць Праваслаўнай царкве.

За сваё жыццё ў Сёмкава Адам Хмара пабудаваў у сваім маёнтку два касцёлы, якія ў той ці іншай ступені захаваліся да нашых дзён.

Першы касцёл пачаў будаваць Адам у Сёмкава ў 1791 годзе.
Касцёл нараджэння Дзевы Марыі і св.Станіслава.

канец ХІХ ст.

Касцёл праіснаваў да 1864 года, пасля яго як і большасць касцёлаў зачынілі, а будынак перадалі паваслаўю. А пасля ўвогуле зачыніні. У маламальскім стане ён дастаяў да 2000-х гадоў.


На прыканцы 1990-х ці пачатку 2000-х касцёл вырашылі крышачку падрэзаць і прыбраць "ізлішэства".

globus.tut.by

Пасля быў нарэшце вернуты вернікам каталіцкім... але часмусьці ў выніку з яго атрымаўся вось такі праваслаўны храм які мы пабачылі ў весну 2012 года.


І опа... касцёл пераўтварыўся ў царву.

globus.tut.by

А так шкада...






Другі касцёл Адам Хмара пабудаваў у вёсцы Дуброва (Маладзечанскі раён).
Касцёл Вазнясення Дзевы Марыі. 1796 год.

фота tomkad А вось па гэтай спасылачцы можана паглядезць и болей фатаздымкаў http://tomkad.livejournal.com/86690.html
Касцёл працаваў да 1980-х гадоў, пакуль не памёр ксёндз. І касцёл зачынілі да часу. Але... нажаль здарылася восень і прывезлі студэнтаў на бульбу... касцёл падпалілі. Згарэл дах, касцёл ніхто не адрамантаваў і за 20 год занядбання ён апынуўся вось у такім стане.

А вызначаецца касцёл гэты яшчэ і тым, што менавіта тут, знайшоў свой апошні прытулак Адам Хмара. Пасля смерці яго пахавалі ў касцёле ў 1805 годзе і хто ведае, можа яшчэ і зараз ён знаходзіцца ў сценах касцёла.

Comments

( 33 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Mar. 13th, 2013 06:48 pm (UTC)
з касцёлам жорстка абышліся:(
azarkinm
Mar. 13th, 2013 06:51 pm (UTC)
прытым вельмі вельмі... і ў больш менш нармалёвым жа стане быў на пачатак 2000-х. Я за такія дзеянні ўсё болей і болей пачынаю недалюбліваць праваслаўе, хаця і належу да гэтай канфесіі.
yozas_gubka
Mar. 13th, 2013 07:00 pm (UTC)
сапраўды, адна справа проста размясціць царкву ў былым каталіцкім, ці уніяцкім храме, нічога там не мяняючы (добры прыклад Глыбокае), іншая - вось так жудасна перабудоўваць храм каб было "па-праваслаўнаму", нагадвае выпадак з "цыбулінамі" на былым касцёле у Наваградку, але там грамадскасць ускалыхнулася і "цыбуліны" тыя не усталявалі, пра Сёмкава відаць разгалосу не было і усё прайшло ціха-мірна...
azarkinm
Mar. 13th, 2013 07:02 pm (UTC)
ну а калі паглядзець на маёнтак.. гэта ж так трэба паздзеквацца над мансардай. так апусціць і вокны папрыбіраць... а ляпніна над уваходам.. няўжо так рукі часаліся пры саветах. не зразумець мне іх псіхалогію.
mi_ku_apx
Mar. 13th, 2013 08:24 pm (UTC)
отрезали они щипец ("мансарды" в храмах не бывает)
щипец- то, что в жилом строительстве называется фронтоном, который, однако, скрывает кровлю со стороны фасада.
например:

или даже:
azarkinm
Mar. 13th, 2013 08:36 pm (UTC)
я пра мансарду ў маёнтку казала, а не ў храме. Дах відавочна і там саветы паменьшылі.
(no subject) - mi_ku_apx - Mar. 13th, 2013 08:36 pm (UTC) - Expand
mi_ku_apx
Mar. 13th, 2013 08:18 pm (UTC)
а Клецк?
было

стало
yozas_gubka
Mar. 13th, 2013 08:21 pm (UTC)
Re: а Клецк?
ня ведаў гэтага
а фоткі наадварот павінны ісці?

Edited at 2013-03-13 08:23 pm (UTC)
mi_ku_apx
Mar. 13th, 2013 08:25 pm (UTC)
Re: а Клецк?
конечно
facciadipietra
Mar. 13th, 2013 08:33 pm (UTC)
Re: а Клецк?
было/стало, ці наадварот?
Re: а Клецк? - mi_ku_apx - Mar. 13th, 2013 08:35 pm (UTC) - Expand
Re: а Клецк? - facciadipietra - Mar. 13th, 2013 09:45 pm (UTC) - Expand
Re: а Клецк? - azarkinm - Mar. 13th, 2013 10:12 pm (UTC) - Expand
Re: а Клецк? - facciadipietra - Mar. 14th, 2013 05:02 pm (UTC) - Expand
Re: а Клецк? - azarkinm - Mar. 15th, 2013 05:33 pm (UTC) - Expand
azarkinm
Mar. 13th, 2013 08:37 pm (UTC)
Re: а Клецк?
да такіх прыкладаў па ўсёй краіне шмат... задаўбешся пасля гэтыя цыбуліны здымаць і пераплаўляць на іконы.
Re: а Клецк? - mi_ku_apx - Mar. 13th, 2013 08:39 pm (UTC) - Expand
Re: а Клецк? - azarkinm - Mar. 13th, 2013 10:11 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - facciadipietra - Mar. 14th, 2013 05:05 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - azarkinm - Mar. 15th, 2013 05:33 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - facciadipietra - Mar. 15th, 2013 05:58 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - azarkinm - Mar. 15th, 2013 05:58 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - facciadipietra - Mar. 15th, 2013 06:15 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - azarkinm - Mar. 15th, 2013 06:15 pm (UTC) - Expand
Re: задаўбешся пасля - facciadipietra - Mar. 15th, 2013 06:47 pm (UTC) - Expand
adam_hlobus
Mar. 13th, 2013 06:53 pm (UTC)
Сёмкава горш за Маладэчна? )))
yozas_gubka
Mar. 13th, 2013 06:55 pm (UTC)
скуль мне ведаць, я там ня быў:)
adam_hlobus
Mar. 13th, 2013 06:57 pm (UTC)
Дзе?
yozas_gubka
Mar. 13th, 2013 07:00 pm (UTC)
у Сёмкава
(no subject) - adam_hlobus - Mar. 13th, 2013 07:14 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Mar. 13th, 2013 07:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - adam_hlobus - Mar. 14th, 2013 08:00 am (UTC) - Expand
( 33 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com