?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У нядзелю схадзілі на выставу "Кватэрнік 80-х" у музеі РСДРП.. і былі расчарованы.


Шчыра сказаць чакалі большага. Сярод прадстаўленага
Кватэра 80-х (цікава)


Кружэлкі


Фота і самы модны на той час джынасавы сарафан.


Былі яшчэ дзве гітары, і яшчэ больш кружэлак пад шклом...

(а вось такой прыёмнік быў у маёй бабулі... файная рэч, пакуль яго не замянілі на больш новы Маяк :-))

І ўсё. Чакалася антуражнасці... не атрымалася. Хаця людзей было вельмі і вельмі шмат. Відаць усе гэтага чакалі. Ну чаму не паставіць ціхім ціхім гукам музыку тых часоў, чаму не даць магчымасць зладзіць нейкі стэнд для фатаграфавання, ці стэнд успамінаў... Эх... усё з савецкім падыходам стэнды, стэнды, стэнды.

Плюсам музея можна быць яшчэ тое, што набываючы агульны квіток (а ён вельмі і вельмі танны: дарослы - 10 тыс., дзіцячы - 5 тыс.) вы патрапляеце не толькі на выставу "Кватэрнікаў", але яшчэ і ў Музей РСДРП.


Хаця муж пасля наведвання ўбіваўся, што загубілі такі музей, што была яшчэ ў свой час у музеі прадстаўлена і падпольная тыпаграфія (зараз няма) і што больш антуражнасці было ХІХ ст.


Зараз музей, калі нехта не быў, дзеліцца на дзве часткі. Першая - гэта ХІХ-ХХ ст. у Мінску (і стэнды стэнды стэнды, на якіх па апошняй модзе на плёнку выведзены выгляды старога Мінска, партрэты гараджан), відаць для разумення таго часу наведвальнікамі музея. І другая частка музея - гэта непасрэдна ўсё што прысвечана РСДПР. І зноўку ўсё на надрукаваных стэндавых плёнках.




Дакрануцца поўнасцю да гісторыі не атрымалася, але дзецям спадабаліся выгляды пакояў. "Так і хочацца адпачыць у такім" - вынеслі сваё вердыкт.

Comments

( 13 comments — Leave a comment )
facciadipietra
Mar. 26th, 2013 05:26 pm (UTC)
Кружэлкі
Кружэлкі гэтыя з самага канца васьмідзесятых, таму для ўсяго таго пэрыяду гэта нехарактэрная зьява. Нават годзе ў 84-85 я б бадай што ашалеў, купіўшы ў краме Deep Purple.
azarkinm
Mar. 26th, 2013 06:50 pm (UTC)
Re: Кружэлкі
пагаджуся поўнасцю. тут усё ж такі прадстаўлены ўжо 80-я гарбачоўскія гады. Хаця інтэр'ер думаю усё ж такі пачатку 80х
facciadipietra
Mar. 26th, 2013 07:23 pm (UTC)
Re: Кружэлкі
Вось і мне падалася тут нейкая неадпаведнасьць.
svetatarnikova
Mar. 27th, 2013 06:03 am (UTC)
Iнтэр'ер, мэбля, "музычны цэнтр" хутчэй 70-е. Такiя кнiжныя мiнi-шафы з бабулiных 50-х ("этажэркi")i абрус таксама. Фiранкi з пачварнымi ружачкамi?) Хто там жыў?)
Pink Floyd - канец 80х, у мяне такi быў, ёсць.
Усё недакладна, але iдэя вельмi цiкавая.
azarkinm
Mar. 27th, 2013 06:17 am (UTC)
можа калісьці і зробяць музей пераломных 80-90х.. ячшэ крыху мы ўсе пасталеем, і будзем хадзіць па ўспаміны. :-)
pani_haspadynia
Mar. 28th, 2013 09:50 am (UTC)
Асабіста мне кінуўся ў вочы абраз. Для 80-х - рэч не тыповая. А вось фіранкі такія і зараз вісяць у бабулі - тая сінтэтыка не выгарала і ня зношвалася, такі дыван нядаўна выкінула другая мая бабця. І гэта жыхары Мінска. Другія пакоі больш адлюстроўваюць жыццё вёскі. Там слухалі Зыкіну...

Заўвагі пра недастатковы асартымент і стэндавасць трэба стасоўваць з коштам вашага квітка і заробкам работнікаў музея.

З другога боку гэта выстава - ідэя новага супрацоўніка. Чалавек прыйшоўшы на новае месца, праз два тыдні прадставіў вам выставу. Калі б ён пабачыў гэты матэрыял, дык наўрад ці ўзяўся за новую працу. Хаяць усе, а пахваліць або дзякуй сказаць - хамская культура.
azarkinm
Mar. 28th, 2013 04:06 pm (UTC)
У пакоі 80-х абразоў на сценах не было.

Пра кошты разумеем усё. і па шчырасці былі здзіўлены квіткам, што так мала каштуюць.

Наконт дырэктара, спадзяюся, што ён малады і хоча развіваць музей ў еўрапейскім накірунку, калі ты сапраўды прыходзіш у музей каб дакрануцца да гісторыі. Вядома не да ўсіх музеяў гэта тычыцца, мастацкі адназначна адпадае з гэтай катэгорыі. А вось такія музеі, як гэты... можна перапрацаваць на візуалізацыю. Наша насельніцтва ўжо багата пакаталася па замежжы (асабліва маладое), і пабывала ў тамашніх музеях і ўжо адчувае розніцу.

Вы былі ў музеі? Чаму такі напоўп рэальна ішоў туды? Таму што зіма. Таму што хочацца не толькі сядзець дома. Таму што хочацца нешта цікавага. Ну чаму нельга было паставіць нават тыя ж кружэлкі на ціхі гук? ГЭта прыкольна. ГЭта цікава. Чаму не зрабіць вялікі постер з ідэлаў 80-х? З лагатыпамі музея каб людзі здымаліся на фоне постэра?

Чаму ў музеі РСДРП не даць магчымасць людзям па чарзе заходзіць у гэтыя пакоі і пафоткацца хаця бы на маленькім зэдліку ў антуражы таго часу? Нават калі за ўваход у пакой будуць браць тысячу. Чаму не пакласці фуражку і не стварыць паданне што гэта сапраўдная фуражка гарадавога, каб дзіцё магло нацягнуць на сваю макушку? Чаму ў частцы РСДПР не зрабіць у падвале друкарню і не даць магчымасць кожнаму на маленькай паперцы нейкі штампік паставіць і ўсё гэты пры прыглушоным свеце, каб была падпольнасць і таямнічасць?

Усё гэта магчыма. Было б жаданне і ідэі.

І мы заўсёды, калі сыходзім з музея кажам дзякуй. Дзякуй за экспазіцыю.
pani_haspadynia
Mar. 29th, 2013 10:10 am (UTC)
Мілая пані! Вось у замежных музеях вы і сфатаграфавацца можаце і музыку паслухаць. І згодны заплаціць больш за даляр-кошт уваходны.
А у Віцебску ні ў адным музеі Вам не дазволяць фатаграваць экспазіцыю. Верагодна нейкія сакрэты там альбо культурныя каштоўнасці вялікія. У Віцебску ні ў адным музеі. У іншых гарадах - па рознаму. Найлепш у Гродна.
Таму Вашы заўвагі не да дырэктара. А да сістэмы і чыноўнікаў.
Эфектыўным спосабам уздеяння будут допісы ў кніге наведванняў музея. Так і дырэктар зможа патлумачыць свае "сучасныя ідэі" пажаданнямі "народу".
azarkinm
Mar. 29th, 2013 06:54 pm (UTC)
Ну нам жа раўняцца трэба на што, ці на каго? На новыя магчымасці, ці на старыя падыходы ў музейнай справе?

І вы толькі што мне сказалі, што дырэктар новы... зрабіў, пастараўся... а калі я кажу заўвагі вы кажыце што гэта не да дырэктара, а да сістэмы і чыноўнікаў. Зразумела, што шмат у нашай дзяжаве залежыць ад курса краіны і людзей, якія тут кіруюць і гэта ніхто не адмаўляе. Куды прасцей зрабіць усё як рабілася на працягу доўгага часу, і куды цяжэй быць першапраходцам.
pani_haspadynia
Mar. 30th, 2013 08:06 am (UTC)
Дробная заўвага - я не казала, што ён дырэктар. І на выставе не была. Проста гаманілі з сябрам пра яго працу - ведалі, што следам за міністрам пакінуў міністэрства і ён. Туды ён таксама ішоў поўны ідэй .... і ілюзій. Куды ісці, ён разумее добра. Чалавек малады і адукаваны, багата бачыў, любіць краіну. Але паспрабуйце самі піхаць наперад "ваганетку" нашай сістэмы. Гэта цяжкая праца.

Я ведаю чалавека. І ведаю тыя складанасці, якія ўзнікаюць пры працы з чыноўнікамі. Асабіста я спрабавала нешта змяніць у каллектыве педагогаў дашкольнай і школьных установаў. Не як настаўнік. Як арганізатар або менеджэр. Вынік просты - чацвёра маіх дзяцей выхоўваюцца і навучаюцца дома. Не таму, што настаўнікі дрэнныя. Проста змены ў сістэме адбываюццца дужа павольна.

Дарога наша светлая і поўная ідэй.
azarkinm
Mar. 28th, 2013 04:07 pm (UTC)
І, калі ведаеце гэтага маладога дырэктара. Перадайце яму пажаданні простага люда. :-)
pani_haspadynia
Mar. 29th, 2013 09:58 am (UTC)
Без добрых слоў?
azarkinm
Mar. 29th, 2013 06:55 pm (UTC)
З пажаданнямі новых магчымасцяў і новых ідэй, якія здолеюць візуалізаваць музей. А на нешта новае і людзей будзе хадзіць шмат.
( 13 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com