AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (Мінск)

Наведалі з дзецьмі Мастацкую галерэю Савіцкага. Дакладней ішлі паглядзець на тое, што атрымалася пасля рэстаўрацыі ў самым старым будынку Мінска, бо самі творы мы глядзелі, яшчэ калі галерэя выстаўлялася ў Музеі Мінска.


Мастацкая галерэя падзелена фактычна на тры часткі.

У першай размешчана экспазіцыя прысвечаная побыту шляхты канца ХІХ ст.


Прадстаўлены інтэр'еры розных пакояў - кабінет, гасціная ... спальні не заўважылі. :-)


На вітрынах выстаўлен посуд.

Як вам маленечкі салатнік для гарачых кілбасак?



Разная мэбля...




Карацей тут можна па дробязе знайсці ўсё, што магчыма было знайсці вартага для музея.

і атрымалася зборная еўрапейская зборная салянка.

Але ў прынцыпе нам экспазіцыя спадабалася.


У пакояў прасторна і можна разгледзіць ўсё, што тут размешчана.


Гэту печку вастанаўлівалі па рэштках і планах, бо перад рэстаўрацыяй у будынку яе не было.


Муж дарэчы памятае як тут размяшчаўся ваенкамат, бо быў да яго прапісаны.


А я ў сваю чаргу ў 90-я пару разоў бачыла, як выяджалі на аўтобусах прызыўнікі з ўнутранага дворыка.


Другая частка Галерэі, і даволі грунтоўная частка, прысвечана мастаку Міхаілу Савіцкаму (лагічна бо галерэя носіць яго імя :-))).


У адным з пакояў створаны камбінет мастака.


Звярніце ўвагу не сцены, пры рэстаўрацыі была знойдзена старая роспіс сцен. Рэстаратары паспрабавалі яе аднавіць.

як па мне дык вельмі ярка атрымалася.





Вельмі вялікая, прыбудаваная да старога будынку заля, размесціла ў сябе творы мастака, якія прысвечаны ваеннаму перыяду.




Заўсёды ўражвала, што ў нас прымусілі выставіць у музеях тэлівізіі, але па іх паказваюць фільмы ці нейкія міні-фільмы для музеяў, яго ўключаюць толькі тады, калі ты замаўляеш наўмысную экскурсію ці лекцыю. І гэта не нармалёва. Чаму нельга з прыглушоным гукам пастаянна круціць нейкі сюжэт прысвечаны той ці іншай залі?


І трэццяя частка Галерэі - аддадзена пад часовыя выставы. Зараз там працуе вялікая фота выстава "Дакументы і вобразы".


Схадзіце абавязкова. Не пашкадуеце. Фота кранаюць.




Зараз пакуль яшчэ вандраваць цяжкава па Беларусі самы час пахадзіць па музеях горада. :-)


Што мы з задавальненнем і робім.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Музей, Мінск, Часовыя выставы
Subscribe

  • Бурбалкі шампанскага

    З НОВЫМ ГОДАМ, сябры, таварышы, паплечнікі і ўсе тыя, каго я не ведаю, але хто сочыць за нашымі вандроўкамі і чытае мае расповяды. Усе тыя з кім мы…

  • З Калядамі!

    Дарагія сябры віншую ўсіх!

  • Навагоднія клопаты

    Зіма… Новы год… Падарункі… Віншаванні… Кожны год, як толькі праб’е гадзіннік, што нарэшце ён 201...год надыйшоў - тэлефаную блізкім сябрам, сваякам і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments