?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Хутка выходныя, снег яшчэ не сыйшоў, таму працягваем наведваць музеі Мінска.

На гэты раз мы наведалі дзве цудоўныя выставы, якія адчыніліся ў Гістарычным музеі на К.Маркса.



Першая выстава “Два колы” прысвечана гісторыі мота і велатэхнікі ў Беларусі.


У залі на другім паверсе прадстаўлена вялікая колькасць матацыклаў пачынаючы з 1950-х гадоў.


Каля кожнага экспаната размешчана краткая інфармацыя пра мадэль матацыкла.




Так як я не мела матацыклаў у сваім жыцці, панастальгіравала па велікам ,


якія прадстаўлены на выставе ў развешаным выглядзе. :-)


Памятаеце такія налепкі?

Мы засталі якраз такі час, калі было можна гэтыя велікі ўсяляк абплятаць рознымі залентамі, футрай і г.д... было прыкольна.

На такім ніколі ў жыцці не ўмела катацца з-за рамы.


На выставе можна паглядзець і на старыя фатаздымкі, і на іншыя рэчы якія звязаныя з мота-веласіпедным жыццём Беларусі. :-)




Мае мужчыны з захапленнем прачыталі ўсю інфармацыю, паглядзелі ўсе мадэлі і засталіся задаволеныя выставай.

Калі ёсць жаданне, то выставу можна яшчэ наведаць да 14 красавіка.

Другая выстава якая зараз адчынена для наведвання – “Паўстанне 1863-1864 гг”.



Асноўную экспазіцыю якой складаюць гравюры з французскага часопіса “Le Monde illustrè”.


Дарэчы, усе гравюры з прыватнай калекцыі (што вельмі ўражвае і радуе), з фондаў бібліятэк і музея толькі кнігі і касцюм рускага падавіцеля паўстання.


Гісторыкі ды і проста тыя хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны проста абавязаны наведаць гэтую выставу. Яна сапраўды заслугоўвае ўвагі.


Выстава таксама працуе да 14 красавіка. Таму, наведаўшы гістарычны музей зараз, вы патрапіце на дзве цудоўныя выставы.

Раю, раю, раю наведаць музей менавіта на працягу двух тыдняў. Бо пакуль не ведаю, якія вставы плануюцца там далей.

P.S.
І нарэшце гэтай зімой мы зрабілі свайго снегавіка. :-)






Стаіць ён зараз на гары і ўсміхаецца ўсім хто праяджае па прашпекце Пераможцаў каля Вяснянцы. :-)


(наш, той што справа, левы быў зроблены не намі, выпадкова асеў, зруйнаваўся і вастаноўлены намі з небыцця :-)

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Apr. 4th, 2013 07:09 am (UTC)
а сіненькі моцых на 2-й фотцы якога года вы не памятаеце?
azarkinm
Apr. 4th, 2013 07:48 am (UTC)
нажаль не памятаю. а усе шыльды не здымала. у вас яшчэ двое выходных каб заехаць у мінск і паглядзець самаму. :-)
frice
Apr. 4th, 2013 08:02 am (UTC)
гэта сучасны мінскач.
мусіць, яго год назад зрабілі, пад рэтра стыль.
yozas_gubka
Apr. 4th, 2013 08:13 am (UTC)
па-мойму, класна атрымалася, амаль дызельпанк
трэба з'ездзіць паглядзець
frice
Apr. 4th, 2013 08:15 am (UTC)
Згодны)
frice
Apr. 4th, 2013 08:14 am (UTC)
Прыгадался з дзяцінства наконт ММВЗ ))
Падыходзіць малы і кажа: "Пакатай мяне"
Я ў адказ: "Бачыш шыльду? Што азначаюць гэтыя літары?"
Малы: "Ня ведаю"
Я: "Малых Малакасосаў Вазіць забаронена" )))
azarkinm
Apr. 4th, 2013 08:26 am (UTC)
Re: Прыгадался з дзяцінства наконт ММВЗ ))
самі прыдумалі ці падказалі :-) ?
frice
Apr. 4th, 2013 12:45 pm (UTC)
Re: Прыгадался з дзяцінства наконт ММВЗ ))
не буду маніць, запамятаваў))
напэўна, усе на той час уласнікі ровараў ведалі, што азначае ММВЗ ))
azarkinm
Apr. 4th, 2013 03:21 pm (UTC)
Re: Прыгадался з дзяцінства наконт ММВЗ ))
:-) я першы раз чую пра такі выраз.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com