?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Нарэшце вясна, нарэшце снег сыйшоў, нарэшце зямля пачала падсыхаць і можна вандраваць не баючыся не выехаць з дрыгвы на машыне. Пара вандровак надыходзіць:-)!!!!!

Сабрала ўсе свае намаганні і вырашыла напісаць пра леташнюю вандроўку па ДОТах. Расповяд пойдзе пра ДОТы вакол Баранавіч, якія размешчаны каля вёсак Дарава і Тумашы. Як даехаць да горада усім зразумела. :-) па трасе М1. Далей паварочваем на Баранавічы.


Мінаеце Дарава з касцёлам 1938 года, дзе пахаваны род Бохвіцаў.


Самі доты размешчаны паабапал дарогі Баранавічы-Ляхавічы.


№24 (польская фартыфікацыя) камандна-назіральны пункт.










№ 15 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.


Дот знаходзіцца поўнасцю ў разбураным стане.






№9 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Адзіны ДОТ які мы схалтурылі. Сфоткалі яго стоячы каля ДОТа №15.


№10 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Як вы бачыце знаходзіцца каля самай дарогі.


№11 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.










№22 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.






№6 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Асаблівасць гэтага дота ў тым, што тут захаваўся не крануты вандаламі бронекалпак.








Пасля некалькіх вандровак па ДОТах мае мужчыны зразумелі, што ўсю амуніцыю асабліва па восені трэба вазіць з сабой. У тым ліку і гумавыя боты, яны дарэчы патрэбны не толькі восенню, бо шмат якіх ДОТаў затоплены.




Як бачна па мапе, мы наведалі не ўсе ДОТы. Блакітным гэта планы на будучае, проста не так лёгка знайсці іх адразу, а цэлы дзень на ДОТы для мяне гэта занадта, таму прыходзіцца маім мужчынам сціснуўшы зубы падпарадкоўвацца. Хаця вандроўкі па сядзібам ім таксама падабаюцца, але апошнім часам для іх ДОТы ў гэтым спісе на першым месцы.

Што ж вы яшчэ можаце глянуць акрамя ДОТаў у гэтай вандроўцы.

Па першае перад заездам у Баранавічы вам патрапіцца вёска ВЯЛІКАЯ КАЎПЕНІЦА. Злевага боку пабачыце могілкі і пад'яджаем да іх. У цэнтры якіх размешчана скульптура жаўнера І сусветнай вайны. Некалі тут былі могілкі, пакуль мясцовыя не пачалі паверх салдатаў хаваць сваіх памерлых.

Мая вандроўка ў В.Каўпеніцу па спасылцы http://azarkinm.livejournal.com/109359.html

Наглядзеўшыся і нашукаўшыся ДОТаў калі час застанецца то можна яшчэ вам заехаць у ФЛАР'ЯНАВА, якое знаходзіцца амаль побач. Там пасля фартыфікацыйных пабудоў вы здолееце паглядзець на сядзібу пачатка ХХ стагоддзя пабудаваную нашчадкамі вялікага філосафа Фларыяна Бохвіца. Менавіта ад яго імя пайшла і назва вёскі.

Сядзібу шукаем справага боку ад вас.
Па спасылцы можна прачытаць і пра яе http://azarkinm.livejournal.com/107369.html

Такім чынам у гэтай вандроўцы мы паглядзелі 7 дотаў, а засталося яшчэ 9. :-)

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
budgawl
Apr. 27th, 2013 05:51 pm (UTC)
фонарь тяжеловат=)
azarkinm
Apr. 27th, 2013 07:46 pm (UTC)
ну... яны ж маршбрасок не робяць. сама тое для вылазкі.
budgawl
Apr. 27th, 2013 07:56 pm (UTC)
Вы не практикуете закупки в китайских интернет-магазинах? Надо будет написать пару обзоров фонариков=)
azarkinm
Apr. 28th, 2013 09:04 am (UTC)
а вы закупаецеся? о... тады распавядзіце пра яўкі, сайты, паролі, колькі ідзе, ці рэальна так танна... ну і ўсе падаплётныя камяні. абзорны пост сапраўды быў бы цікавы. вось адзенне дарослае я пабаюся заказваць. а нейкія такія рэчы для дома.. чаму б і не.
budgawl
Apr. 28th, 2013 10:19 am (UTC)
Обзорный пост боюсь не осилю красиво написать, если только про отдельные товары и магазины. Могу лично рассказать, а Вы попробуете и потом напишете=))
Выгодно мелкую электронику, например. Одежду тоже можно, особенно если с каким-никаким именем, у них размеры соответствуют. Через пару промашек c размером пойдет дело :-D
azarkinm
Apr. 28th, 2013 12:21 pm (UTC)
а на якіх сайтах глядзіце? і як аплочываеце? колькі часу ідзе?
budgawl
Apr. 28th, 2013 12:26 pm (UTC)
лс)
victogan
Apr. 28th, 2013 06:59 pm (UTC)
У добры час паехалі ні зімой ні летам да ніх не дабрацца
kabierac
Apr. 28th, 2013 07:43 pm (UTC)
azarkinm
Apr. 29th, 2013 04:00 am (UTC)
:-) паглядзела. даволі цікава. Да Флар'янава вядома ўжо не дайшлі. А астатнія доты пакуль не даехалі?
kabierac
Apr. 29th, 2013 06:49 am (UTC)
Сёлета плануем вярнуцца :)
victogan
Apr. 29th, 2013 05:22 am (UTC)
Имел ввиду нормальным образом, а не продираясь по кукурузе + видно их лучше
kabierac
Apr. 29th, 2013 06:47 am (UTC)
Это само собой. Но ощущения были незабываемые)
yozas_gubka
May. 6th, 2013 07:18 pm (UTC)
круцяк:)
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com