AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ФОТААЛЬБОМЫ і іх друк у Мінску (не рэклама, а абмен вопытам)

І так... тое што абяцала ўжо даўно - Давайце паразмаўляем наконт друкаваных фотаальбомаў.

Людзі, якія робяць гэтыя альбомы дзеляцца на дзве часткі: тыя хто робіць іх сам, і тыя хто замаўляе.

Калі вы хочаце зрабіць альбом самастойна.

Зараз паступова ў Беларусі з'яўляюцца фірмы, якія спецыялізуюцца на друку фотаальбомаў.

Першыя від фотаальбома – гэта тыя з якімі вы магчыма сустракаліся ўжо на вяселлях – вялікія, цяжкія з нягнуткімі старонкамі. Яны маюць пластыкавую аснову і асноўныя плюсы такіх альбомаў - гэта трываласць да ўсяго: яго нельга падрапіць, на ім не застаюцца пальцавыя дотыкі, нават кроплі вады пройдуць для такога альбома без наступстваў (вядома заліваць альбом не трэба, я кажу пра мелкія кроплі). Таксама плюсам з'яўляюцца і самі фатаздымкі - якімі фота вы бачыце на кампутары, такімі ж яны будуць і ў альбоме. Мінусы – яны вельмі дарагія, і максімальная колькасць разваротаў залежыць ад памера і тыпа, які вы выбралі. І не трэба забывацца, што, чым больш старонак, тым цяжэй альбом атрымліваецца. Таксама да мінусаў я аднясу і тое, што варыянты друку альбома абмежаваныя ў памеры (знайсці гарызантальны фармата не А4 і не А3 вельмі складана). Асноўным першапачаткоўцам у гэтым накірунку з'яўляецца http://fotodom.by/. Там жа на сайце вы можаце азнаёміцца і з прайсам фірмы. Альбом тут можа пацягнуць і на 200 у.е.


Другі від фотаальбомаў – тыя якія больш нагадваюць кнігі, але таксама крыху адрозніваюцца ад звычайных фотакніг з прыгожымі мясцінамі, якія вы бачыце ў крамах. Плюсы такіх альбомаў у тым, што старонкі ўжо не тоўстыя, ламініраваныя з двух бакоў (дае магчымасць не хвалявацца, што іх парвуць дзеці, выпадкова крэмзануцца алоўкам і зноўку не баяцца кропель вады). На сайтах вытворцаў альбомаў ёсць магчымасць закачаць праграму, дзе вы макетуеце альбом на свой густ, а пасля сваю творчасць друкуеце. Мінусы зноўку колькасць старонак, якія вы друкуеце і фармат. Ва ўсіх фірмах фармат ужо запраграмаваны. І нажаль ён катэгарычны (толькі той, што напісаны на сайце). Гэты варыянт фотаальбома ужо не такі затратны як першы, і яго друк вам абыйдзецца значна танней - ад 20 да 100 у.е.


Трэцці від фотаальбома – ваша сямейная кніга. Тут вы можаце ўжо самі выбіраць - якія ў вас павінны быць старонкі па плотнасці, матавыя ці глянцавыя. Альбом будзе нагадваюць вам кнігу, энцыклапедыю ці альбом як у бабулі-дзядулі. Старонкі могуць парвацца, на іх можна будзе нешта крэмзануць, кніга баіцца вады, т.е. гэта звычайная кніга з усімі плюсамі ды мінусамі.


Ну а зараз перайду непасрэдна да свайго вопыта друку фотаальбомаў.

Я вельмі крытычна стаўлюся да друку і лічу, што, калі ўжо я выдаткоўваю з сямейнага бюджэту такія грошы, то кніга павінна быць нармалёвай, фатаздымкі - рэалістычнымі, і тым больш яна павінна падабацца мне.


Мне падабаюцца вялікія альбомы, дзе можна разгледзіць усе твары, дзе можа быць вялікі сямейны фатаздымак. Я для сябе вырашыла, што мне фармат А4 з параметрамі 21х29,7 см малаваты, а фармат А3 29,7х42 см занадта вялікі. Для сямейных фатасховішчаў я выбрала фармат 24,5х31,5см гарызантальную (для сябе таксама прыкідвала, што падыйдзе і квадратны варыянт, а вось вертыкальныя альбомы мне чамусьці не падабаюцца, хаця іх якраз такі вы здолееце ў залежнасці ад фармата паставіць на палічку).


Самы першы свой альбом я рабіла пра сямейны адпачынак у Кіеве. Спрабавала ўціснуць у колькасць старонак (36), якія я выбрала для сябе, усе-усе фота. Бо глядзела на кошт кнігі і думала, вой... муж заб'е мяне. Першы альбом мне каштаваў 100 даляраў і быў гэта 2008 год. Я лятала на крылах, што нарэшце атрымала яго. А пасля праглядаючы і праглядаючы яго я зразумела, што мне гэтага мала. Што вось тут можна было б зрабіць больш разгорнуты рэпартаж пра Лаўру, а вось тут можна было больш выдзяліць фатаздымкі з Музея ВАВ у Кіеве, і зусім не закранула Андрэеўскі спуск і г.д. Надрукаваўшы адзін альбом, разумееш, што ён у цябе застаецца на заўсёды і перарабліваць свае памылкі ты наўрацці будзеш, а таму трэба не сквапнічаць, і ўсё ж такі, калі робіш, то кошт для сябе крыху адсоўваць на другі план.


Наступным маім крокам быў друк двух сямейных альбомаў з фатаздымкамі шашлыкоў, народзінамі дзяцей, сямейнымі святамі, мінімальнымі ванроўкамі па Мінску ды проста сямейнымі падзеямі. Друкавала адразу два альбома, бо пакуль я займалася макетаваннем старонак, фірма дзе я замаўляла першы альбом і ўсе фатаздымкі падганяла пад іх памеры, перастала друкаваць фотаальбомы. Друкавала ў адным месцы, пераплятала па знаёмству ў іншым. Тут ужо якасць фатаздымкаў мяне задавальняла, бо я папярэдне аб’ездзіла некалькі тыпаграфій і замаўляла пробную старонку, каб зразумець што я атрымаю ў выніку. Калі раней мне першы альбом абыйшоўся ў 100 у.е. 36 старонак, то зараз дзякуючы таму, што я займалася ўсім сама, мне два альбомы па 120 старонак кожны абыйшліся агулам у 100 у.е. Розніца адчувальная.

Трэццім друкам быў альбом пра вандроўкі па Беларусі. Яго рабіла з паралонам у вокладцы і засталася вельмі задаволеная. Не скажу што яна вельмі моцна прыбавіла ў таўшчыні, усёроўна ўсе альбомы ў мяне захоўваюцца ў ляжачым стане, а не стаячым як кнігі. Калі ўжо зрабіць адзіночны заказ на раздрукоўку старонак можна, то вось сабраць кнігу застаецца праблемай.

Паралельна я рабіла маленькія альбомы для сваіх сяброў. І вось зараз, ужо пасля друку альбома вандровак, я рызыкнула браць вялікія заказы.


Так як я друкую альбомы свае асобна, то перастала звяртаць увагу на фірмы, якія прапаноўваюць паслугі па фота-альбомам. Але хачу прайсціся па не каторых сваімі пробнымі друкамі.

1. http://fotto.by/ якасць друку… жадае лепшага. Засталася незадаволеная тым, як атрымалася ўсё ў выніку, менавіта колераперадачай.
2.http://www.karandash.by/fotokniga.html усё ж такі Карандаш гэта хуткі друк і друкаваць там я бы не рызыкнула, ды і фармат у іх толькі А4 ці А3.
3. http://smilebook.by/photobook на той час мне падалося найбольш аптымальным выгляд пробнай старонкі, і калі б зноўку не фармат я бы можа і друкавала ў гэтай фірме альбомы.


Калі вы хочаце зрабіць альбом не патраціўшы свайго часу

Гэта ўсё што было напісана вышэй тычыцца таго, калі вы самі займаецеся альбомам. А калі вы далёкі ад гэтых праграм, калі ў вас няма часу на тое, каб яго рабіць, але вы вельмі хочаце мець фотаальбом, то тады ў вас другі шлях – шлях зварота да дызайнера.


Парада - паглядзіце мінулыя альбомы, пагартайце іх каб зразумець як працуе дызайнер. Агаварыце ўсе пункты каб не было крыўды, што не так атрымалася. Памятайце, што фатаздымкі памерам 500х600 пікселей малыя, мякка кажучы, для фотаальбома (я спадзяюся, што сярод тых хто чытае гэта, няма людзей, якія на сваім фотаапарате ставяць мінімальныя памеры для фатаздымкаў).


Адыход ад тэмы. Я рабіта такі альбом, дзе большасць фатаздымкаў былі мінімальных памераў і гэта быў проста жах для мяне, бо я разумела, што ў выніку атрымаецца не тое, што захоча бачыць чалавек у кнізе, і спрабавала гэта яму данесці, але… мне сказалі рабіць. Мяне вынік кнігі не задаволіў.

Запытвайцеся, ці будзе ўплываць на кошт працы дызайнера колькасць апрацаваных фатаздымкаў. У Карандашы кажуць, што кожны фатаздымак павінен апрацоўвацца, што гадзіна працы дызайнера каштуе столькі, і тое, колькі старонак ён зробіць за гэту гадзіну ім не вядома. Любы адыход ад таго, што вы бачыце ў макеце - гэта дадатковыя грошы.


І памятайце… што за працу дызайнера трэба плаціць.

Хто замаўляе ў мяне.
Замаўляюць сябры, якія ведаюць, што я перагартаю іх поўны архіў і выбяру фатаздымкі і змакетую старонкі так, як будзе прыгожа, а не так, як будзе даражэй. І псіхалагічна часам большасці нам лягчэй, калі нешта робіць твой знаёмы, бо разумееш, што ён зробіць гэта так, як трэба (выраз зрабіць па блату :-) пакінуў адбытак у нашай свядомасці). Сама такая, бо шукаю знаёмых на рамонт аўто, знаёмых на нейкія будаўнічыя працы, знаёмых дактароў.

P.S. Калі вам нехта скажа, што для вырабу свайго сямейнага фотаальбома трэба крутая фотатэхніка...не слухайце. Амаль усе мае фатаздымкі за мінулыя гады былі зроблены звычайным фатаапаратам Canon PawerShot A520.
Tags: Прыватнае, Фота-калаж
Subscribe

  • Бурбалкі шампанскага

    З НОВЫМ ГОДАМ, сябры, таварышы, паплечнікі і ўсе тыя, каго я не ведаю, але хто сочыць за нашымі вандроўкамі і чытае мае расповяды. Усе тыя з кім мы…

  • З Калядамі!

    Дарагія сябры віншую ўсіх!

  • Навагоднія клопаты

    Зіма… Новы год… Падарункі… Віншаванні… Кожны год, як толькі праб’е гадзіннік, што нарэшце ён 201...год надыйшоў - тэлефаную блізкім сябрам, сваякам і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments