AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СМІЛАВІЧЫ (Мінская вобласць)

Непадалёк ад Мінска, усяго ў 25 км, знаходзіцця мястэчка Смілавічы, а там знахозіцца цудоўны палац ХІХ стагоддзя, які належыў слынным радам нашай Бацькаўшыны Ваньковічам ды Манюшка.


Смілавічы вядомы ў нашай гісторыі з 1592 года.За сваю 500-гадовую гісторыю мястэчкам валодалі Бакштанскія, Кежгайлы, Сапегі, Завішы, Агінскія і Манюшкі.

Вялікі ўнёсак ў развіццё Смілавіч зрабіў Міхаіл Казімір Агінскі, які фундаваў будаўніцтва і дзейнасць касцёла св.Вінцэнта, арганізаваў у мястэчку будаўніцтва млыноў. Дарэчы гэта той самы Агінскі які выдаткаваў грошы на будаўніцтва Агінскага канала (вядома названага ў гонар яго:-).

Міхаіл Казімір Агінскі

Звесткі з Вікіпедыі:
Агінскі канал, Дняпроўска-Нёманскі канал, Вялікі Пінскі канал, Порт Агінскага — частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Берасцейскай вобласьці, злучаў раку Ясельду (вадазбор Прыпяці) з ракой Шчарай (вадазбор Нёмана). Даўжыня (з Выганашчанскім возерам) 54 км.

Да Манюшкаў Смілавічы патрапілі ў 1791 годзе, калі шляхціч Станіслаў Манюшка набыў мястэчка ў князя Агінскага. На момант набыцця маёнтка Манюшкам у Смілавічах было 85 двароў (43 хрысціянскіх, 31 яўрэйскі і 13 татарскіх) і пражывала 564 жыхароў. Працавала два вадзяных млына, дзейнічаў кляштар св.Вінцэнта (пры ім працавала школа, якую зачыняць пасля паўстання 1831 года царскія ўлады) і дзве праваслаўныя царквы (св.Георгія і Успення Багародзіцы).

Малюнак Напалеона Орды.

Кляштар быў зруйнаваны ў 1930-я гады.

фота radzima.org

Станіслаў Манюшка (1734-1807 ), род Манюшкаў паходзіць з Падляшша, якім у 1529 годзе належылі маёнткі Манюшка і Сморгаўка. Шляхецкі тытут прадзеду Станіслава надаў сам кароль Рэчы Паспалітай. Станіслаў быў сынам дробнага шляхціца, падчашага бельскага Юзафа Манюшкі. Па прычыне канфлікту з мачахай рана з’ехаў з бацькоўскай хаты, таму ўсяго дамогся сам у жыцці не абапіраючыся на сродкі бацькоў. Працаваў аканомам у Міхаіла Агінскага, у якога ў 1791 годзе і выкупіў Смілавічы.

Але ў гісторыі з набыццём маёнтка ў Смілавічах застаецца шмат белых плямаў, і з цягам часу ўсё больш не зразумела, што тут плёткі, што праўда. Можна знайсці некаторыя сцвярджэнні, што праўдамі і не праўдамі два аканома Агінскага Манюшка і Ашторп атрымалі ад Агінскага значную частку грошай у спадчыну. І падкінуўшы манетку падзялілі паміж сабой два маёнткі з вёскамі. Манюшке дасталіся Смілавічы, а Ашторп атрымаў Дукору, якія знаходзяцца ўсяго ў 8 км адзін ад аднаго. Гэта падзея з’яднала былых аканомаў і да канца свайго жыцця яны сябравалі і пастаянна надведваліся адзін да аднаго ў госьці. Але аканомы былі не настолькі наглыя каб забраць усе грошы прадстаўніка такога вялікага і магутнага роду як Агінскія. Астатнюю частку грошай Міхаіла Агінскага атрымаў яго далёкі сваяк Міхаіл Клеафас Агінскі. Той самы які напісаў паланэз “Развітанне з Радзімай”.

Міхаіл Клеафас Агінскі

Разам са Смілавічамі Манюшка атрымаў яшчэ і Гудавічы, Данілава, Слабаду, Каменку, Залессе, фальваркі Убель, Пуднік ды інш. Пасля Смілавіч род Машюшка рэзка разбагацеў. Станіслаў займаў пасаду суддзі Вайсковага вялікага княства Літоўскага і вылучаўся адукаванасцю і асветай.
У шлюбе з Евай Вайніловіч, дачкой наваградскага ротмістра, меў дзесяць дзяцей – 6 сыноў (Ігната, Дамініка, Юзафа, Чэслава, Казіміра, Аляксандра) і 4 дачок (Клацільду, Міхаліну, Марыянну, Бянігну).

Напалеон Орда

Пасля набыцця маёнтка Станіслаў Манюшка прыклаў усе намаганні каб палепшыць працу ў сваіх уладаннях, мадэрнізаваў і распачаў будаўніцтва новага палаца. Дакладнай даты пачатку будаўніцтва палаца ў гісторыі не захавалася, за аснову бярэцца дата будаўніцтва гаспадарчай пабудовы 1795 год. На малюнку Пешкі можна бачыць першапачатковы выгляд сядзібы, якая існавала яшчэ пры Агінскіх.


Адначасова з будаўніцтвам палаца адбывалася і закладка парка вакол яго. Гістарычны факт, што яшчэ пры жыцці Станіслава Манюшка ў яго Смілавіцкі палац наведваўся і будучы знакаміты кампазітар, пакуль яшчэ малы яго ўнук Станіслаў Манюшка, названы ў гонар дзеда.


Пасля смерці Станіслава Смілавічы пераходзяць да яго сына Казіміра (1795–1836), вядомага дзеяча ХІХ ст., які перабудоўвае бацькоўскі палац і стварае Смілавіцкі батанічны сад з рэдкімі раслінамі. Займаецца селекцыяй, і закладае каля сядзібы пладовы сад з выведзеных сартоў і гадавальнік. А таксама ў мястэчку адчыніў школу для мясцовых дзяцей. Пры Казіміры была сабрана і значная частка бібліятэкі і сямейнага архіва, які працягваюць збіраць і пашыраць пасля яго спадкаемцы.


Казімір за сваё жыццё так і не абзавёўся сям’ёй і дзецьмі, таму пасля яго смерці маёмасць пераходзіць да яго малодшага брата Аляксандра (1790–… ).


Які ў другой палове XIX ст. пачынае будаўніцтва новага палаца на адной васі са старым.



Пасля яго смерці будаўніцтва працягвае яго зяць, Лявон Ваньковіч, які ажаніўся з адзінай дачкой Аляксандра Паўлінай Манюшка. 50-гадовая будаўнічая эпапея была скончана аб’яднаннем двух палацаў у адзін у 1900 годзе. Два стылі, два палацы сталі адным цэлым.


Уваход у новы палац быў размешчаны з супрацьлеглага боку ад старага палаца.


Пакоі старога палаца былі аддадзены пад гасцявыя, тут жа знаходзілася бальная заля з вялікімі прыгожымі люстрамі з крышталю, більярдны пакой.


У новым палацы месціліся пакоі гаспадароў, карцінная галерэя, вялікая бібліятэка (у якой дарэчы захоўваліся старажытныя рукапісы, архівы Агінскіх, Манюшкаў і Ваньковічаў). У карціннай галерэі ганаровае месца займала карціна Вяленція Ваньковіча “Адам Міцкевіч на скале Аю-Даг”, якая зараз знаходзіцца ў Варшаўскім нацыянальным музеі.

А з вокнаў палаца адкрываўся цудоўны від на ўзбярэжжа ракі Волма.

Каля ўезда ў палацавы комплекс была пабудавана вартаўніца з чырвонай цэглы, якая і ў наш час знаходзіцца ў лепшым стане чым палац.

фота з globus.tut.by

У парку вакол палаца паступова на працягу трох пакаленняў уладароў высаджваліся экзатычныя дрэвы. Тут былі і рэдкія хвойныя пароды, і ліпы, і розныя віды клёнаў. Але дзякуючы савецкай уладзе, планіроўка парка была амаль поўнасцю згублена, бо на яе тэрыторыі быў пабудаваны агра каледж, ў парк падсажана шмат дрэваў, што вельмі моцна змяніла канцэпцыю парка.

з кнігі А.Федарука

Уздоўж парка была пабудавана цагляная агароджа, якая яшчэ часткова захавалася на вуліцы Садовай.

фота з globus.tut.by

У сядзібным комплексе да нашых часоў захавалася яшчэ два будынкі,якія быдувалі Манюшкі.
Першы знаходзіцца амаль побач з палацам і выкарыстоўваўся як дом для прыслугі.


Другі знахозіцца значна ніжэй за палац, асаблівасцю гэтага будынка служаць кантрафорс з аднаго боку.

Менавіта гэта першы будынак які пабудаваў Станіслаў Манюшка пасля набыцця Смілавіч у 1795 годзе. Зараз нажаль у яго выгляд жадае быць лепшым. У гонар будоўлі першага будынку ў сваёй новай сядзібе, Станіслаў Манюшка заклаў памятны камень, які тут праляжаў да 2003 года. У 2004 ён камень ужо быў выбіты са сцяны і ляжаў побач, а пасля ўвогуле знік і на дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома.


У 1973 годзе, да новай часткі палаца былі прыбудаваны вестыбюль з гардробам і лесвічная клетка.


Апошнім уладальнікам Смілавіч быў сын Лявона Ваньковіча і Паўліны Манюшка, таксама Лявон (1874-1949), які ў 1897 годзе ажаніўся з Сцефаніяй Броэль-Плятэр, нажаль на гэтым лінія Манюшка-Ваньковічаў, уладароў Смілавічкага палаца абрываецца.
Калі зараз глядзець на тое што засталося ад палаца Манюшка-Ваньковічаў, то якраз такі стары палац знаходзіцца ў больш сумным стане, а новы яшчэ крых бадзёра чакае магчымай рэстаўрацыі.


Падчас Першай і Другой сусветных войн палац не кранулі, нават яшчэ пры знаходжанні тут школы можна было бачыць у некаторых пакояў аўтэнтычны паркет. Калі ўнутраныя часткі можна было яшчэ неяк пабачыць, то знешнія ўпрыгожанні савецкая ўлада вырашыла падрэзаць і замураваць. Так прыгожыя вокны якія злучалі два палацы ў адзін былі перабудаваныя.


У планах вядома лётаюць думкі адрамантаваць сядзібу і зрабіць тут музей сям’і Ваньковічаў ды Манюшка, але пакуль гэта талькі мары. На сённяшні момант будынак належыць Міністэрству сельскай гаспадарцы і харчаванне.

Тут дарэчы бачна вельмі добра, як зараз выглядае злучальная частка двух палацаў.

У мястэчку, якое зараз носіць гордую назву г.п. можна таксама пабачыць царкву св.Герогія

Якая сціпленька выглядвае з-за новага будынку царквы, што будуць рабіць са старым не ведаю.

А таксама ў Смілавічах нарадзіўся Хаім Суцін (1893-1943), французскі мастак-экспрысіяніст, нарадзіўся ў габрэйскай сямі'е і быў 10 дзіцёнкам у сям'е. Бацькі не падтрымлівалі сына ў захапленнем маляваннем, і ў 1907 годзе ён збягае спачатку ў Мінск, а пасля ў Вільню. З 1913 года жыў у Францыі, сябраваў з Маркам Шагалам і Амадэа Мадзельяні. У 1941 годзе, яго бацькі гінуць у Смілавіцкім гета, а сам мастак спрабуе выехаць у ЗША з захопленай Францыі, але не атрымліваецца. Памірае Хаім у 1943 годзе ў Парыжы, пахаваны на могілках Манпарнас.

У 2008 годзе, пры падрымцы ЮНЭСКА створана ў Беларусі першая экспазіцыя "Прастора Хаіма Суціна", яна размешчана ў доме дзіцячай творчасці. А ў 2012 годзе ўпершыню ў Беларусі з'явілася і першая карціна мастака. "Вялікія лугі ў Шартрэ" (1934 ) набыта на аўкцыёне за 400 тыс. даляраў Белгазпромбанкам і выстаўлена ў мастацкім музеі Мінска.

А зараз крыху мапы.

1 - старожка
2 - палац
3 - дом прыслугі
4 - самы стары дом па дакументах
5 - царква

P.S. Не паспяваю намаляваць радавод Манюшкаў, крыху пазней распавяду пра дзяцей Станіслава, хто да Парыжа дайшоў і з якім войскам падчас вайны 1812 года, хто тэатры ствараў і бясплатныя школы для сельскіх дзяцей, а хто падзяліў зямлі сваю паміж сялянамі і браў арэндную плату з іх.. і гэта яшчэ да адмены прыгоннага права. І якая з дачок ажанілася двойчы на родных братах…. ах, так, я пра гэта ўжо ж распавядла ;-) ІГНАЦІЧЫ http://azarkinm.livejournal.com/111827.html
Tags: Агінскі, Бакштанскія, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Ваньковіч, Завіша, Кежгайлы, Манюшка, Мінская вобласць, Сапега, Чэрвенскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 13 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…