AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВЯСНЯНКА. Крыніца (зіма-вясна-лета-восень)

Гэты расповяд я вырашыла не падзяляць па сезонах, бо ўсёроўна частка Вяснянкі пра якую пойдзе зараз расповяд амаль не змяняецца напрацягу года, змяняюцца толькі колеры навокал. Гэты куток мясцовыя называюць проста “Крыніца”. Так што, прагуляемся да крыніцы і з вамі.



Даехаць да месца нашай вандроўкі можна аўтобусамі (1, 91, 44, 136), тралейбусамі (10, 28) прыпынак “вуліца Радужная”; а таксама аўтобусамі (11, 73, 76э, 130, 89э, 151э, 136), але да прыпынка “універмаг Суседзі” і крыху прайсціся пехам.
Калі вы збіраецеся ехаць на аўто, то можна яго пакінуць на паркоўцы каля крамы “Рамонак”.
Мапа частцы Вяснянкі пад кодавай назвай “КРЫНІЦА”.
ФОТА
Жоўтай лініяй пазначана ВЕЛАДАРОГА, блакітнай – ЛЫЖА-РОЛЕРНАЯ ТРАСА.

Увесну траса можа выглядаць вось так –
ФОТА
белы снег і зялёная трава. У залежнасці ад надвор’я снег трымаецца досыць доўга тут, а чаму? Таму што штучна зроблены.


№ 1. Крыніца, дзякуючы якой мясцовыя абарыгены :-) называюць увесь кавалак тэрыторыі гэтай назвай. Раней часцей, а зараз не вельмі часта да крыніцы прыходзяць людзі з бутэлечкамі за святой вадой. Знікненню традыцыі набіраць ваду тут паспрыялі будаўніцтва гатэла і рэзідэнцыі НОК праз дарогу, бо з-за гэтага перасохла вада і крыніца прастаяла сухая тры гады.


Таму можна было бачыць вось такую карціну.

Каардынаты
53.93705° / 27.49466°
53° 56' 13.39'' / 27° 29' 40.80''


№2. Выспачка. Любімае месца фатаграфавання вясельных пар.
ФОТА
А направа ад крыніцы бяжыць маленькі ручай, які пасля далучаецца да Свіслачы.

Каардынаты
53.937161, 27.495019


№ 3. Шлюбны мост. Шмат замкоў пазразалі падчас рэканструкцыі гэтай частцы Вяснянцы. Але маладзёны не камплексуюць, і вешаюць новыя замкі.



Каардынаты
53.93795° / 27.49642°
53° 56' 16.65'' / 27° 29' 47.11''


№4. Калі вы прыехалі на ровары, то тут знойдзеце ўпарадкаваную парковачка. Можна паставіць жалезнага каня і прагуляцца па парку.

№ 5. Мясцовыя называюць гэта “Стоўнхэйджам”. У рэаліі проста вялікія валуны, якія размешчаны па коле. Данная кампазіцыя стваралася яшчэ ў 1990-я, калі толькі пачала засяляцца Вяснянка.




Зімой вы ніпачым не здагадаецеся, што тут размешчаны даволі вялікія валуны…. Ну так, можа каменьчыкі. :-)


Каардынаты
53.937198, 27.498406


№ 6. Елкі. Прыгожыя, вялікія елкі, якія глядзяцца велічна, як вы ўжо зразумелі ў любую пару года.






№ 7. Пагорак з дзьмухаўцамі. Колькі тут год жыву столькі яны квітнеюць. Ну а калі пабалавацца з ракурсам, то можа атрымацца на фота вялікае поле дзьмухаўцоў.


№ 8. Дрыгвіца. Бо магутным словам дрыгва не магу назваць гэта. Калі год даждлівы, то і вада тут стаіць і чарот расце і жабы квакаюць. Вядома можа перасохнуць гэта дрыгвіца, але да першых даждоў. Пасля іх вада зноўку падымаецца і зноўку мінакі могуць пачуць хор жабянят.
ФОТА.



№ 9. Пешаходны пераход. Ён зроблены ў такім зацішным месцы, дзе і машынам та забаронена праяджаць, і гэта дае магчымасць вам здымаць нічога не баючыся на зебры.
ФОТА

№10. Мост для раварыстаў. Зноўку, азіраючыся каб вас не задавілі можна атрымаць прыгожыя фота.
ФОТА

А гэта ўжо фота з маста. Усё хачу зрабіць фоткі з маляваннем і фатаздымкам звышыні… але зноўку, небяспечна, трэба падгадаць час цішыні, бо ўнізе носяцца на роліках спартоўцы.
ФОТА

№ 11. Каштаны. І не проста каштаны, а каштаны з вельмі нізкай кронай. Таму калі хочаце атрымаць фотасесію з каштанавымі свечкамі, то тады вам на Вяснянку.
ФОТА
Каштаны растуць тут уздоўж дарогі, што неймаверна радуе мясцовых дзіцей ўвосень, бо ўсе яны маленькія плюшкіны.

№ 12. А тут знаходзіцца роў выкладзены каменнямі. Таксама досыць цікавая рэч, асабліва для маленькіх дзяцей, з вялікімі дзецьмі пакуль не спрабавала здымацца. :-)
ФОТА

№ 13. Прыступачкі. Вось такія міленькія прыступачкі, дзе можна і пасядзець дзеля фота і прагуляцца бо навокал вялікія бярозы.


№ 14. А гэта любімае месца адпачынку маіх дзяцей ў жніўні… тут столькі сена… што можна што заўгодна з ім рабіць. Думаю мясцовыя дворнікі нам удзячны, бо мае дзеці збіраюць усё сена да аднаго дрэва з наваколля і гуляюцца з ім.




№ 15. Месца зімовай дыслакацыі снегавікоў. Прыедзіце, злепіце, і ўсе будуць бачыць іх кожны дзень, бо гэта самая высокая кропка месца. Мы дарэчы так і зрабілі ў гэтую зімку.




№ 16. Краіна Слімакоў. Тут іх столькі… проста ходзіць і глядзіш, як бы не наступіць на іх.


А яшчэ на Вяснянцы каля крыніцы вельмі шмат старых садоў якія засталіся ад былой вёсцы Крупцы, якая тут знаходзілася. Таму, калі квітнеюць сады (а гэта якраз зараз), тут можна нарабіць прыгожых-прыгожых фота.






№17. Часам сустракаюцца вось такія прыгожыя пераходы на рачулцы.

Пазней зарасце чаротам.

А ўвосень, тут шмат жоўтага лісця.


P.S. У чарговы раз папярэджваю, я не прафісійны фатограф і сваімі здымкамі не прэтэндую на ніякую мастацкую каштоўнасць. Яны выкарыстаны толькі для таго, каб паказаць вам, што дзе размешчана.

Леспаркавая зона "Дразды" (зіма) http://azarkinm.livejournal.com/114239.html
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments