AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Помнік "Тры крыжы" і група ДОТаў "Крэпасць" (Брэсцкая вобласць)

Да гэтага помніка мы спрабавалі даехаць два разы, і толькі на трэцці раз атрымалася зрабіць. Першыя разы перашкодзіла надвор'е, а дакладней неаб'язныя лужы на шляху для машыны. Але, калі вы рушыце туды пехам, то дабрацца можна ў любое надвор'е. Сонца на небе ўсё ж такі пажадана для добрага настрою.


І так, як дабрацца. Лепшы шлях гэта даехаць да Арабаўшчыны, завярнуць перад вёскай направа (калі вы едзіце з боку Баранавіч) і спрабаваць даехаць да канца леса, дзе дарога сама вас вывядзе да крыжоў.


Не чакайце, што помнік вы пабачыце здалёк. Ён моцна схаваўся ў дрэвах, хаця і стаіць каля самай лясной дарогі.


З'яўленне тут помніка адносіцца да 1920-30-х гадоў. Але так дакладна ў гісторыі і не вызначана, хто ж пабудаваў гэты помнік. І таму віной - адсутнасць надпісаў (дакладней, яны не захаваліся),па якіх можна было б помнік апазнаць. Хаця надпісы відавочна былі.


Няма надпіса, намя доказаў, хто будаваў. Таму на прасторах нэта ідуць пастаянныя спрэчкі каму ж належыць яго будаўніцтва.


Версія 1. Помнік будавалі палякі ў гонар трох паходаў палякаў на ўсход. У некаторых крынічах яны прыводзяць нават дакладны тэкст які быў на мануменце “У гонар трох паходаў палякаў і вызваленне Каменданта”. Тры паходы – першы гэта 1604 год і паход на Маскоўскую дзяржаву; другі паход – вайна 1812 года ў войску Напалеона, трэцці – вайна 1919-20-х гадоў. Яшчэ адным козырам у гэтай версіі іграе і тое, што ў лесе знаходзяцца польскія ДОТы з надпісамі на польскай мове (аб іх ніжэй). Што тычыцца надпіса пра вызваленне Каменданта, то таксама існуе паданне нічым не абгрунтаванае, што ў гэтым мясцінах амаль патрапіў у палон да бальшавікоў сам Юзаф Пілсудскі, але мясцовы жыхар жыд Ліскевіч пераапрануў яго ў халат жонкі і загадаў даіць карову, а пасля вывеў да абарончых збудаванняў палякаў. А на грошы якія яму пакінуў Пілсуцкі з падзякай за вызваленне ён пабудаваў паравы млын.


Версія 2. Помнік будавалі немцы ў гады Першай сусветнай вайны, бо арол больш нагадвае нямецкага арла чым польскага. Капальнікі на форумах распавядаюць, што каля тых жа ДОТаў знаходзяць толькі нямецкія гільзы Першай сусветнай.


Версія 3. Помнік будавалі палякі па замове немцаў ды на нямецкія грошы. Будоўля адбывалася ў часы, калі Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы, т.е. 1930-я.


На помніке спераду можна заўважыць адбіткі двух мячоў. Злевага боку адметкі ад былога надпісу. Хаця пры поўным прыгляданні і пры сонечным свеце, складваецца ўражанне, што некаторыя літары можна ўзгадаць. Але відавочнай карціны пра надпіс усёроўна ў вас не складзецца.

Палякі таксама кажуць, што на галаве арла яшчэ знаходзілася карона.

Калі вы будзеце рушыць далей ад помніка па дарозе, то з левага боку можаце пабачыць вялікія камяні з бетону. Заварочваем у лес і вы каля ДОТаў абарончай групы “Крэпасць”. На сайце http://www.fortressby.com/ я знайшла вось такую схему гэтага ўнікальнага ДОТа. Ён складаецца з трох дотаў злучаных пераходамі.




Першы ДОТ, на які вы трапіце, гэта цэнтральны з надпісам на польскай мове – “Крэпасцю будзе нам кожны ганак” (Twierdza nam bedzie kazdy prog).







Каардынаты:
53.25181° / 26.07980°
53° 15' 06.54'' / 26° 04' 47.28''


На момант нашага наведвання, тунэль паміж гэтым ДОТам і наступным быў крыху падтоплены, таму там здолелі прайсці толькі нашыя мужчыны ў гумавых ботах.


Другі ДОТ больш сухі і ўжо ад яго да трэццяма ДОТа мы прайшлі па тунэлю.


Тут тунэль ужо сухі, але і даволі высока засыпаны зямлёй, таму трэба нагінацца.



Каардынаты:
53.25188° / 26.07965°
53° 15' 06.79'' / 26° 04' 46.77''


Трэцці ДОТ таксама як і пешыя два захаваны ў добрым стане.







Каардынаты:
3.25199° / 26.07947°
53° 15' 07.17'' / 26° 04' 46.12''


Побач з гэтымі ДОТамі, калі прайсці крыху далей ад трэццяга збудавання, то можна знайсці поўнасцю разбураны ДОТ. Відаць яго асколкі і паслужаць арыенцірам каля леса.




Ну і апошні пяты ДОТ, таксама знаходзіцца побач.


У нэце я знайшла інфармацыю пра яшчэ адзін ДОТ з польскім надпісам, які варта шукаць ўжо за спіной арла на адлегласці дзесьці каля 500 метраў ад яго. На ім зроблена надпіс “Няхай жыве Польшча” (Niech zyje Polska).

Маім мужчынам вельмі спадабалася тут, і штосьці мне падказвае, што яны збяруцца шукаць і гэты ДОТ.


Таксама ў ляску за спіной арла знаходзяцца яшчэ 2 ДОТа, якія можна заўважыць з дарогі з Арабаўшчыны.

Першы ДОТ.






Другі ДОТ.
Мы нажаль бачылі толькі з дарогі.. відаць ужо наступным разам дабярэмся.




Ну а калі вас гісторыя ваенных фартыфікацый не цікавіць, то вы можаце наведацца толькі да помніка "Тры крыжы" падчас вандроўкі па Баранавіцкаму раёну, якія я апісвала тут http://azarkinm.livejournal.com/103912.html
Tags: Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, ДОТы
Subscribe

  • Чароўны Нясвіж

    Станаўлюся прыхільніцай апошніх прац рэжысёра Аляксея Раковіча. NIASVIZH. The Residence of The Radzivils - lyrical version [НЯСВІЖ - лірычная…

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Безумцы, Mad Men

    Апошнія часы знайшлі для сябе новы серыял "Вар'яты" (Безумцы, Mad Men, ЗША, 2007-...). Пачынаецца серыял з перыяда канца 50-х гадоў у ЗША. І…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments

  • Чароўны Нясвіж

    Станаўлюся прыхільніцай апошніх прац рэжысёра Аляксея Раковіча. NIASVIZH. The Residence of The Radzivils - lyrical version [НЯСВІЖ - лірычная…

  • БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ

    Толькі сёння патрапіла на цудоўную серыю - ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СТРАЎНІ, якая складаецца з чатырох фільмаў. Фільм першы. Мясныя прысмакі.…

  • Безумцы, Mad Men

    Апошнія часы знайшлі для сябе новы серыял "Вар'яты" (Безумцы, Mad Men, ЗША, 2007-...). Пачынаецца серыял з перыяда канца 50-х гадоў у ЗША. І…