AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СНОЎ (Мінская вобласць)

Вядомы з ХVІ ст. Сноў належыў Радзівілам, Гарабурдам, а з 1639 года Рдултоўскім. Найбольшых зямельных павялічэнняў род Рдултоўскіх дамогся пры Яне Рдултоўскім, мінскі скарбнік, навагрудскм земскім суддзя, навагрудскі каштэлян, які паступова займае пералічаныя пасады і атрымлівае землі. Яго сын, Антоні Юрый, працягнуў павялічэнне зямель Рдултоўскіх і ў сям’ю прынёс яшчэ Сваятычы, Адахаўшчыну, Савейкі і Ястрэмбель. Менавіта Антоні распачаў будаўніцтва палаца ў Снове, а яго сын Ян Крыштаф завяршыў. Зараз палац цалкам можна пабачыць толькі з самалёта, такі ён вялікі.


Пры Яне Крыштафе, Сноўскі палац наведаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі ў 1785 годзе.
Вось маленькая занатоўкая, якая засталася з каралеўскага прыёму: “Мы ўбачылі там мураваны зручны дом з разнастайнымі памяшканнямі. Ля ўваходу караля сустрэлі гаспадары дома і некаторыя жыхары ваяводства. Караля правялі ў раскошныя апартаменты, і хутка пачаўся абед, пасля якога прыбылі ваявода віленскі, падкаморый літоўскі і некалькі дзясяткаў іншых чыноўнікаў з розных ваяводстваў і паветаў, каб выказаць каралю належную павагу. Манарх, прывітаўшы прыбыўшых, каля гадзіны размаўляў з гаспадарамі і гасцямі палаца, потым гуляў з усёй кампаніяй па садзе…”

фота з www.globus.tut.by

Сноўскі палац – гэта адзіны з прыгожых і добра захаваўшыхся палацаў нашай краіны. Пры жаданні, вядома, яго можна адрэстараваць і зрабіць яшчэ адным месцам куды пацягнуцца турысты. Палац створаны быў на адкрытай пляцоўцы каля ракі Сноўка.


І вызначаецца нават зараз сваёй даўжынёй – 140 м, у якім размяшчалася 100 пакояў.

(дзякуй yozas_gubka за гэты фатаздымак)

Цэнтральная частка палаца двухпавярховая, а бакавыя крылы аднапавярховыя. На першым паверце цэнтральнай часткі палаца размяшчаліся залі, гасцявыя пакоі, кабінеты. Плошча параднай залі для прыёмаў была больш за 100 кв.м. У залях меліся нішы дзе стаялі цудоўныя мармуровыя скульптуры прывезеныя з Еўропы. Раскошай выдзялялася толькі парадная заля, усе астатнія пакоі былі дэкарыраваны вельмі сціпла, але досыць густоўна. У бакавых аднапавярховых частках палаца размяшчаліся жылыя памяшканні.

Вакол палаца быў разбіты цудоўны парк. З вадападамі, міні-азёрамі, патаемнымі закуткамі і прыгожымі клумбамі. Госці Рдултоўскіх былі ў захапленні ад планіроўкі парка і рэдкіх раслін якія тут былі.

Фармаванне сядзібы ў Снове вялося пры нашчадках Яна Крыштафа – Казімірам Рдултоўскім (1785–1855). З ранняга дзяцінства жыў і вучыўся ў Англіі, у Оксфардзе атрымаў званне доктара філасофіі. Ажаніўся на сваёй сястрэ Тэрэзе, дачцы бацькі ад другога шлюбу, папярэдне аплаціўшы вялікія грошы Ватыкану за дазвол на такі шлюб. На здзіўленне асяродка шлюб быў вельмі шчаслівым. Казімір і Тэрэза мелі тваіх дзяцей. У 1811 годзе Казімір абіраецца павятовым наваградскім маршалкам і канчаткова асядае ў Снове, дзе стварае цудоўную рэзідэнцыю з зімовым садам, галерэяй, вялікай бальнай заляй. Тут ён прымаў Іероніма, брата імператара Напалеона Банапарта.


Яго старэйшы сын Канстранцін, маршалак Слуцкага павета, скончыў Сарбону, захапляўся літаратурай і паэзіяй. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, сустракаўся з Пушкіным. Пераклаў на ангельскую мову лірычныя творы Міцкевіча “Крымскія санэты”, урывак паэмы “Конрад Валенрод”. Аналізуючы пераклад Рдултоўскага сам Міцкевіч назваў Канстанціна “ліхім” паэтам :-).


Пасля смерці Казіміра Сноў атрымаў у спадчыну яго малодшы сын Еўстафій, які нажаль больш чым палац любіў азартныя гульні, добрую кампанію і ежу. Кажуць, што і палац Сноўскі ён проста прайграў у карты Абуховічу. Палац ў Савейках прадаў, а для сям'і здолеў захаваць толькі пару фальварткі Чэрніхаа і Адахаўшчына, з некалі вялікіх маёнткаў бацькоў. Рдултоўскія жылі ў іх пакуль не эмігравалі ў Еўропу пасля 1939 года.


У 1854 годзе Сноў перайшоў да барона Густава Гартынга, старэйшага сына Мартына Гартынга, галандца прынятага на службу Расійскай арміі ў 1803 годзе. Густаў у адрозненні ад прарасійскага свайго брата Канстанціна Гартынга, вылучаўся лаяльнасцю да ВКЛ. Палюбіў гэту краіну і яго дзеці лічылі яе сваёй Радзімай.


У палацы некаторы час жылі новыя гаспадары, але ў хуткім часе пачалі будаваць і свой дом, які адрозніваўся больш сціплымі памерамі.


Побач з новай сядзібай Густава Гартынга размяшчалася пабудаваная Казімірам Рдултоўскім Козьедзям’янаўская царква.


Палац атрымаўся невялікі, але добра падрыхтаваны для жылля. Стары палац выкарыстоўваўся для прыёмаў, але большы час пуставаў.


Сноўскай ветві Гартынгаў пашансціла крыху болей чым Дукорскім. (аб Дукоры распавядалася тут - http://azarkinm.livejournal.com/121471.html) Дукора пасля Рыжскага міра адыйшла да Саветаў і ўладары ў 1918 годзе былі вымушаны эміграваць. Размесціліся ў асноўным у Францыі.

Дукора

Сноўскі палац працягваў сваё жыццё, хаця ўжо больш сціплае чым раней. У 20-я гады Гартынгі з-за пагоршанага фінансавага стана сям’і пасля рэвалюцыі, з апошніх грошай робяць рамонт палаца і прадаюць польскаму ўраду. Які прыстасоўвае яго пад канцэлярыю і жыллё афіцэраў польскага корпуса аховы мяжы. Таксама ў частцы палаца было размешчана казіно для вайскоўцаў.


Жыццё Гартынгаў у маёнтку працягвалася да 1939 года. У 1939 годзе Заходняя Беларусь далучаецца да СССР і НКУС арыштоўвае Марцэля Гартынга, сям’я якога таксама жыла ў Сноўскім палацы. На наступны дзень пасля арышта мужа, Станіславе Гартынг разам з двума дзецьмі Ежы і Марыяй дзякуючы сваім сялянам, хаваючыся, выяджае ў Варшаву.


А Марцэля ў 1940 годзе растрэльваюць у Катыні пад Смаленскам. Сярод зніклых у гэтыя перадваенныя часы значыцца і Рэнэ Гартынг. Былі звесткі, што яго таксама захапіў НКУС і растраляў у 1939 годзе. Зірніце на мірныя фатаздымкі сям’і. У ваенных формах Рэнэ і Марцэль Гартынгі.

Для параўнання сучаснае фота палаца... як бачна Саветы прыбралі ўсе архітэктурныя "ізлішества".

У 1950-я гады, дом Гартынгаў выкарыстоўваўся канторай саўгаса “Горны Сноў”. Пасля ў 70-я ў будынку размяшчалася сноўская лякарня. Зараз будынак нікім не заняты.

А вялікі палац Рдултоўскіх у 2006 годзе пераходзіць на баланс КДБ. Зараз тут санаторы для супрацоўнікаў КДБ і МУС. І ўваход да палаца зачынены, таму ўсе фатаздымкі ўзяты з інтэрнэта ці з сайта www.globus.tut.by

У Снове знаходзіцца яшчэ адзін помнік архітэктуры - Касцёл Святога Яна Хрысціцеля.


Быў пабудаваны ў 1760 годзе на сродкі ўладара Сноўскага палаца Яна Хрысціяна Рдултоўскага. Яго не мінаваў лёс які нападкаў касцёлы пасля паўстання Каліноўскага і ў 1866 годзе быў аддадзены праваслаўным. З 1866 па 1921 – Спаса-Прэабражэнская царква.


Аднавіў дзейнасць сваю як касцёл у 1921 годзе… але ў гады Другой сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны і знаходзіўся у паўзруйнаваным стане. Ужо не другое, а трэццяе жыццё касцёл атрымаў у 1991 годзе, калі быў перададзены вернікам, адрэстаўраваны і дзейнічае як касцёл.

Вось такі ён, прыгожы Сноўкі палац Рдултоўскіх ды Гартынгаў...

малюнак Напалеона Орды.

Радавод Гартынгаў

А зараз мапа. Дзе, што шукаць у Снове.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарабурда, Гартынг, Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Радзівіл, Рдултоўскі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 27 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…