?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Сучасная вёска Стайкі (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) насіла раней назву Зарас і вядома ў гісторыі з XVI ст. Турыстаў вёска зацікавіць у ХХІ стагоддзі палацам Лашкевічаў.


Першыя ўзгадкі вёскі звязаныя з прадстаўнікамі татарскага княжацкага роду Гусэйн Малікбашам. Пасля Стайкі становяцца ўласнасцю Валовічаў, Лопацей.


У 1787 годзе маёнтак з землямі набывае Тамаш Здань Пушкін (род якога пражываў на тэрыторыі Беларусі з 1514 года), да гэтай жа галіны роду адносіцца і вядомы паэт Расіі А.С. Пушкін! Адзін мой знаёмы калі даведаўся пра гэты факт крычаў “Няверу! Нічога святога няма! Ужо беларусы і Пушкіна сабе прыпісваюць!” :-) Прыпісваць не збіраюся, але факт застаецца фактам – продкі Пушкіна жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.


У вытокаў рода стаў баярын Здань Пушкін, дваранін Мсціслаўскага ваяводства. Пушкіны пастаянна жылі ў Стайках. Хрышчэнне ўсіх дзяцей адбывалася ў Крошынскім касцёле, які да нашых дзён не захаваўся.


А ўладанні ў Скайках пераходзілі ў Пушкіных па радавому прынцыпу ад бацькі да сына, і так працягвалася нязменна да 1876 года. Апошнім уладаром Стаек з роду Пушкіных быў Тамаш Калікст Рафалавіч Пушкін, пасля яго палац значыцца як уладанне Лашкевічаў (таксама старажытнага беларускага рода, прашчур якога па прывілею Жыгімонта Аўгуста атрымаў зямлю ў Чычэрскім старастве).


Пры Пушкіных закладваецца парк вакол палаца, а Лашкевічы працягнулі гэтую працу. На месцы былога палаца Лашкевічы на пачатку ХХ стагоддзя пабудавалі новы палац, які ўвесь час ласказа называўся “замачак”. Ад старых уладанняў Пушкіных нам засталіся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы.


Новыя ўладары акрамя сядзібнага дома (ён жа палац), пабудавалі сыраварню, ляднік, жылыя флігелі, цагельны завод і гаспадарчы двор, а таксама ўпарадкавалі стары парк і заклалі новы.






Палац быў пабудаваны прамавугольны двухпавярховы. Над уваходам у кладцы размешчана выява кілішка.


Першапачаткова тут яшчэ была прыбудавана і драўляная тэраса.


Зараз як бачым палац знаходзіцца вельмі ў занядбаным стане.


Пакуль трымаецца яшчэ вежа, але калі не будзе нешта зроблена і яна пачне руйнавацца.




Уладар Стаек, Іосіф Лашкевіч, у 1900 годзе звярнуўся ў мінскае губерскае праўленне з просьбай дазволіць яму будаўніцтва на сваіх землях вінакураннага завода (відаць кілішак над уваходам у палац, менавіта гэта і атаясамлівае ў арнаменце) і атрымаў станоўчы вынік.


З 1911 годзе маёнтак пераходзіць да Адольфа Іосіфавіча Лашкевіча, сябра Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1914 года належыць Наталле Грыцыанаўне. Вось і ўсе звесткі якія можна знайсці пра ўладароў палаца.




Пасля другой сусветнай вайны тут была размешчана школа. Пасля перасялення школы ў новы будынак паступова палац руйнуецца і прыходзіць у занядбаны стан. Яшчэ ў 1990-я гады можна было пахадзіць унутры палаца, зараз ён у аварыйным, вельмі аварыйным стане.




Ледзьве не апошнюю кропку ў лёсе Стайкаўскай сядзібы паставіла Брэсцкая архітэктурная камісія, якая не палічыла патрэбным уключаць яго у спіс архітэктурнай спадчыны і пакінула яго руйнавацца далей. На дадзены момант палац знаходзіцца на рахунку раённага аддзялення адукацыі. А таксама ўключаны ў спіс магчымых будынкаў для продажу. Але мясцовыя чыноўнікі кажуць, што ніякіх перспектыў для палаца не бачаць.


Ззаду палаца на дадзены момант размешчаны машынны двор, а ветлівыя жыхары запыталіся ў нас падчас вандроўкі, ці не хацім мы набыць гэты палац. :-)


А палац вядома шкада.

Comments

( 24 comments — Leave a comment )
victogan
Jun. 26th, 2013 11:05 am (UTC)
Так, вельмі шкада...
ziemlarob
Jun. 26th, 2013 07:01 pm (UTC)
Унь Сапегаў палац у Ружанах нашто шэдэўр! Дык за 20 гадоў далі рады адно браму адрэстаўраваць. А вы кажаце Стайкі! А коль такіх Стайкаў па ўсёй Беларусі! Няма грошай! Пільная патрэба лядовыя палацы будаваць! Ды што казаць...
azarkinm
Jun. 26th, 2013 07:51 pm (UTC)
я ж і кажу,гэта наш суцэльны боль. але ў спіс ахоўваючых дзяржавай помнікаў можна ж было ўключыць.
miraslau
Jul. 16th, 2015 05:47 pm (UTC)
Ня згодны з вамі для гэтага ёсьць як мінімум тры прычыны

раз) Спіс гістарычна-культурнай спадчыны скарачаюць на 70%. Які сэнс уносіць штосьці, што хутка адтуль можа выляцець.

два) Гэты аб'ект знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад найвялікшай артэрыі Беларусі. Суадносна прызначэньняў у гэтага аб'екта не так шмат. Любы інвестар не дадумаецца псаваць выгляд гэтага будынка, а толькі па максімуму будзе выкарыстоўваць яго прывабнасьць сярод кліентаў.

тры) Ахова Мін.Культам не надта эфектыўная. Акрамя перакладваньня паперак нічога станоўчага будынку яна не прыносіць.
azarkinm
Jul. 16th, 2015 06:42 pm (UTC)
Тое, што ўстанова якая павінна бараніць помнікі існуе для галачкі аб гэтым ведаюць усе. Міністэрству культуры прасцей аднаўляць з нуля, чым рэстаўраваць. Часам шыльда не спыніць руйнаванне, але часам можа паўплываць на захаванне. Усё залежыць ад людзей на месцах, ад адміністрацыі раёна ды і самога калгаса, якому належыць гістарычны аб'ект.

Але ў спіс уключаць абавязкова трэба такія будынкі.
miraslau
Jun. 28th, 2016 05:46 am (UTC)
Сядзіба, як аказалася, ўжо два гады як прадана і належыць новым гаспадарам.
azarkinm
Jun. 28th, 2016 01:22 pm (UTC)
Дзякуй, што распавялі. А яны заняліся рэканструкцыяй?
miraslau
Jun. 30th, 2016 05:32 am (UTC)
Пад'ехалі мы туды ноччу, таму ніякіх прызнакаў рэстаўрацыйных работ у вочы не кідалася. Вакол будынкаў плот (драўляныя колышкі і сетка-рабіца), падаецца трава выкашвалася ў гэтым годзе. Больш ніякіх прыкметаў не заўважылі.
azarkinm
Jun. 30th, 2016 06:22 am (UTC)
А чаго вы ноччу па помнікам архітэктурным катаецеся? )))
elgatomarinero7
Mar. 22nd, 2018 06:06 am (UTC)
Быў мінулым летам там - як стаяла, так і стаіць (ну, як стаіць, развальваецца патроху), ніякай рэканструкцыі і блізка не было, нежаль :(

Edited at 2018-03-22 06:07 am (UTC)
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 06:46 am (UTC)
А казалі што нібыта прадалі іх. Шкада. Прыгожы будынак.
elgatomarinero7
Mar. 22nd, 2018 06:54 am (UTC)
Мо і прадалі. Палац у Паланечцы таксама прадавалі, а потым зноў вярталі, бо ўладальнік новы так нічога там і не зрабіў (а дакладней, аўкыён там быў выйграны, але фірма ні інвестара на рэстаўрацыю не знайшла, ні за сам аб'ект у выніку не заплаціла). А ў Грозаве (пад Слуцкам) з палаца пачалі рабіць нейкія салігарчукі нейкі ці то санаторый, ці то лагер, нават калоны на ўваходзе зрабілі - а потым уся праца стала, ужо некалькі год нічога не робіцца. І колькі такіх момантаў, напэўна, па ўсёй Беларусі...
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 08:01 am (UTC)
Таму што дзяржава заганяе гэтых інвестараў у вельмі не выгодныя ўмовы. І людзі набываюць і думаюць, што на гэтым усё скончыцца. А гэта толькі пачатак хаджэння ў пекла.
artem_ablozhei
Jun. 26th, 2013 07:54 pm (UTC)
быў здзіўлены, калі на будынку не знайшоў шыльды "гісторыка-культурная каштоўнасць"
azarkinm
Jun. 27th, 2013 04:32 am (UTC)
я ўжо ехала і ведала, што не ў спісе палац, таму нават і не шукала шыльду.
livejournal
Jul. 27th, 2013 06:00 am (UTC)
Блогерский путеводитель по Республике Беларусь
User loginov_lip referenced to your post from Блогерский путеводитель по Республике Беларусь saying: [...] Стайки [...]
livejournal
Jul. 27th, 2013 08:14 am (UTC)
Блогерский путеводитель по Республике Беларусь
User xan_13 referenced to your post from Блогерский путеводитель по Республике Беларусь saying: [...] Стайки [...]
livejournal
Jul. 29th, 2013 05:42 am (UTC)
Блогерский путеводитель по Республике Беларусь
User udarniktruda referenced to your post from Блогерский путеводитель по Республике Беларусь saying: [...] Стайки [...]
livejournal
May. 2nd, 2014 04:22 pm (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
livejournal
May. 2nd, 2014 08:10 pm (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
livejournal
May. 3rd, 2014 10:47 am (UTC)
Блогерский путеводитель по республике Беларусь: расши
livejournal
Feb. 12th, 2015 04:35 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
ramonacby
Feb. 12th, 2015 07:25 am (UTC)
вельмi прыгожая цагляная кладка
azarkinm
Feb. 12th, 2015 08:03 am (UTC)
І вельмі прыгожы маёнтак, каб аднавіць ды ўпарадкаваць навокал тэрыторыю, быў бы на мапе Беларусі. Надзіва, але ён нават не занесены ў спіс гістарычных помнікаў.
( 24 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com