AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

3 ліпеня

3 ліпеня, калі адбываецца парад у Мінску мы абавязкова ідзем яго глядзець. Мае мужчыны кожны год глядзяць на тэхніку, якая хутка праносіцца па вуліцы і ад грохату якой нават і ў мяне захоплівае дух. Мы ніколі не глядзім сам парад, мы прыходзім глядзець ваенную тэхніку. Мужчыны ёсць мужчыны, яны абмяркоўваюць што на якую адлегласць страляе, як называецца і гд. А мы з Веранікай проста назіраем. Судзячы па массаваму сыходу людзей з парада пасля праезда тэхнікі, такіх у нашым горадзе большасць.



У нас часта пытаюцца- дзе ж стаць, каб было бачна тэхніка. Мы стаім дзесьці ў раёне дома №76 ці 78 па Машэрава. Некаторыя стаяць наадварот з боку пачатка Машэрава, калі тэхніка толькі збіраецца паехаць на парад.


З гэтага боку вуліцы дзеці стаяць амаль каля дарогі і бачаць танкі, не праз натоўп гледачоў, якіх назбірываецца на супрацьлеглым баку вельмі шмат. А яшчэ, з гэтага боку вуліцы праходзяць салдаты. Кожны год, яны ідуць па рознам - рускія заўсёды не глядзяць у вочы, а калі і глядзяць то з нейкай асцярогай; горда ідуць афіцэры ў белых пальчатках размаўляючы па мабільнікам; з усмешкай на твары праходзяць салдаты апранутыя ў форму Другой сусветнай і кожны год радуюць дэсантнікі - ідуць у ногу ды яшчэ і песні спяваюць. :-)


Далей, традыцыйна маршрут нашай вандроўкі пракладваецца ў парк Перамогі, дзе можна набыць сёе тое з рамесляных вырабаў, з'есці булку ды проста прайсціся каля фантанаў.


Але не ў гэтым годзе... калі яшчэ прычапіліся да Веранікінага напою халоднай гарбаты, то яе можна выкінуць, але калі мне забаранілі праходзіць кардон бо ў мяне аб'ектыў болей за 4 см... гэта быў прыкол. І такіх людзей з дзецьмі і добрымі фатаапаратамі было шмат. А вось пытанне зараз тым хто чытае маю стужку... Можа скажыце ў чым прыкол з фатаапаратамі? Ладна калі забараняюць на парадзе здымаць прэпадобнага і святога Лу. Але калі з фотаапаратам не магчыма прайсці ў парк... гэта здзіўляе.




P.S. А напярэдадні 2 ліпеня каля працы назірала карціну, як пару маладых хлапцоў каля Акадэміі навук і Дому друку на чырвонае святло спачатку ў адкрытыя фоткі падкідвалі да кіроўцам аўто 1 ды 2 палацы сцяжкі чырвона зялёны і... рускія. Некаторыя кіроўцаў гэтыя сцяжкі выкінулі назад на дарогу. Хлопцы падымалі іх і проста беглі да іншай машыны, на гэты раз прапаноўваючы, а не падкідваючы.
Tags: Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 28 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…