AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Вандроўкі па Беларусі

Добры дзень, гэта пост знаёмства. Мяне завуць Марына, і я з сям'ёй вандрую па Беларусі. У маім ЖЖ вы знойдзеце вандроўкі па Беларусі, расповяды пра цікавыя гістарычныя постаці і сапраўдных герояў Бацькаўшчыны, пра помнікі, касцёлы, цэрквы, палацы і вельмі шмат пра маёнткі маёй краіны. Не здарма ж яе раней называлі “краіна замкаў”. У нас ёсць, што паглядзець, ёсць куды схадзіць, толькі трэба ведаць і адчуваць гісторыю.

Буду рада, калі з маіх артыкулаў вы даведаецеся нешта новае пра гісторыю мясцінаў Беларусі. Вандруйце! У краіне шмат чаго цікавага можна паглядзець! Не ўсе помнікі ў добрым стане, але я аптымістка, і спадзяюся на лепшы іх лёс.

Час ад часу я раблю вандроўныя маршруты таму… заходзьце у тэг “маршрутызацыя” можа ён дапаможа вам выбраць накірунак вандроўкі, хаця думаю гэта можна зрабіць карыстаючыся мапай вандровак.

Часам мужчынская палова маёй сям’і цікавіцца ДОТамі, таму для гэтых вандровак можна карыстацца асобнай мапай. Але калі ў вас ёсць gmail вы проста дадаеце дзве карты і аб’ядноўваеце паміж сабой і бачыце ўсе меткі разам (гэта тлумачэнне было для тых хто не ведаў пра такія магчымасьці).

Мы жывем з вамі ў краіне, якой варта ганарыцца. І гісторыя ў нас пачынаецца не з 1917 года. Таму… адкрывайце для сябе краіну! Пафасна? Магчыма. Але гэта тое што я думаю. Бо мяне злуюць людзі, якія ўпэўнены, што ў Беларусі няма чаго глядзець, ды яшчэ і замежным гасцям распавядаюць гэта.

Спасылка на мапу: http://goo.gl/maps/5xoyU

https://maps.google.com/maps/ms?msid=210186668463188766485.0004e04fef8ea683260a0&msa=0&ll=53.625095,28.564453&spn=5.259251,16.907959



ДАЛЕЙ мапа ДОТаўCollapse )
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, маршрутызацыя
Subscribe

  • АХРЭМАЎЦЫ (Віцебская вобласць)

    Вёска Ахрэмаўцы, Браслаўскага раёна сёння прыцягвае турыстаў адпачынкам каля возера Дрывяты і дзівоснай гатычнай капліцай ля шашы. Што ж вядома пра…

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР

    Ці ведаеце вы хто такая Эмілія Плятэр? Ці можа чулі калісьці? А дзеці ў школе ведаюць пра цудоўную беларуску-змагарку? А фільмы на Беларусі здымалі…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 41 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →

  • АХРЭМАЎЦЫ (Віцебская вобласць)

    Вёска Ахрэмаўцы, Браслаўскага раёна сёння прыцягвае турыстаў адпачынкам каля возера Дрывяты і дзівоснай гатычнай капліцай ля шашы. Што ж вядома пра…

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР

    Ці ведаеце вы хто такая Эмілія Плятэр? Ці можа чулі калісьці? А дзеці ў школе ведаюць пра цудоўную беларуску-змагарку? А фільмы на Беларусі здымалі…