?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вывучаючы радаслоўныя нашай шляхты, дзіву даешся, наколькі раней усё завязвалася на сямейнасці. Дзяцей спрабавалі ажаніць па сямейных сувязях Чапскія, Ельскія, Бохвіцы, Слізні і іншыя. Яны не толькі спрабавалі добра ажаніць на знаёмых, але нават маюць у сваіх радаводах некалькі шлюбаў са стрыечнымі сёстрамі ды братамі.

Жанілі дзяцей і па сяброўскаму прынцыпу. Сябры Францішак Ельскі і Станіслаў Манюшка ажанілі сваіх дзяцей, хаця добрага з гэтага шлюбу нічога не атрымалася, але ўсё ж парадніліся і мелі агульных унукаў. Сябры Рафал Слізень і браты Дамейка пасябравалі падчас навучэння ў Вільні, калі разам былі ў Таварыстве філаматаў. І на столькі пасябравалі, што вырашылі пазней парадніцца. Адам ажаніўся на сястры Рафала, а пазней дачка Рафала была паспяхова выдадзена замуж за сына аднаго з братоў Дамейка.
Чытаем звесткі далей. Амаль усе барыльефы знакамітага медальера Рафала Слізня, які уладарыў маёнткам Вольна, знаходзіліся ў палацы Тышкевічаў у Лагойску. І толькі капнуўшы радаслоўную глыбей бачым, што Рафал быў жанаты на Каміле Тышкевіч, і барыльефы і медалі набіываў і замаўляў яго цесць. Ці вось гэта – у палацы Манюшка ў Смілавічах на сценах віселі працы знакамітага мастака Валянціна Ваньковіча, а капнуўшы глыбей, даведваемся, што Леон Ваньковіч, быў жанаты на ўнучцы Станіслава Манюшкі, якой ў спадчыну быў пакінуты палац і яны тым, што набывалі карціны Ваньковіча, фактычна падтрымлівалі яго вучобу і дапамагалі з грашыма на жыццё.
Такіх гісторый можна назбіраць вельмі шмат. Гэта сувязі, пра якія не даведаешся, пакуль не капнеш глыбей, але ёсць сувязі, якія проста ляжаць на паверхні.

-----------------------

Вёска Карпілаўка ў нашым турыстычным маршруце (ў мужавым плане) была пазначана, як месца дыслакацыі ДОТа. І сорамна, але ўжо на месцы я даведалася аб тым, што з гэтых мясцін паходзіць знакаміты пісьменнік Ядвігін Ш. У якога ў жыцці было вельмі шмат сувязяў, але бачных, тых якія проста крычаць аб тым, што не здарма людзі становяцца тымі, кім з’яўляюцца па жыцці.


Ядвігін Ш (Антон Лявіцкі) нарадзіўся ў 1869 годзе ў сям’і кіраўніка маёнтка на Рагачоўшчыне. Калі яму было 8 год, сям’я пераяджае пад Радашковічы ў вёску Карпілаўка, дзе і праходзіць дзяцінства Антона. Ён навучаецца некалькі год у нелегальнай школе дачцы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Камілы. Пасля паспяхова сканчае Мінскую гімназію і паступае ў Маскоўскі ўніветсітэт на медыцынскі факультэт. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў пакараны некалькімі месяцамі адсідкі, падчас якой быў звольнены з універсітэта. Пасля сканчэння тэрміну зняволення ён здае іспыты па аптэкарскага практыканта. Праходзіць практыку і з’яджае ў Беларусь, бо тут моцна хварэе яго бацька. Бацка памірае і праз некалькі месяцаў здараецца моцны пажар, які спальвае бацькоўскі фальварак. Ядвігін Ш будуе для сям’і невялікую хатку з двух пакояў і кухняй, і адпраўляецца ў Мінск для здачы іспытаў на аптэкара. Праходзіць практыку і пасля яе сканчэння з’яджае на працу ў Радашковічы. У гэты час займаецца будаўніцтвам новага дома для сям’і.

Школа Камілы Марцінкевіч

У Радашкавічах Ядвігін Ш. стаў сябрам гуртка мясцовай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах — дэкламаваў вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Францішка Багушэвіча. У 1892 напісаў камедыю “Злодзей”, якую меркавалася паставіць на маёўцы, а збор з спэктакля перадаць на адкрыццё местачковай лякарні. За колькі дзён да маёўкі была празначана генеральная рэпетыцыя. Але цэнзура не прапусціла спектакль. Камедыя не была апублікавана, таму рукапіс не ацалеў, хаця і знаходзіўся да Другой сусветнай вайны ў архівах Рамуальда Зямкевіча, таго самага, які працаваў у архівах Завадскіх у Крошыне (аб Крошыне ўжо пісала я вось па гэтай спасылцы http://azarkinm.livejournal.com/123300.html).


У 1894 годзе Антон Лявіцкі пабраўся шлюбам з радашковіцкай швачкай Люцыяй Гнатоўскай. Па стану здароўя адмаўляецца ад працы ў Радашковічах і пераяджае ў Карпілаўку, дзе займаецца садаводствам і літаратурнай творчасцю. А побач з маёнткам Ядвігіна Ш знаходзіўся іншы маёнтак – Акопы. Адкуль да яго ў госьці часта наведваўся Ян, сын суседа-арандатара Дамініка Луцкевіча, які пазней стане ўсім знакамітым як Янка Купала.

Янка Купала «У пэрыяд 1904—1906 гг. …я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседзтве). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменьнікам, але і пісаў па–беларуску. 3 ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменніцкія справы і г.д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасціпным субяседнікам.»


У Ядвігіна Ш у шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей – Лявон, Ванда, Вацлаў і Казімір. Лявон загінуў падчас Другой сусветнай вайны, Вацлаў і Казімір былі сасланыя ў Сібір, дзе таксама загінулі. Адзіная дачка Ванда Лавіцкая, стала пісьменніцай, перакладчыцай, сябравала з Алаізай Пашкевіч (Цёткай), друкавалася ў Нашай ніве, і…


выйшла замуж за Язэпа Лёсіка (беларускі публіцыст, мовазнаўца, пісьменнік). У шлюбе нарадзіла траіх дзяцей – Юрку, Люцыю і Алесю. А хросным бацькам у дваіх дзяцей Ванды і Язэпа быў …Янка Купала.


Ядвігін Ш піша і друкуе шмат сваіх твораў на пачатку ХХ ст.. Яго дачка Ванда лістуецца з Максімам Багдановічам. Які летам 1916 года прыяджае ў госьці да іх у Карпілаўку. Багдановіч быў моцна ўражаны самаадданасцю Ядвігіна, які ў сваім маёнтку арганізаваў школу для 30 дзяцей-бежанцаў. Новы 1917 год яны сустракаюць разам у маёнтку.

Максім Багдановіч «...з Ядвiгiна Ш. вырабiўся такi пiсьменьнiк, што не можна яго ставiць нiжэй крупных прадстаўнiкоў таго ж жанру ў iншых лiтаратурах: гляньце, напрыклад, на казкi Шчадрына або гэткiя ж апавяданнi Горкага, на байкi Ляманьскага, — няўжо ж Ядвiгiн Ш. горшы ад iх? А калi i горшы, дык цi нашмат?»





Ад Карпілаўкага фальварка нічога не засталося. Толькі цудоўны велічны дуб, пад кронамі якога адчуваеш сябе насамрэч кропкай у гісторыі нашай радзімы.


А маляўнічасць мясцінаў і цішыня сапраўды навяваюць думкі на паэтычны лад. Пабываўшы у такіх мясцінах,разумееш, як становяцца вялікімі паэтамі. Нават прырода пра гэта спявае.



Ну а побач з фальваркам у 1930-я гады.. быў пабудаваны – ДОТ.:-)



Наўмысна дзеля стагадовага дуба вядома вы не паедзеце, але калі раптам будзеце недалёк ад Карпілаўкі, завітайце, вы ніколі аб гэтым не пашкадуеце.

Мапа мясцовасці

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
kabierac
Jul. 21st, 2013 08:48 pm (UTC)
Я, калі пабачыў назву паста, таксама пра ДОТы падумаў) Там іх густа, я нават гэты раён планую як адзін з найбольш верагодных на бліжэйшы выезд машынай. Ну, і пра Ядвігіна Ш. мы ў курсе.
azarkinm
Jul. 21st, 2013 09:34 pm (UTC)
так. мы пару глядзелі. Трэба будзе выкласці з каардынатамі.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com