AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЧЭРВЕНЬ (Мінская вобласць)

Горад з цёплай летняй назвай знаходзіцца ў 64 км ад Мінска, і калі ваш маршрут ляжыць па Магілёўскай шашы, знайдзіце 30 хвілін каб праехаць і спыніцца ў горадзе, спадзяюся, не пашкадуеце. Сучасны Чэрвень, гэта раённы цэнтр Мінскай вобласці, абавязаны сваёй назве Саветам, якія ў 1923 годзе перайменавалі старажытны горад Ігумен. А між тым, Ігумен узгадваецца ў летапісах з 1387 года, калі Ягайла перадаў свайму брату Скіргайлу ва ўладанне горад Гумен, які месціцца на рэцэ Ігуменка. У 1430 годзе горад мяняе свайго ўладара і на 400 год пераходзіць ва ўладанне Віленскага каталіцкага епіскапства. Усе войны, якія праходзілі праз тэрыторыю нашай краіны за гэты час, краналі і Ігумен, але горад аднаўляўся.


Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Ігумен адыходзіць да Расійскай Імперыі, і царыца раздае землі сваім прыхільнікам. Спачатку горадам валодае генерал-лейтэнант Шэвіч, пры ім ён становіцца ўездным і атрымлівае герб, які выкарыстоўваецца і зараз.
Ігуменцы ўсяляк падтрымліваюць ідэі незалежнасці краіны падчас 1812 года, падчас паўстанняў 1831 і 1863 гадоў. У вайне 1812 года недалёк ад Ігумена браты Манюшка на свае грошы ствараюць уланаўскія палкі. А ў 1863 годзе недалёк ад Ігумена ў вёсцы Багушэвічы збіраецца вялікі атрад паўстанцаў.


У 1846 годзе пачынаецца будаўніцтва турмы на 100 месцаў, да 1941 года турма павялічыцца і войдзе ў гісторыю, месцам дзе растраляюць 5000 зняволеных мінскіх турам. Праз год ужо нямецкія карныя ворганы растраляюць усё габрэйскае насельніцтва горада.

Пры будаўніцтве Любава-Румінскай чыгункі, ветка пралягла ўсяго ў 30 км ад горада і гэта вядома не станоўча адбілася на прамысловасці Ігумена.

У 1899 годзе цэнтральная частка горада атрымала планіроўку, якую мы можам бачыць і зараз, а звязана гэта з сумнай падзеяй – у горадзе здарыўся вялікі пажар. Дамы былі збольшага драўляныя, што дало магчымасць полымю паглынуць амаль увесь горад. Пасля пажару пачынаецца будаўніцтва каменных будынкаў.


У дарэвалюцыйных рэлігійных установах горада значыліся – Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1800), Сабор Нараджэння Прэсвятой Багародзіцы (1833), сінагога (с.ХІХ ст.) – усе яны былі зруйнаваны ў 1930. І на 70 год, горад застаецца без аніводнага рэлігійнага будынку.


У 1990-я стравараюцца прыходы і ў горадзе пачынаецца будаўніцтва царквы Святога Мікалая

фота з www.globus.tut.by

і касцёла Крыжаўздвіжання (2000-я).


Каля касцёла размешчаны два цудоўных помніка. Першы – кампазітару Станіславу Манюшка (я ўжо распавядала пра яго http://azarkinm.livejournal.com/127969.html)




і другі, драўляны помнік "Маці ігуменні", міфічнай заснавальніцы мястэчка, з крыжом і світкам,


на якім выбіты словы цудоўнага верша Наталлі Арсеньевай “Малітва за Беларусь” напісаны ёй у 1942 годзе.


Акрамя касцёла, будынкаў ХІХ ст, краязнаўчага музея, на цэнтральнай плошчы Свабоды ў Чэрвіне можна знайсці помнік камсамольцам,




помнік загінуўшым падчас Другой сусветнай вайны жыхарам Чэрвеня,


і мясцовы фантан.


А недалёк ад горада размешчана вёска Натальеўск, дзе знаходзіцца яшчэ адзін мемарыял Другой сусветнай вайны.




Сціпла, проста даты... і больш нічога.


Увогуле магу сказаць, што такой канцэтрацыі помнікаў падзеям 1941–1945 гадоў я даўно ўжо не бачыла. Пару помнікаў мы не знялі, бо разлічвалі сфатаграфаваць на адваротным шляху да трасы, але… не атрымалася. Выснова – чарговая прапісная існасць – “ніколі не адкладайце, тое што можна зрабіць зараз”.


Мапа будзе пазней.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвенскі раён
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 19 comments