AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Плошча Сцяга (Мінск)

2 ліпеня 2013 года, пафасна, з прамой трансляцыяй па тэлебачанні ўся краіна назірала за адкрыццём, якое некаторыя чыноўнікі назвалі “самай непаўторнай, яскравай падзеяй, якая адбываецца раз на жыццё”. Пагаджуся, раз на жыццё. Як, раз на жыццё, адкрывалася Плошча Свабоды, як раз на жыццё адкрываўся Губернатарскі парк, як раз на жыццё будуюць касцёлы, замкі ў нашай краіне. Пытанне ў іншым, што пасля нашчадкі захочуць зрабіць з вашым разуменнем “раз на жыццё”?


Але вернімся да плошчы. Яна з’яўляецца як бы завяршальнай кропкай ў тандэме рэканструкцыі мясцовасці. Першае – гэта месца працы прэзідэнта; другое – месца прыняцца дэлегацый (ці музей, ці яшчэ нешта… а для большасці былы выставачны комплекс БелЭкспа); трэццяя – Плошча сцяга. Як памятаеце ў кніжцы дзіцячай - “А из нашего окна Площадь Красная видна» так і тут, некаторыя людзі могуць пахваліцца выглядам са свайго вакна, ці працоўнага месца.




Але зноўку вернемся да плошчы. Сустракаюць наведвальнікаў словы з савецкага, сучаснага гімна беларусаў.


У цэнтры знаходзіцца флагшток са сцягам, які не прамакае, не выгарае на сонцы і, як нам распавядаюць эксперты, будзе лунаць у любое надвор’е.


Вакол сцяга размешчаны слупы з нацыянальным узорам, які паўтарае ці то узор сцяга, ці то вышыванку мужчынскай кашулі, а на слупах размешчаны гербы абласцей. Зараз хуценька пройдземся па іх.















Асобную ўвагу ўсе незалежныя СМІ надавалі гербу Віцебскай вобласці. :-) Спадзяюся, не трэба тлумачыць чаму.


Вакол плошчы былі пасаджаны дарагія чырвоныя клёны, якія, калі прыжывуцца да нашых хімікатаў, якімі пасыпаюць зімовыя дарогі, то будуць вельмі прыгожа глядзецца.

І ведаеце што, толькі не закідвайце мяне гнілымі памідорамі… Плошча мне спадабалася. Ад таго, што яна ёсць, ужо нікуды не падзенемся мы, але і з ёй жыць можна. Памятайце, што калісьці яна можа выглядаць так…


І так...


І літары пераплавяць на іншыя літары і загучыць зусім ужо іншая мелодыя:

У гушчарах, затканых імглою,
шэрым змрокам, на золку, ў зару
ахвяруем Табе мы сабою
кожны дзень, кожны час, Беларусь.

I няма ў сэрцах жаху, ні жалю,
мы адвагай змагарнай гарым:
не чужыя жануць нас удалеч,
але Ты нас вядзеш да зары.

I мы верым, яна разгарыцца,
ўстане зноў над краінаю дзень,
бо ня стане змагар, не скарыцца
прад нягодай ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,
вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
за Цябе, за Цябе мы ідзём!



P.S. Сцяг — палотнішча правільнай геамэтрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сцяг з’яўляецца адным з дзяржаўных сімбаляў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камерцыйныя (гандлёвыя) сцягі. Свае сцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, могуць мець міжнародныя арганізацыі, камерцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадскія партыі, арганізацыі ды рухі.

Вось зараз вы ўжо дакладна ведаеце, што такое СЦЯГ. :-)

P.P.S. Для тролей удакладненне.
Першыя дакумэнтальныя згадкі пра бел-чырвона-белы сцяг адносяцца да позняга Сярэднявечча, а першым дакументальным сведчаннем лічыцца карціна XVI стагоддзя, прысвечаная Бітве пад Воршай. Хаця ходзіць паданне, што ўпершыню сцяг з’явіўся пад Грунвальдам, калі паранены князь падняў над галавой акрываўленую стужку і павёў войска наперад. Сцяг з’яўляўся дзяржаўным пры Беларускай Народнай Рэспублікі (1918-19) і пры Незалежнай Беларусі (1991–95).

Чырвона-зялёны сцяг з’явіўся ў 1951 годзе. Таму паданне, што пад гэтым сцягам ваявалі нашыя продкі з’яўляецца лухтой, сцяг не прайшоў ні праз адну вайну. Чырвоны колер на думку камуністычных геральдыстаў атаясамліваецца з крывёй, якую пралявалі нашыя дзяды падчас Другой сусветнай вайны. Зялёны – колеры лясоў ды балот Беларусі. Ну а арнамент, гэта арнамент прыдуманы для легкапрамысловай выставы, які планавалася выкарыстоўваць у гандлі і самае галоўнае, што назва добрая была ў яго “Узыходзячае сонца”.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінск
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 13 comments