AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

РАВАНІЧЫ (Мінская вобласць)

Хто б мог падумаць, што звычайная беларуская вёска з’яўляецца адной з самых старых на Беларусі і налічвае ў сваёй гісторыі больш за тысячу гадоў. Першыя ўзгадкі мясцінаў адбываюцца ў ІХ ст. у “Аповесці мінулых часоў”, а як напамін мінулага стаяць непадалёк ад Раваніч два надмагільныя курганы. Назва Раваніч пісьмова ўзгадваецца ў 1535 годзе, як сяло, якім валодалі Гаштальды. Далей яны прадаюць Раванічы Масальскім, а тыя ў сваю чаргу ў ХVIII ст. прадаюць вёску Слатвінскім.


Пасля набыцця вёскі, Антоні Слатвінскі (…–1819) пачынае будаўніцтва палацавага комплексу, які заняў тэрыторыю 10 га. Палац быў размешчаны на ўзвышы. Гэта зараз, каб адшукаць мясцовую перліну трэба пытацца ў жыхароў, ці пашукаць у навігатары, а ў мінулым, уладары марылі пра прыгожы выгляд палаца у наваколлі, ды каб удаланні можна было бачыць здалёк.


Дзве лесвіцы былі зроблены для прыгажосці і ўтульнасці гаспадароў. Адна выхозіла на парадны заезд і браму, а другая ў супрацьлеглы бок да вадаёма.


Цікава, што ўсе ўладары маёнткаў былі калекцыянерамі і “садаводамі любіцелямі” :-). Не аднозніваліся ад іх і Слатвінскія.


Вы ніколі не здагадаецеся, блукаючы па паросшаму парку, што тут можна знайсці дзіўныя для нашага клімата тсу канадскую,


блакітную елку і яе рэдкую разнавіднасць блакітную плакучую елку,


елку усходнюю,


піхту бальзамічную,


тут растуць адзіныя ў Беларусі белыя дубы (дарэчы з іх белага дрэва трэба рабіць бочкі для віскі),


клёны ложнаплатанавыя Леапольда (які мае другую назву – Явар),


сасну румейлійскую,


ліпу войлачную (якая квітнее пазней за звычайную і можа радаваць сваім цудоўным пахам у канцы ліпеня),


ліственніцу польскую (якая можа захоўвацца 400-600 год, не дарма ж з яе нашыя прашчуры рабілі касцёлы ды цэрквы).


І гэты пералік можна працягваць доўга, бо ў парку налічваецца каля 60 відаў дрэваў. У паркавы комплекс уваходзілі таксама сад і сем агародаў, якія выкарыстоўваліся для патрэбаў гаспадароў.


Акрамя таго вырошчваліся на тэрыторыі Раванічаў і прыгожыя кветкі, якіх налічвалася каля 32 розных відаў (а колькі было відаў цюльпанаў, проста безліч). Для ўтульнага адпачынку гаспадароў і гасцей былі зроблены ў парку тры альтанкі і пракладзены розныя пешыя маршруты, якія паміж сабой дарэчы перакрыжоўваліся толькі адзін раз і давалі магчымасць аглядаць розныя калекцыі раслін.


Ну чаму не зрабіць тут мясцовы прыгожы дэндра парк, куды можна прыводзіць мясцовых школьнікаў для навучання, як у батанічны сад. Нават простаму турысту было б цікава паблукаць па ціхім закуткам парка і пачытаць шыльды, якія б распавядалі пра кожную расліну… але гэтага вядома вы не знойдзеце ў парку, гэта толькі мая мара і фантазія. А зараз… зараз парк знаходзіцца ў даволі цяжкім стане, і хто ведае, што будзе з ім далей.


Недалёк ад палаца размешчаны два флігеля, якія ствараюць сіметрыю, і ў той жа час маюць розныя памеры. Тут месціліся цяпліцы, дзве аранжэрэі (адна для экзатычных раслін, іншая для раслін у вазонах), пякарня, сырніца, маслабойня, кузня, лазня ды лядоўня. Адносна недалёк ад палаца быў размешчаны бровар.


Апошні за савецкі перыяд некалькі разоў перабудоўваўся і згубіў гістарычную каштоўнасць. Праз дарогу ад яго, знаходзіцца маленькі будынак спіртапрыёмніка, які шмат хто прымае за ўніяцкую капліцу.


Палац пачаў будавацца Антоніем, а працягнуў яго сын Людвіг, дакладней ён перарабіў першапачатковы палац на свой густ, і атрымаўся вось такі класічны стыль які мы бачым зараз.


На цэнтральнай лесвіцы месціліся дэкаратыўныя вазоны для кветак і пад бюлюстрадай стаяла каменная маленькая лаўка.



Адчуйце розніцу, як кажуць.

Пакоі былі аформлены вельмі густоўна – столі былі аздоблены лепнінай, у пакоях месціліся каміны з прыгожай кафлі, люстры з бронзы.


Кабінет гаспадара быў аздоблены веніцыянскай мэбляй, на падлогах былі турэцкія ды пярсідскія дываны.


У палацы Слатвінскіх размясцілася багатая калекцыя саксонскага і сервскага парцэляна (фарфора :-)), на сценах віселі карціны знакаміных мастакоў і сямейныя партрэты.


Дарэчы ў паўстанне 1831–1833 гадоў, Слатвінскія дапамагалі пастанцам і забяспечвалі іх зброяй, у маёнтку быў зроблены вялікі арсенал.


Першы ўладар Раванічаў, адначасова з будаўніцтвам палаца фундуе ў 1799 годзе з’яўленне ў мястэчку касцёла Святога Антонія, які быў добра бачны з вокнаў палаца і задумваўся як радавы склеп.




Антоні тум дарэчы і быў пахаваны ў 1819 годзе.



Касцёл на сённяшні момант знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.



Хаця яшчэ можна забрацца на хары і пабачыць усю утульнасць задуманага месца.


Выгляд зверху.




Дзе-нідзе, на сценах прыглядзеўшыся можна пабачыць роспіс.


І як заўсёды шкадаваць і марыць, аб тым, што можа яшчэ не ўсё згублена.




А навокал, паступова старыя магілы замяняюцца на новыя, і толькі дзе нідзе, можна пабачыць мінулы боль.


Ёй было ўсяго толькі 20.




Пасля смерці Антонія, уся маёмасць пераходзіць да яго Людвіга Слатвінскага (…–…), маршалка Мінскай губерні, які будуе на тэрыторыі раваніч суконную фабрыку. Дзякуючы яму ў маёнтку была собрана і багатая бібліятэка, асобна трэба выдзяліць і вялікі статыстычны архіў Мінскай губерні ХІХ ст. які знаходзіўся ў Раванічах.


Затым маёнтак перадаецца па прамой мужчынскай лініі спачатку яго сыну Гвідону, затым унуку Іосіфу (загінуў ад бомбы ў часы Першай сусветнай вайны ў Мінску). Дарэчы пра Іосіфа ў мяне будзе асобны расповяд. Апошнімі ўладарамі маёнтку сталі яго сыны Міраслаў і Людвіг Слатвінскія.


Пасля Другой сусветнай вайны тут месцілася школа, затым на смену шкалярам прыйшлі медыкі, якія працавалі ў сценах палаца як Ровенская ўчастковая лякарня да 1993 года. А вось пасля пачалося руйнаванне.
У 1991 годзе калгас спрабаваў яшчэ нешта зрабіць з палацам, заказаў праэктную дакументацыю на рэстаўрацыю будынка, але… фінансы так і не атрымаў. Пасля гэтага відаць апусціліся рукі, ногі і шмат чаго іншага ў мясцовых улад, але палац руйнуецца і занябае на сённяшні дзень.

аўтар макета Вароніч Альбіна (травень, 2012) фота з http://gymn75.minsk.edu.by

Шукая інфармацыю пра Раванічы, у адной з беларускіх газет патрапіла на ідэю аднаўлення маёнтка ХІХ ст. з баламі, дуэлямі, магчымасцю пераапранацца ў адзенне таго часу, з экскурсіямі і тэатралізаванымі прадстаўленнямі. Таксама у планах тых, хто збіраецца аднавіць былы велічны маёнтак, стаіць і стварэнне кухні па старажытным мясцовым рэцэптам. Але наколькі гэта рэальна і магчыма пакажа толькі час, нажаль якога ў палаца становіцца ўсё меней і меней.


З усіх пабудоў Слатвінкіх цепліцца жыццё толькі ў былой гаспадарчай прыбудове – ды і тое, таму, што там зараз размешчаны Раванічскі Дом культуры.


Дарэчы, ёсць і ў Раванічах сваё паданне… ды якое.!!! Кажуць, што з гэтых месцаў паходзіць правобраз Дуброўскага, з рамана Аляксандра Пушкіна. Бо пачуўшы расповяд пра мясцовага Робін Гуда, ён вырашыў напісаць па хуткаму і захапляльную гісторыю. Кідаю вам спасылачку з Нэта, думаю цікава будзе пачытаць http://www.liveinternet.ru/users/olga_good/post168570987/, а перакладаць і цытаваць не хочацца, бо дужа цікава чытаць. І скажу яшчэ, што малюначкі, малюначкі та да рамана якраз такія як я памятаю іх, вельмі характарныя. :-)

---------------------
Слатвінскім належылі таксама:
Валадута,
бровар http://azarkinm.livejournal.com/129830.html
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гаштальд, Масальскі, Мінская вобласць, Слатвінскі, Чэрвеньскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…