?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Я ўжо распавядала вам пра радавы маёнтак Слатвінскіх, які пачаў будавацца ў Раванічах, у канцы ХVIII ст http://azarkinm.livejournal.com/129507.html. А зараз зробім вандроўку ў вёску Валадута, Чэрвенскага раёна, якая таксама належыла гэтаму роду.


Тут у пачатку ХІХ ст. Іосіф Слатвінскі пабудаваў яшчэ адзін бровар. Чаму яшчэ адзін? Таму што, ужо адзін бровар існаваў побач з палацам, але яго магутнасцей не хапала,

(Бровар у Раванічах за сваю гісторыю вельмі моцна перабудоўваўся, таму зараз і не можа прэтэндаваць на гістарычную спадчыну.)

і было вырашана пабудаваць новы з сучаснымі тэхналогіямі.


Будаўніцтва было распачата, і за некалькі год былі пабудаваны спіртасховішча і будынак бровара. Мы былі ў вандроўкі ў сярэдзіне лета, і як бачна, што ўсё проста зарасло травой, таму хто хоча больш адкрытых і прыгожых фатаздымкаў то варта ехаць у гэтыя мясціны ці ўвесну, калі трава яшчэ малая, ці… бярыце з дома касу :-).


Дык вось, уладар Валадуты, Іосіф Слатвінскі, той хто пабудаваў бровар у гэтых мясцінах, быў чалавекам з цяжкім характарам, што вядома адыгрывала ролю на стаўленні да яго людзей. Але, так як ён займаў даволі вялікую пасаду, і быў заможным чалавекам, то гэта прымушала ўсіх скрыжача зубамі мірыцца з такім стаўленнем.


Нораў Іосіфа адыграў дрэнную ролю і напрыканцы яго жыцця, калі фактычна смерці можна было б пазбегнуць, не з'яўдяючыся ён такім упартым.


Іосіф, ці проста Юзя Слатвінскі працаваў у адзеле дарог пад Мінскам, і час ад часу па працы яму трэба было спыняцца ў горадзе на начлег. Рабіў ён гэта заўсёды ў гатэлях, прытым пажадана ў адным і тым жа – “Парыж”. Але не ў гэты раз, бо загадзя не паклапаціўся аб пакоі для сябе. Таму калі прыехаў, і даведаўся, што месцаў няма, то пачаў сварыцца з парцье. Парцье прапанаваў яму спыніцца ў ванным пакоі, бо іншых месцаў проста ў гатэлі было не знайсці. Але гэта яшчэ больш абурыла Юзю і ён моцна грымнуўшы дзярыма пайдой да свайго экіпажа. Хутка перамовіўшы з адным з пастаяльцаў, і сказаўшы, што тэрмінова трэба вызваліць нумар для генерала парцье выбег на вуліцу і паведаміў, Іосіфу, што нумар для яго знайшоўся.


У часы Першай сусветнай вайны, быў толькі адзіны выпадак авіяналёту на Мінск. Гэта адбылося летам 1916 года. Было скінута толькі тры бомбы, ды і памер бомб быў не больш за ручную гранату. Не ведаю, куды зваліліся першыя дзве бомбы, але трэцяя бомба звалілася на гатэль “Парыж”, прабіла дах і выбухнула ў пакоі Іосіфа Слатвінскага. Юзя атрымаў 17 цяжкіх паранаў, і праз некаторы час, у пакутах памёр.


Мараль сей басні такава…. Ніколі не настойвайце, калі не атрымліваецца і не лезьце, як баран на новую браму ў некаторых рэчаў. :-).


А бровар… бровар як і маёнтак, палац ды іншыя вёскі Слатвінскіх знаходзіліся ва ўладанні роду да 1917 года. Пасля будынак выкарыстоўваўся пры Саветах як калгасны будынак, які прыстасавалі да патрэбаў збуданаванага побач кароўніка.


А зараз, зараз будынак чакае бізнэсоўцаў, якія здолеюць удыхнуць у яго новае жыцці. Нават у якасці гатэля ці аграсядзібы.

---------------------
Слатвінскім належылі таксама:
Раванічы, радавы маёнтак http://azarkinm.livejournal.com/129507.html

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
budgawl
Aug. 20th, 2013 08:17 pm (UTC)
Приехал из Рованич, прочитал отчет о Слатвинских. Ну, думаю, напишу про Володуту! И тут не успел :) В Вишове не были хоть?)

Поехал в Жлобин, посмотреть да на написать как подготовка к дожинкам идет - на обратном пути в поезде читал репортаж тутбая о том же((
azarkinm
Aug. 20th, 2013 08:20 pm (UTC)
:-(((((( шансціць як тапельцу? Вы пішыце пішыце, можа нешта іншае заўважылі, што я не заўважыла. А вось у Вішах не былі мы.
budgawl
Aug. 20th, 2013 08:22 pm (UTC)
Заметил что травы не так много было, залезли спокойно.
Еще там нет никаких знаков типа "охраняется", все это добро бодро разваливается(
budgawl
Aug. 20th, 2013 08:23 pm (UTC)
И еще коня
azarkinm
Aug. 20th, 2013 08:25 pm (UTC)
нічога такі конь... галоўнае памерчыт той самы. :-)
azarkinm
Aug. 20th, 2013 08:24 pm (UTC)
Відаць да вашага прыезда падрыхтаваліся. і пакасілі ўсё... нас дык не чакалі з інспекцыяй. :-)
budgawl
Aug. 20th, 2013 08:27 pm (UTC)
Не все, но от дороги была "тропа"-)
Ваши фото, емнип, раньше были с подписью, кстати, или я что-то путаю?
azarkinm
Aug. 20th, 2013 08:30 pm (UTC)
лянота былопаставіць подпісы
budgawl
Aug. 20th, 2013 08:32 pm (UTC)
Лень или незачем?
Тут недавно неподалеку некоторые товарищи обсуждали, есть ли смысл ставить ватермарки. Я вот как раз из неопределившихся, что делать.
azarkinm
Aug. 20th, 2013 08:38 pm (UTC)
збольшага ўсё ж такі ланота. ды і не думаю, што камусьці спатрэбяцца фатаздымкі гэтыя. Там дзе трэба, напрыклад на радаводах я падпісваюся проста.
litvin_v
Aug. 21st, 2013 06:26 am (UTC)
Соседство с коровником сводит на нет всю привлекательность этого здания для отдыха.

А сохранилось оно неплохо.
azarkinm
Aug. 21st, 2013 07:24 am (UTC)
кароунiк амаль разбураны. знесьцi не праблема.
livejournal
Aug. 30th, 2013 08:40 am (UTC)
ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)
User dmitry5530 referenced to your post from ВАНДРУЙМА (Маршрут №3) saying: [...] а належыла ім. Дзе ў ХІХ ст. быў пабудаваны бровар. http://azarkinm.livejournal.com/129830.html [...]
livejournal
Sep. 19th, 2013 08:17 pm (UTC)
Бровар в деревне Володута
User budgawl referenced to your post from Бровар в деревне Володута saying: [...] (судя по всему коровника), совершенно не интересные. Больше винокурен! ВАЛАДУТА (Мінская вобласць) [...]
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com