AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ

Выказванні maystra у мінулым маім пасце пра помнік у Слуцку, прымусілі мяне глыбей глянуць на гісторыю слуцкіх паясоў. Палазіўшы ў нэце і літаратуры, пракансультаваўшыся са спецыялістамі можна распавесці наступнае…



У 1758 годзе, Міхаіл Казімір Радзівіл адчыніў у Слуцку фабрыку паясоў – персіярню (бо за аснову былі ўзяты персідскія ды турэцкія паясы). І запрасіў да сябе знакамітага турэцкага майстру Аванэса Маджаранца, па нацыянальнасці дарэчы армянін, абавязковай умовай уладкавання на працу было навучанне мясцовых майтроў ткацтву залатых паясоў. Навучанне майстроў цягнулася 7 год, і пасля заканчэння на паясах з’явіліся ўжо беларускія ўзоры – валошкі, рамонкі, лісткі клёна ды дуба. Майстра паясоў карыстаўся вялікай пашанай на прасторах Рэчы Паспалітай, зарабіў сабе шмат грошай і змяніў імя на беларускі мане – Ян Маджарскі, дарэчы яго праўнучка Лізавета, выйшла замуж за Чэслава Манюшка і падаравала ўсяму свету вядомага кампазітара Станіслава Манюшку.


З 1776 па 1778 гады Ян кіруе фабрыкай у Слуцку і фабрыка становіцца знакамітай на ўвесь свет. Паясы ткаліся з шаўковых, срэбных ды залатых нітак. Даўжыня паясоў была розная ад 2 да 4,5 метраў, таўшчыня ад 30 да 50 см. Паясы рабіліся на розны манер, усё залежыла ад грошай пакупніка. Можна было набыць аднабаковы пояс, можна было двухбаковы, але самым дарагім і заможным поясам лічыліся чатырохбаковыя. Карысталіся імі на розныя жыццёвыя выпадкі ад вяселля да пахавання, таму і можна было перакладаць паясы і насіць іх ці святочным, ці сумным бокам.

У куце пояса рабілася метка з надпісам ці на латыні, ці на царкоўнаславянскай мове (гледзячы куды прадаваліся паясы): “Мяне зрабілі ў Слуцку”, “Зроблены ў Слуцку”, “Слуцк”, “Во градзе Слуцку”.


Пасля смерці Яна, фабрыкай кіруе яго сын Лявон Маджарскі. І на паясах з’явілася надпіс “Лео Маджарскі”. У 1792 годзе, на 48 ручных станках працавала каля 100 чалавек, якія за год выраблялі каля 200 залатых паясоў. Каштавалі яны даволі дорага ад 5 да 50 чырвоных злотых, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ад 50 да 100 рублёў.


Павязваліся паясы паверх мужчынскага адзення кунтуш, а да пояса прымацоўвалася зброя.


Папулярнасць паясоў была вельмі моцная ў тыя часы, што пачалі стварацца фабрыкі, але назва і надпіс Слуцка ўсё роўна захоўвалася пры вырабе пояса. Такія фабрыкі існавалі і ў Кракаве, і ў Ліпкаве, пазней нават адчынілася фабрыка ў французскім Леоне.

Падзел Рэчы Паспалітай меў дрэнныя наступствы для фабрыкі. Расійская імперыя забараняе насіць кунтушы, таму адпала неабходнасць насіць слуцкія паясы. Вытворчасць на фабрыках скарачаецца і паступова фабрыка спрабуе змяніць накіраванасць – пачынае выпускаць узорчатыя ткані на патрэбы царквы.

Не дзіва, што пасля ўжо царкоўныя слушкі перарабліваюць слуцкія паясы пад патрэбы царквы. Паясы рэжуць і перакройваюцца. У 1807 годзе Леан Маджарскі перастае арандаваць фабрыку ў Слуцку і яна пачынае прыходзіць у заняпад. У вайне 1812 года, фабрыка была разрабавана, і пасля вайны пачынае працаваць толькі 1 станок. . Але паясы ўсёроўна лічыліся адметнасцю заможнасці і прыналежнасці да эліты былой Рэчы Паспалітай. Таму пасля паўстання 1831 года, царская ўлада забараняе насіць і самы паясы. Паясы становяцца ўнікальнасцю культуры і перадаюцца з пакалення ў пакалення.
Фабрыка пасля Леона Маджарскага мяняе сваіх арандатараў і ў 1846 годзе канчаткова зачыняецца.


Самая багатая калекцыя паясоў была ў нясвіжскіх Радзівілаў. Пасля 1939 года, 32 паясы былі перададзены ў Беларускую дзяржаўную галерэю, а ў гады Другой сусветнай вайны ўсе паясы зніклі.

Вялікая калекцыя паясоў зараз знаходзіцца ў гістарычным музее ў Маскве, у Эрмітажы і Расійскім этнаграфічным музеі Пецярбурга, у музеях Украіны, Літвы ды Польшчы. І толькі на радзіме слуцкіх паясоў іх амаль не засталося. Не магчыма сказаць, што іх няма. Не, яны ёсць, але гэта бадай самыя горшыя варыянты і экзэмляры, якія засталіся. Мы ніколі не зразумеем захаплення паясамі ў ХІХ ст беларускай шляхтай, бо сучасныя беларусы нажаль паясоў добрай якасці і не бачаць. У нашай краіне, рэшткі паясоў месцяцца ў музеях Мінска, Маладзечна, Віцебска ды Гародні. А ў Слуцку, горадзе, які надаў назву поясу ніводнага пояса не заховаецца.


Некалькі год таму, была спроба адрадзіць выраб паясоў. Нават была прынята праграма… пакуль, тое што я бачыла ў крамах, гэта шэрая, калгасная падробка зробленая з льняных нітак. І якой бы аптымісткай я не была па жыцці, але відаць гэты накірунак для нас ужо згублены.

Дарэчы больш падрабязней пра слуцкія паясы можна пачытаць на сайце "Спадчына Беларусі" http://spadczyna.com/art/b_d_sl_sash_18.htm

А што ж рабіць нам смертным сучаснікам, якім патрэбны для нейкіх рэканструкцый паясы... выйсці знайшлі цудоўныя маладыя і зрабілі свой "слуцкі пояс"


-------------

Аўтар кампазіцыі якая з’явілася ў Слуцку 20 жніўня Сяргей Гумелеўскі. Плануецца, што ў будучыні ў Слуцку з’явіцца яшчэ адна скультура – “Ткач”, у гонар усіх ткачоў якія працавалі на вырабах гэтых славутых паясоў (думаю яны яшчэ прыплюсуюць сюды тых, хто працуе і зараз).


А з відыё можна пабачыць, што на помніку існуе ячшэ адна надпіс з іншага боку рушніка – на латыні. Таму мне вельмі шкада, што можа я крыху імпульсіўна адрэагавала на навіну пра адкрыццё помніка, бо былі ўсё ж такі вытрыманы ўсе правілы, і назва пададзена на двух мовах, як і ткалася раней – на царкоўнаславянскай і на латыні. А журналістам варта ўсё ж такі больш падрабязней і ўсебакова распавядаць пра рэчы, пра якія яны пішуць.

некаторыя фатаздымкі слуцкіх ўзяты з сайта http://labadzenka.by
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Радзівіл, Слуцкі раён, трэба паглядзець
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…