AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

БАГУШЭВІЧЫ (Мінская вобласць)

Я ведаю, што сёння пятніца, і што ў ЖЖ ужо і людзей няма, усе з'ехалі, але раптам каму мой расповяд пра цудоўны касцёл выклікае жаданне здзейсніць вандроўку на выходныя.
--------------------------------
Калі б вы патрапілі ў пачатку ХІХ ст. у гэтыя мясціны, вы б іх зусім не пазналі. Вядома, што гэта можа тычыцца шмат якіх куткоў нашай краіны, але прачытаўшы расповяд, вы зразумеешце, што я хацела сказаць. Цудоўны касцёл стал штуршком да нашай вандроўкі ў вёску Багушэвічы, Бярэзінскага раёна.


Упершыню вёска ўзгадваецца ў 1501 годзе. Першапачаткова належылі Рдултоўскім, затым Вішнявецкім, Друцкім-Горскім, а затым ужо Свентаржэцкім. Набыўшы вёску, у прыгожых мясцінах, Тадэвуш Свентаржэцкі (…–…), мінскі павятовы маршалак, будуе тут радавы маёнтак. У 1831 годзе, у яго сына Чэслава Свентаржэцкага (1802–…), дэпутата ад Мінскага павета на Мінскі павятовы сход, нарадзіўся сын Баляслаў Свентаржэцкі (1831–1888), адзін з актыўных удзельнікаў паўстання 1863 года, які быў камісарам аб’яднаных паўстанцкіх атрадаў Ігуменскага павета.


Баляслаў быў чалавекам прагрэсіўным, але трэба сказаць, што яго бацькі Свентаржэцкія мелі яшчэ той нораў. Так у студзені 1850 года сход прадстаўнікоў дваранства Мінскай губерні першы раз разглядаў “справу аб жорсткім абыходжанні памешчыкаў Свентаржэцкіх з дваравымі людзьмі і сялянамі”.


Ведаючы, пра абыходжанне сваіх бацькоў з простым людам і хвалюючыся за іх, Баляслаў як сябра Мінскага губернскага камітэта, актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 года. Што вядома прыцягнула ўвагу паліцыі, якая зладзіла за ім сакрэтны нагляд. З-за гэтага быў вымушаны эміграваць ў Францыю на некаторы час, але даведаўшыся пра пачатак паўстання ў 1863 годзе вяртаецца на Беларусь і прымае актыўны ўдзел па стварэнні атрадаў паўстанцаў Ігуменскага павета.


З Багушэвіч пачынаюць ажыццяўляцца контр-выпады супраць паўстанцаў і адсылацца пастаянныя даносы аб месцазнаходжанні атрадаў. Даведаўшыся імя даношчыка, пастанцы зрабілі самасуд – павесіўшы злачынцу, ім апынуўся Данііл Канапасевіч, мясцовы праваслаўны святар. І што б вы думалі, праз 150 год, праваслаўная царква даносную дзейнасць святара на карысць Расійскай Імперыі вырашыла ўшанаваць будаўніцтвам у Багушэвічах – новай праваслаўнай царквы Св.Данііла.


Дарэчы, побач з будоўляй знаходзіцца і магіла святара.




Пасля падаўлення паўстання з актыўнымі ўдзельнікамі вельмі жорстка расправіліся. Так бацькоў Баляслава – Чэслава і Ганну Свентаржэцкіх выслалі ў Чэмбер, горад Пензінскай губерні пад строгім паліцэйскім наглядам. А маёнтак… цудоўны квітнеючы маёнтак, дзе з 1850 гадоў існаваў мясцовы тэатр, дзе віселі калекцыйныя карціны, дзе нарадзілася два пакалення Свентаржэцкіх… маёнтак па загаду генерала Мураўёва-вешальніка поўнасцю быў спалілі. А сам Баляслаў па пашпарце віленскага мяшчаніна Вайцэхоўскага спачатку з’ехаў у Маскву, а адтуль за мяжу ў Францыю, дзе нават пазней вызначыўся ў франка-прускай вайне 1870 года. Памёр Баляслаў у 1888 годзе ў Італіі, у прыгожай і рамантычнай Венецыі. Але нават пасля выгнання, яшчэ доўгі час, прозвішча Свентаржэцкага баяліся царкскія войскі, яму нават прыпісвалі чарнакніжніцтва і містычныя здольнасці.


У 1869 годзе, капліцу з каталіцкай перарабілі, паставілі праваслаўныя крыжы і асвяцілі як царкву святога прарока Данііла (памятаеце як свяшчэнніка звалі якога павесілі?). Царква ў мурах касцёльных праіснавала да 1917 года.

Да 1875 года, маёмасць Свентаржэцкіх разам з землямі здаюцца ў арэнду, а пасля расійскі імператар дорыць Багушэвічы Шалгунову.

Да нашых дзён, толькі сямейная капліца можа распавесці пра архітэктурныя густы Свентаржэцкіх.

малюнак flieg

У 1989 годзе ў капліцы здарыўся пажар. Некаторы час яна зходзілася ў занядбаным стане. З 2002 года перададзена каталікам, дзе агульнымі намаганнямі адбываецца рэканструкцыя будынку, якая канчаткова не скончана і зараз, але лясы ўжо прыбраны і можна з задавальненнем здымаць цудоўны вобраз капліцы, які стаіць як меленькі гатычны востраў вакол высокіх дрэваў. Я спадзяюся, касцёл Божага Цела не стане чарговым даўгабудам рэстаўрацыйным.


У Багушэвічах недалёк ад мясцовага клуба можна знайсці яшчэ адзін помнік апантанаму камсамольцу – Мікалаю Рыбачонку. Які вельмі р’яна выступаў за калектывізацыю ў Багушэвічах і наваколлі, за што і быў забіты ў снежні 1924 года. Дарэчы, толькі ў 1930 годзе з Багушэвічскага сельсавета было выслана 17 сем’яў, а іх маёмасць канфіскавана на карысць калгасу.


Яшчэ ў Багушэвічах знаходзіцца помнік закатаваным габрэям гэтай вёскі.




Для тых, хто цікавіцца зорным небам, думаю фота korsart спадабаецца.


Варта, варта з'ездзіць і глянуць у гэтыя мясціны на цудоўны касцёл, на прыроду і наваколле. А па дарозе, вы зможаце заехаць яшчэ шмат у якія месцы. Яшчэ распавесці вам пра мястэчка Свіслач (Асіповіцкі раён) і можна маршрут сканчаць.


І мапа для вандроўкі
Tags: Бярэзінскі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Вішнявецкі, Друцкі-Горскі, Мінская вобласць, Рдултоўскі, Свентаржэцкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 19 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…