AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СВІСЛАЧ (Магілёўская вобласць)

Мястэчка Свіслач, Асіповіцкага раёна, месціцца як вы ўжо зразумелі на рацэ Свіслач. І краявід, які вы пабачыце з гары цудоўны! Не здарма ж гэта месца ў ХІІІ ст. нашы продкі выбралі для замчышча. Пры археалагічных раскопках у 1962 годзе вядомы архіолаг Загарульскі выявіў, што ў ХІІІ ст. замак быў спалены і пасля адбудаваны. Але ў 1506 годзе разбураны крымскімі татарамі, а ў 1535 годзе маскоўскім войскам. Замак з 1501 года меў на ўзбраенні агнястрэльную зброю. Паводле перапісу, які зрабіў уладар Свіслачы Багуслаў Радзівіл, у замку меліся 3 вежы, уязная брама і абарончая сцяна. У 1655 годзе замак быў спалены маскоўскім войскам і надалей не аднаўляўся.



Макет рэканструкцыі Свіслачскага замка.


У канцы ХVIIІ ст. Незабыдоўскія, якім належыць у гэты перыяд гісторыі Свіслач, на месцы замка будуюць гаспадарчыя збудаванні. Менавіта іх час ад часу прымаюць за руіны замка і гісторыкамі ўжо даказана, што яны такімі не з’яўляюцца. Але гэта не перашкаджае вабіць да руін турыстаў, здымацца на фоне магутных сцен і краявідаў, дзе Свіслач зліваецца з Беразіно.



Але гісторыя будынка не менш пакутная чым любога замка на Беларусі. Чым толькі ён не з’яўляўся за сваю гісторыю – і гаспадарчай прыбудовай, і сінагогай, і школай, і пякарняй і нават ДРБУ №199 горада Асіповічы (запытаецеся што такое гэта ДРБУ і з чым ядуць яго, скажу не ведаю, але інфармацыя пра размяшчэнне ў будынку ёсць). Планавалася нават узвесці на руінах на ўзвышшы ды каб было здалёк відаць новай царквы. Але дзякуй богу месца для царквы знайшлі іншае. А руіны засталіся і чакаюць далейшага свайго лёса.



Маляўнічыя мясьціны запрыкмецілі кінематаграфісты, дзе ў 1993 годзе здымалі фільм “Чорны бусел” В.Турава, прысвечаны Чарнобылю, і ў 2005 годзе шматсерыйны дзіцячы фільм “Тры талеры” І.Чатверыкова.



З архітэктурных помнікаў можна знасці ў Свіслачы дом арандатара (мы не шукалі).

фота з globus.tut.by

Дом Яцко (нажаль не знялі) пабудаваны ў пачатку ХХ ст., як крама і карчма. Будынак знаходзіцца, якраз па дарозе да старых руін.

фота з globus.tut.by

І можна пабачыць нейкі жахлівы гібрыд праваслаўя і мусульманства. Не ведаю як вам, але менавіта так мне нагадалі вось гэтыя поўнасцю абкладзеныя золатам купалы. Таму, царкву Свята-Мікольскую наўмысна не здымала, бо проста была шакавана пабачыным.




А яшчэ… самае абсурднае ў сучаснай беларускай гісторыі Свіслач, што ў 2008 годзе, пры складані Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ад Асіповічскага раёна мясцовая вертыкаль прапанавала ўнесці толькі два аб’екта. Дом Яцко… і… не падайце з крэсла… братэрскую магілу. І толькі намаганнямі актывістаў і праваабаронцаў замчышча ХІІІ ст, і руіны, якія на ім размешчаны былі ўнесены ў спіс пазней. Вось такая яна, наша рэачаіснасць.


І яшчэ раз звяртаю ўвагу на тое, якія цудоўныя там краявіды!


width="900" height="600">

І вядома мапа, калі надумаеце паехаць.
Tags: Асіповіцкі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Магілёўская вобласць, Незабыдоўскі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…