AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВАНДРУЙМА (Маршрут №3)

Вось і скончылася чарговая мая вандроўка і таму, у мяне ёсць прапановы для тых, хто не ведае чым заняцца ў надыходзячыя выходныя. Вандроўка ў магілёўскім накірунку. Вандроўка зойме адзін светавы летні дзень (калі вы вандруеце на машыне). Такім чынам, заліваем пакуль яшчэ таннае паліва сабе ў машынку, ці шукаем сяброў, якім трэба заліць гэта ж паліва і сядаем у іх машыну і... ПАЕХАЛІ! :-)


Убель
Як кожны беларус павінен ведаць хто такі Манюшка, так і кожны вандруючы ў магілёўскім кірунку, павінен хаця бы раз даехаць да помніка на месцы сядзібы дзе ён нарадзіўся. :-)
http://azarkinm.livejournal.com/127969.html (дарэчы дадала мапу дзе шукаць помнік)


Чэрвень
Прыгожы касцёл, прыгожае старая назва горада Ігумен, прыгожы помнік Манюшке і "маці ігумене" са словамі “Магутны Божа”, шмат савецкіх помнікаў прысвечаных Другой сусветнай вайне, усё гэта вы пабачыце, калі завітаеце ў Чэрвень.
http://azarkinm.livejournal.com/128279.html


Валадута
Варта, варта па дарозе ў радавы маёнтак Слатвінскіх заехаць у вёску, якая таксама належыла ім. Дзе ў ХІХ ст. быў пабудаваны бровар.
http://azarkinm.livejournal.com/129830.html


Раванічы
Былы радавы маёнтак Слатвінскіх, руіны касцёла, белы дуб (адзіны на Беларусі), дэндрапарк, непазнавальна перароблены бровар і цудоўнейшы палац. Мясціны, дзе дзейнічаў Дуброўскі, той самы вобраз якога так маляўніча падаў ў рамане Пушкін. Усё гэта вы пабачыце тут, у Раванічах.
http://azarkinm.livejournal.com/129507.html


У вас хапае часу? Тады заязджаем ў Беразіно, але калі не хапае, то можаце адкласьці вандроўку па гораду да лепшых часоў. Маршрут з наведваннем цудоўнага палаца я вам яшчэ прапаную.

Беразіно
Цудоўнешы стары горад які вядомы з 1501 года. Знайсці палац вам будзе не цяжка. Але спачатк вядома прачытайце, што ж тут адбывалася з сям’ёй Патоцкіх, і чаму яны ледзьве не згубілі сваю маёмасць.
http://azarkinm.livejournal.com/111440.html


і ў вас ёсць магчымасьць пабачыць самую вар’яцкую карову. Спыняемся і фатаграфуемся.
http://azarkinm.livejournal.com/130572.html


Калі вы адклалі наведванне Беразіно да лепшых часоў, то тады будзьце пільнымі, і бярыце правей на трасе, бо дарога хутка пойдзе ўправа. Не патрапілі? Тады прыйдзецца вяртацца…. Ці знайсці плюс у тым, што не патрапілі на з’езд з трасы і заехаць паглядзець палац у Беразіно :-).

Багушэвічы
Магічны гатычны касцёл чакае вас у гэтых мясцінах. Расповяд пра жорсткіх паноў, пра прыгожы касцёл, пра забітага святара. А яшчэ… цудоўныя начныя фатаздымкі. :-)
http://azarkinm.livejournal.com/131036.html


Свіслач
Горад дзе вы знойдзеце недарэчныя праваслаўныя купалы, дзе рака Свіслач зліваецца з Беразіной, дзе здымаюць беларускае кіно каля старых муроў і… горад з цудоўнейшымі краявідамі.
http://azarkinm.livejournal.com/131315.html




І ўсё… вандроўка на сёння ў нас скончылася. Таму калі вы паспелі пры свеце наздымаць прыгожых фатаздымкаў, а часу яшчэ шмат і душа не хоча вяртацца ў Мінск… то тады пікнік.

А далей... дарогай на трасу М5 Мінск-Гомель і да хаты… (гэта калі вы з Мінску :-))
Tags: Асіповіцкі раён, Бярэзінскі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Магілёўская вобласць, Маршрутызацыя краіны, Мінская вобласць, Чэрвенскі раён
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments